BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эстонскі рэжысэр: У Беларусі адказныя за родную мову размаўляюць на рускай!

21.02.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Эстонскі рэжысэр: У Беларусі адказныя за родную мову размаўляюць на рускай!
Тэатральны рэжысэр з Эстоніі Калев Куду падзяліўся з Службай інфармацыі «ЕўраБеларусі» сваім уражаннем ад паездкі ў Мінск.

Тэатральны рэжысэр з Эстоніі Калев Куду падзяліўся з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” сваім уражаннем ад паездкі ў Мінск.

“Я прыехаў сюды ўжо ў шосты раз, і магу сказаць, што мне ў вас падабаецца, - зазначыў ён. - Аднак для мяне ў Беларусі быў адзін сюрпрыз”.

“Сюрпрызам” стала тое, што беларускія чыноўнікі, якім даручана займацца праблематыкай роднай мовы, у жыцці карыстаюцца рускай мовай.

“Я прымаў удзел у дыскусіі, прысвечанай выданню ў Беларусі кніг па-беларуску. Бо іх друкуецца вельмі мала - значна менш, чым на рускай мове! Гэта дыскусія запісвалася для нейкай праграмы беларускага тэлебачання, наколькі памятаю, для другога канала. Дык вось, амаль усе размаўлялі па-беларуску. Але чыноўніца, здаецца, з Міністэрства культуры, якая адказвала за беларускую літаратуру, казала па-руску!”, - распавёў ён.

“Усе ёй задаюць пытанні па-беларуску, а яна адказвае на рускай мове. Я быў здзіўлены, што так можа быць”, - дадаў рэжысэр.

Сам ён размаўляе з беларусамі таксама па-руску, але добра разумее беларускую мову.

У Мінску Калев Куду прысутнічаў на прэм’еры кароткамятражных фільмаў на тэму сацыяльнай выключанасці, якія зняла Мінская кінашкола-студыя. Ён распавёў, што падобная праблема маецца і ў Эстоніі. “У нас таксама некаторыя людзі зарабляюць тым, што здаюць бутэлькі”, - адзначыў госць.

Рэжысэр таксама запрасіў усіх ахвотных на прэм’еру свайго спектакля “Зачыненыя дзверы”, якая адбудзецца ў Мінску 24 лютага ў будынку Ліцэя БДУ. Пачатак а 18:00. “Уваход свабодны!”, - смяецца Калев Куду.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео