BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” віншуе сваіх калег з Асамблеі НДА з 15-годдзем!

23.02.2012 ЕўраБеларусь
Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” віншуе сваіх калег з Асамблеі НДА з 15-годдзем!
22 лютага Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, найбуйнейшае згуртаванне айчынных грамадскіх аб’яднанняў, адзначыла...

22 лютага Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, найбуйнейшае згуртаванне айчынных грамадскіх аб’яднанняў, адзначыла сваё 15-годдзе. У лютым 1997 года на ўстаноўчым кангрэсе Асамблеі ўзялі ўдзел 250 арганізацый, якія былі яднаныя агульнымі каштоўнасцямі і бачаннем супольных інтарэсаў.

На сённяшні дзень сябрамі Асамблеі НДА з’яўляюцца больш за 300 аб’яднанняў - як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Намаганнямі Асамблеі быў праведзены шэраг гучных агульнацыянальных кампаній, сярод якіх можна адзначыць: “SOS! Трэці сектар”, “Зробім лепш”, “Выбірай”, “Стоп 193.1!” ды інш. Ад 2009 года Асамблея адзначае і ўзнагароджвае “Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці”.

За час свайго існавання і дзейнасці Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый спрабавала тройчы атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі, аднак, з розных прычын, Мінюст адмаўляў ёй у рэгістрацыі. У ліпені 2011 года Асамблея была зарэгістравана ў Літве.

“Супольнымі высілкамі мы працягваем агучваць і адстойваць інтарэсы ўсяго сектара перад дзяржавай, спрыяць развіццю і поспеху арганізацый-сябраў, прасоўваць каштоўнасці дэмакратыі і грамадзянскага ўдзелу ў грамадстве", - адзначыў Сяргей Мацкевіч, цяперашні старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА. Ён таксама заклікаў усіх сябраў Асамблеі падтрымліваць лістамі вязня сумлення Алеся Бяляцкага, які ўзначальваў Рабочую групу Асамблеі ў перыяд 2000-04 гадоў.

Сёлета па планах кіраўніцтва Асамблеі мае адбыцца VII Кангрэс Асамблеі няўрадавых арганізацый, да ўдзелу ў якім арганізатары запрашаюць як яе сябраў, так і іншых прадстаўнікоў "трэцяга сектара" Беларусі.

Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” шчыра віншуе калег і партнёраў з Асамблеі НДА са святам і жадае далейшага плённага супрацоўніцтва дзеля ўмацавання ролі і месца арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сучасным беларускім грамадстве!

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео