BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Сухій: Ці бачылі вы, каб у 25 год паміралі ад інфаркта!

22.02.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Ірына Сухій: Ці бачылі вы, каб у 25 год паміралі ад інфаркта!
У Беларусі масава паміраюць маладыя людзі, як ніколі раней. Калі ў краіне пабадуць АЭС экалагічная абстаноўка пагоршыцца яшчэ болей. Пра...

У Беларусі масава паміраюць маладыя людзі, як ніколі раней. Калі ў краіне пабадуць АЭС экалагічная абстаноўка пагоршыцца яшчэ болей. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіла кіраўніца грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій.

Таму арганізацыя выступае катэгарычна супраць прапановы презідэнта запрасіць у Беларусь японскіх спецыялістаў, каб тыя будавалі тут атамную электрастанцыю.

“Мы, канешне, супраць. Што прынес нам Чырнобыль? Не дай Бог, здарыцца тое сама! А хто дае гарантыю, што не? Нашы дзеці і так аслабленыя, а новая АЭС здароўя ніяк не дадасць. Зараз маладые паміраюць і паміраюць ад раку. Калі заехаць на могілкі, што ў Гродна, што ў Мінску - 38 год, 24 гады… Канешне, і раней паміралі - але не столькі ж! Калі так было, каб у 25 год здаралася смерць ад інфаркта!” - абураецца жанчына.

“Чаму менавіта мы павінны пакутваць, просты народ? А маленькія дзеці? Я сама ляжа ў шпіталі ў Бараўлянах і бачыла: дзеткі ў годзік ужо маюць невылечныя захвораванні. За што? Яны ж чыстыя перад Богам, нічога яшчэ зрабіць не паспелі! Бацькі і лекары прыкладаюць намаганні, каб іх выратаваць - дык можа, лепей даць грошы на развіццё медыцыны, чым на АЭС?” - задаецца пытаннем кіраўніца “Экадома”.

У Беларусі і хапае прадпрыемстваў, вытворчасць якіх забруджвае навакольны асяродак, дадала Ірыны Сухій.

“У Лідзе будуць цынкавы завод, які будзе ацынкоўваць машыны. Яго нават не вынеслі за гарадскую мяжу - кіламетар які будзе ад сілы. А чаму не пабудаваць падалей? Лепей бы даезд да яго арганізавалі, чым атручваць усіх жыхароў горада. Год, два, тры будуць стаяць фільтры - а хто потым будзе іх мяняць? Вы уявіце сабе, што па крысе ў людзей будзе назапашвацца цынк. Гэта тое сама, што мыш’як: штодня назапашваецца па-трошку, праходзіць некалькі год - і чалавек памірае”, - тлумачць эксперт.

Яна не думае, што японскія ўлады, якія вырашаюць зараз праблемы пасля фукусімскай катастрофы, згадзяцца пабудаваць АЭС у Беларусі.

“Я думаю, яны ўжо навучыліся на сваіх памылках. Няўжо іх было мала? Калі і згадзяцца на прапанову нашых уладаў, то толькі з-за грошаў. Але тады іх ужо нічога не навучыць, як яны на гэта пойдуць”, - сказала кіраўніца “Экадома”.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Аляксандар Лукашэнка 20 лютага звярнуўся да амбасадара Японіі з просьбай пабудаваць у Беларусі АЭС.

"Калі вы вырашыце недзе пабудаваць атамную станцыю, Беларусь павінна быць у спісе першых. Вы павінныя ў нас пабудаваць прыгожую, добрую атамную станцыю, а японцы умеюць гэта рабіць, на мой погляд, не горш, а значна лепш за тых, хто ўмее гэта рабіць", - заявіў палітык.

Тым часам у краіне ўжо будуецца Астравецкая АЭС па праэкту Расіі.

У сваю чаргу Японія разлічвае, што беларускае кіраўніцтва дапаможа пераадолець наступствы аварый на Фукусімскай АЭС. Міністэрства замежных спраў гэтай дзяржавы

плануе ў бліжэйшы час правесці перамовы з Беларуссю для заключэння пагаднення аб супрацоўніцтве па пытанні ядзерных аварый ў выніку фукусімскай катастрофы.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео