BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуска-амерыканскае задзіночанне распачынае кампанію за байкот Чэмпіяната свету па хакеі-2014

23.02.2012 ЕўраБеларусь
Беларуска-амерыканскае задзіночанне распачынае кампанію за байкот Чэмпіяната свету па хакеі-2014
Беларуска-амерыканскае задзіночанне заклікае беларусаў свету прыняць удзел у кампаніі байкоту Чэмпіяната свету па хакеі, як мае адбыцца...

Беларуска-амерыканскае задзіночанне заклікае беларусаў свету прыняць удзел у кампаніі байкоту Чэмпіяната свету па хакеі, як мае адбыцца ў 2014 годзе. 

Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) - гэта парасонавая арганізацыя беларусаў Амерыкі, якая мае ўплыў на рашэнні амерыканскага ўрада, датычныя Беларусі.

"Усе мы, хто жывём у вольным свеце, павінны сёння ўзяць на сябе адказнасць дамагчыся вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязняў у Беларусі, - звярнулася да беларусаў свету БАЗА. - Дзеля гэтага трэба разгарнуць сусветную акцыю, якая пагрозіць Лукашэнку, што той трыумфальны для яго чэмпіянат свету па хакеі, які мае праходзіць у Беларусі ў 2014 годзе, можа там не адбыцца або будзе байкатаваны многімі краінамі".

БАЗА прапанавала прыкладную адозву, якую заклікае рассылаць ва ўрады, палітыкам, а таксама ў хакейныя федэрацыі, у арганізацыі моладзі. Таксама БАЗА бярэ на сябе каардынацыю акцыі.

Раней да байкоту хакейнага чэмпіянату заклікалі Еўрапарламент і амерыканскі Кангрэс.

Да байкоту заклікалі і аб’яднанні "новай дыяспары", такія, як Free Belarus Now. Цяпер да іх далучыліся структуры "старой дыяспары". Гэтыя заклікі не знайшлі пакуль водгуку ў функцыянераў міжнароднай хакейнай федэрацыі. Аднак няма сумневаў, што ў выпадку захавання той кашмарнай сітуацыі з правамі чалавека, якая ёсць у Беларусі цяпер, хакейны чэмпіянат ператворыцца ў адзін вялікі скандал.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео