BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віленскія беларусы судзяцца з Мінюстам Літвы за Бяляцкага

23.02.2012
Віленскія беларусы судзяцца з Мінюстам Літвы за Бяляцкага
Згуртаванне беларускай моладзі Віленшчыны судзіцца з Міністэрствам юстыцыі Літвы наконт перадачы дадзеных аб рахунках беларускіх...

Згуртаванне беларускай моладзі Віленшчыны судзіцца з Міністэрствам юстыцыі Літвы наконт перадачы дадзеных аб рахунках беларускіх праваабаронцаў рэпрэсіўным органам Беларусі.

Напярэдадні адбыўся разгляд справы ў Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе, паведамляе Радыё Свабода.

Скарга была пададзеная летась, пасля затрыманьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Згуртаваньне беларускай моладзі Віленшчыны звярнулася ў Міністэрства юстыцыі Літвы з просьбай адклікаць звесткі пра банкаўскія рахункі беларускіх праваабаронцаў і грамадскіх дзеячаў, якую Літва перадала ў Беларусь.

Ліст літоўскага Міністэрства юстыцыі, накіраваны ў Беларусь 24 жніўня 2011 года, з просьбай лічыць перададзеныя звесткі аб рахунках Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча ў банках Літвы несапраўднымі, арганізацыя называе недастатковым крокам, бо гэта не перашкодзіла беларускім уладам асудзіць Алеся Бяляцкага на падставе дадзеных, атрыманых з Літвы.

На пытанне пазоўніка ў часе судовага разбіральніцтва аб тым, ці была афіцыйная пячатка на арыгінале гэтага ліста і на якой мове быў арыгінал, прадстаўнік Мінюста Літвы Аляксандрас Івановас адказваў аднолькава: "Не магу сказаць".

Гэткім жа быў адказ на пытанне аб тым, што было зроблена пасля публічнага абяцання міністра юстыцыі Літвы зрабіць усё магчымае, каб вызваліць Алеся Бяляцкага. Без адказу засталося і пытанне пазоўніќа адносна таго, хто мог перадаваць інфармацыю аб апазыцыянерах і праваабаронцах беларускім рэпрэсіўным органам, бо сталася вядома, што першасная інфармацыя аб рахунках беларускіх дзеячаў у Літве паступала з Мінюсту ад асобы з ініцыяламі "А.Б." яшчэ год таму.

 "Гэта тычыцца не проста нашай арганізацыі, гэта пытанне маральнай адказнасці Літоўскай дзяржавы, якая не зрабіла таго, што магла б зрабіць для вызвалення беларускіх палітвязняў. Замест паперы, аб якой было загадзя вядома, што яна не мае юрыдычнай моцы, павінен быў быць дасланы афіцыйны зварот, які б меў афіцыйную моц, у Вярхоўны суд Беларусі альбо Мінюст РБ, і які б зрабіў па-сапраўднаму немагчымым скарыстаць у судзе нават фармальна тыя звесткі аб рахунках, з-за якіх Аляся Бяляцкага асудзілі. Мінюст Літвы мусіць адказаць за тую маральную і матэрыяльную шкоду, якая гэтым была ўчыненая супраць беларускіх дзеячаў, а суд хай ацэніць гэтую шкоду і вызначыць адказнасць чыноўнікаў Мінюсту", - заявіў кіраўнік Згуртавання беларускай моладзі Віленшчыны Валеры Савянкоў пасля судовага разбіральніцтва.

Рашэнне суду будзе абвешчанае 5 сакавіка.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео