BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кампанія “Рок-салідарнасць” шукае, хто забаранiў беларускiх музыкаў

23.02.2012 Аляксандр Хадасевiч, ЕўраБеларусь
Кампанія “Рок-салідарнасць” шукае, хто забаранiў беларускiх музыкаў
Актывісты кампаніі "Рок-салідарнасць" разаслалі лісты-запыты ў розныя інстанцыі: ад Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі прэзідэнта да...

Актывісты кампаніі "Рок-салідарнасць" разаслалі лісты-запыты ў розныя інстанцыі: ад Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі прэзідэнта да Упраўлення унутраных справаў Мінгарвыканкама. 

“Паспрабавалі ахапіць усіх, хто нейкім чынам можа мець дачыненне да забароны гуртоў і “чорных спісаў, - кажа Аляксей, каардынатар кампаніі, - Але ўсе запыты перанакіроўваліся у Міністэрства культуры, з якога нядаўна мы таксама атрымалі, ці прыходзіла адпіска, што справа забароны канцэртаў не знаходзіцца ў іх кампетэнцыі. Яшчэ чакаем адказу з Мінгарвыканкама”.

Як паведамiлi Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" актывiсты кампанii, у адказе з Мінкульта, за подпісам намесніка міністра Тадэвуша Стружэцкага агучваецца раней вызначанная пазіцыя Міністэрства культуры - пра спісы забароненых музыкаў нам нічога не вядома, усе пытанні вырашайце у судовым парадку.

У адказе таксама гаворыцца, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы могуць забараніць культурныя мерапрыемствы калі іх правядзенне звязанае з заклікамі да гвалтоўнага звяржэння ці змене канстытуцыйнага дзяржаўнага ладу, прапагандай вайны, гвалту, жорсткасці, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, парнаграфіі.

Таксама паведамляецца, што з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі накіраванай на прадухіленне прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, абарону грамадзкай маралі, фармаванне здаровага ладу жыцця людзей пры Міністэрстве культуры створаная Рэспубліканская экспертаная камісія па прадухіленню прапаганды парнаграфіі, насілля, жорсткасці.

У сувязі з тым, што адказ не утрымлівае канкрэтных дадзенных аб сітуацыi з забаронамі канцэртаў беларускіх гуртоў, актывісты кампаніі "Рок-салідарнасць" плануюць накіраваць дадатковыя звароты.

 

Даведка: "Рок-салідарнасць" - грамадзкая кампанія ў падтрымку забароненых музыкаў, створаная актывістамі грамадзкіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Кампанія пачала сваю дзейнасць 10 снежня у дзень абароны правоў чалавека з акцыі па раздачы дыскаў з музыкай забароненых выканаўцаў, а таксама інфармаваннем пра існаванне такіх спісаў. Стартаваўшы у Мінску, на сёння кампанія закранула Магілёў, Наваполацк, Віцебск і іншыя гарады краіны. Актывісты кампаніі працягваюць інфармаваць насельніцтва пра так званыя “чорныя спісы” і пра забароны канцэртаў. 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео