BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мясцовыя жыхары і эколагі гатовыя бараніць парк 40-годдзя Кастрычніка да канца

25.02.2012
Мясцовыя жыхары і эколагі гатовыя бараніць парк 40-годдзя Кастрычніка да канца
У Мінску 25 лютага прайшла сустрэча прадстаўнікоў Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі Ленінскага раёна і дэпутатаў...

У Мінску 25 лютага прайшла сустрэча прадстаўнікоў Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі Ленінскага раёна і дэпутатаў райсавета з мясцовымі жыхарамі і грамадскасцю, якія выступаюць супраць знішчэння зялёных насаджэнняў у парку 40-годдзя Кастрычніка і будаўніцтва на вызваленай тэрыторыі гасцінічнага комплекса "Пекін". Аб гэтым паведамляюць Радыё Свабода і Радыё Рацыя.

Паводле непасрэдных удзельнікаў, сустрэча не насіла характар абмеркавання і чыноўнікі альбо апраўдваліся, альбо намагаліся пераканаць сваіх апанентаў у неабходнасці будаўніцтва "стратэгічнага аб’екта", які не нясе для экалогіі горада і яго жыхароў ніякай шкоды.

Пры гэтым прадстаўнікі ўлады паведамілі, што запланаваная высечка дрэў у парку 40-годдзя Кастрычніка ўжо заверашана і зараз збіраюцца рыць катлаван, а потым закладваць фундамент пад будаўніцтва гатэля.

Дзмітрый Табакін, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна, на тэрыторыі якой месціцца парк, сказаў, што спыніць будаўнітцва ўжо немагчыма:

- Загадзя глядзелі, як можна размясціць гасцініцу так, каб высекчы мінімальную колькасць дрэў. Мы спыніліся на гэтым варыянце, таму што іншае месцазнаходжанне на гэтай тэрыторыі, пацягне за сабой яшчэ большую вырубку дрэў. Разам з тым, пачынаючы ад падрыхтоўкі ўсёй дакументацыі на будаўніцтва, усё адпавядае дзейснаму заканадаўству.

Аднак мясцовыя жыхары і эколагі гатовыя бараніць парк да канца. Яны прапануюць перанесці будоўлю на закінутыя прамысловыя тэрыторыі завода імя Кірава, якія знаходзяцца побач, а высечаныя дрэвы аднавіць. Сябра Грамадскага аб’днання “Экадом” Таццяна Новікава заклікае гарадскія ўлады прызнаць здзейсненую памылку і нарэшце прыслухацца да голасу мясцовых жыхароў:

- У прыватнасці, можна сказаць, што ў завода імя Кірава, у закінутых карпусоў няма ўладальніка. Мы хочам гэтую зону акультурыць, хочам яе добраўпарадкаваць, мы хочам знесці гэтыя корпусы. Мы гатовыя весці далейшую размову з кітайскім інвестарам, каб перанесці гэтую ўстанову менавіта туды. А тую частку парку, якую высеклі, каб яе проста аднавілі. Гэта быў бы самы канструктыўны, самы спрыяльны, самы аптымістычны выхад з сітуацыі, якая склалася. На погляд прадстаўнікоў экалагічных арганізацый, гэта зрабіць проста неабходна.

Сябра Экалагічнага таварыства "Зялёная сетка" Яраслаў Бекіш лічыць, што дзяржаўныя службоўцы найперш спрабавалі загладзіць "ляпы", дапушчаныя падчас высечкі парка пад будучае будаўніцтва. Між тым, на яго думку, разумна было б наладзіць падобнае абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі яшчэ да таго, як прыступіць да фактычнага руйнавання паркавай зоны.

Прадстаўнікі грамадзкасці, не пачуўшы рацыянальных прапаноў па вырашэнні канфліктнай сітуацыі, пацвердзілі, што вымушаныя дзейнічаць у адпаведнасці з выпрацаваным планам:

  • падрыхтоўка пазову супраць гарадскіх улад, якія сваімі захадамі аказваюць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе;
  • пашырэнне міжнароднага рэзананса дзеля стварэння прэцэдэнта ў адстойванні права на экалагічную бяспеку;
  • "атака" на дзяржаўныя ўстановы з патрабаваннем замарожвання работ і пачатку паўнавартаснага дыялогу з мясцовымі жыхарамі і абаронцамі парка 40-годдзя Кастрычніка.

Нягледзячы на тое, што паразумення з прадстаўнікамі ўлады падчас сустрэчы знойдзена не было, чыноўнікам перададзеныя пісьмовыя прапановы ў справе магчымых шляхоў вырашэння сітуацыі, якую яшчэ ёсць магчымасць не даводзіць да тупіковай.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео