BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З афіцыйнага прафсаюза масава выходзяць у Оршы

20.02.2012 ЕўраБеларусь
З афіцыйнага прафсаюза масава выходзяць у Оршы
Каля 50 супрацоўнікаў Аршанскага філіала электрычных сетак пакінулі афіцыйны прафсаюз пасля таго, як ім скасавалі дадатковыя выплаты па...

Каля 50 супрацоўнікаў Аршанскага філіала электрычных сетак пакінулі афіцыйны прафсаюз пасля таго, як ім скасавалі дадатковыя выплаты па шкоднасці.

Налічэнні за шкодныя ўмовы працы адсутнічалі ў разліковых квітках за студзень. Кожны рабочы пазбавіўся каля 100 тыс. рублёў (12 долараў). Пра гэта распавёў Юрый, які працуе на прадпрыемстве кіроўцам.

“Пасля таго, як мы ўбачылі, што па незразумелых прычынах нам не даплацілі грошы за шкоднасць, то запатрабавалі, каб нам патлумачылі начальнік планавага аддзелу і кіраўнік дзяржаўнага прафсаюза, на якой падставе гэта зроблена. Іх мы запрасілі ў актавую залю. На наступны дзень каля 50 работнікаў, якія атрымлівалі выплаты за шкоднасць, а гэта кіроўцы, слесары, токары, матарысты і іншыя, сабраліся ў актавай зале аршанскіх электрасетак, каб атрымаць тлумачэнні, на падставе чаго і з якой нагоды ім не даплацілі грошы”, - цытуе мужчыну ПЦ “Вясна”.

Аднак кіраўніцтва арганізацыі не пажадала даваць ніякіх тлумачэнняў.

“Спачатку начальства сказала, што ніхто з работнікамі размаўляць не будзе і каб усе разыходзіліся па працоўных месцах, аднак работнікі не падпарадкаваліся гэтаму загаду. Каля гадзіны яны чакалі прадстаўнікоў адміністрацыі. За гэты час мы склалі калектыўную заяву аб выхадзе з дзяржаўнага прафсаюза, якую падпісалі ўсе прысутныя. Нехта з прысутных паведаміў кіраўніцтву, што ўсе пачалі выходзіць з прафсаюза, і толькі тады імгненна прыбеглі кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі Аляксандар Іваноў, начальнік планавага аддзела спадар Алёшын, галоўны бухгалтар, намеснік дырэктара прадпрыемства і начальнік аддзела па ахове працы спадар Салянік”, - працягвае Юрый.

Выплатаў пазбавілі “для эксперымента”

Калі верыць тлумачэнням кіраўніцтва, выплаты адмялі ў якасці эксперымента. Хто вырашыў праэксперыментаваць здольнасць рабочых выжываць без грошаў, невядома.

“Пад час размовы нам паведамілі, што ёсць загад, паводле якога нам не будуць рабіць выплаты. Прычыну гэтага яны не назвалі, як і паказаць гэты загад таксама адмовіліся. Фактычна на ўсе пытанні яны адказвалі, што некампетэнтныя на іх нешта адказваць. Яны хацелі, каб сустрэчу перанеслі на тыдзень пазней. На пытанне, чаму работнікам аршанскага філіялу гэтыя выплаты скасавалі, а віцебскім і полацкім і іншым філіялам - не, яны адказалі, што праводзіцца нешта кшталту эксперыменту, і наш філіял першы”, - кажа кіроўца.

“Праз тыдзень мы зноўку сабраліся, і нам ужо паведамілі, што выплаты за шкоднасць будуць вернуты за студзень, і іх будуць плаціць надалей. Загаду нам так і не паказалі, верагодна, яго проста і няма ў прыродзе. Проста такім чынам на нас хацелі сэканоміць”, - тлумачыць Юрый.

Пасля спантаннага выхаду рабочых з прафсаюза адміністрацыя прадпрыемства пайшла на шэраг саступак - абяцалі ўзняць заробак, пагадзіліся выдаваць грошы на службовыя паездкі наперад, уключаць каларыферы ў гаражах для ацяплення памяшканняў, а таксама ў час выдаваць мыла і працоўныя пальчаткі. Дырэктар загадаў начальнікам не падвышаць голас на сваіх супрацоўнікаў і прасіў рабочых перагледзець пытанне да выхаду з дзяржаўнага прафсаюзу пасля таго, як будзе выкананы шэраг патрабаванняў работнікаў. Аднак тыя ўжо занеслі калектызную заяву ў прафкам, яе зарэгістравалі.

Юрый дадаў, што начальнік планавага аддзела хацеў вылічыць з кожнага прысутнага ў актавай зале па дзьве гадзіны, якія нібыта рабочыя не працавалі. Праўда, дырэкцыя гэта не падтрымала.

У Бабруйску пагражаюць звальненнем за ўступленне ў незалежны прафсаюз

Працаўнікі бабруйскага Акцыянэрнага таварыства “Белшына”, якія ўступілі ў Беларускі незалежны прафсаюз, заяўляюць, што ім пагражаюць не працягнуць працоўных кантрактаў. Работнікі сцвярджаюць, што іх страшаць і змяншэннем дадатковых выплат за прафесійнае майстэрства.

На “Белшыне” афіцыйна зарэгістраваная суполка Беларускага незалежнага прафсаюза. Пярвічная арганізацыя БНП налічвае тры дзясяткі актывістаў. Пра запалохваньне пяці новых членаў суполкі паведаміў яе старшыня Міхаіл Усціновіч.

“Ужо двое выйшлі. Трэці кажа: што мне рабіць? Мяркую, што каманда зверху паступіла: “Не даваць развівацца незалежнаму прафсаюзнаму руху на „Белшыне“. І ідэолягі гэта выконваюць. Пра якое сацыяльнае партнэрства можа ісці гаворка? Чалавек зрабіў выбар - уступіў у пярвічную арганізацыю. Чаму адразу „наехалі“ на яго, на жонку, маці й на цешчу? Мы ня рыпаемся - ну і добра, існуйце як дэкарацыя. А вось людзі пайшлі - адразу не спадабалася”, - прыводзіць яго словы Радыё Свабода.

Сяргей, які не пажадаў назваць сваё прозвішча, застаўся ў незалежным прафсаюзе нягледзячы на пагрозы. “Дырэктар заводу наўпрост не скажа, што ён можа зрабіць. Ён толькі кажа - не хачу, каб ты быў у незалежным прафсаюзе. А начальнік цэху кажа, што на яго ціснуць і што са мной могуць не працягнуць кантракт - гэта першае. А другое, што ў цябе будуць пераглядаць выплаты за прафэсійнае майстэрства, то бок ты яго можаш не атрымаць”, - сказаў ён.

З кіраўніком завода журналістам пагутарыцб не давялося - у яго прымальнай адказалі, што начальніка няма на мейсцы. У сваю чаргу намеснік генэральнага дырэктара “Белшыны” па ідэалягічнай працы Аляксандар Казлоў адмаўляе ціск на актывістаў незалежнага прафсаюза. “Старшыня пярвічнай арганізацыі незалежнага прафсаюзу Ўсьціновіч Міхаіл зьвяртаўся да мяне, называў канкрэтныя прозьвішчы, я ўдакладняў па заводзе. Нічога там такога не было”, - заявіў ён.

Тым часам працаўнікі “Белшыны” незадаволеныя расцэнкамі, паводле якіх фармуюцца заробкі. “Я задаваў такое пытаньне пры дырэктару, пры ўсіх: чаму не павышаюцца расцэнкі? Мы ж працуем, цэны растуць“. Аргумэнтуюць тым, што нібыта аб’яднаньне не гатовае пакуль. Заробкамі незадаволеныя. З улікам прэміяльных выходзіць тры мільёны, максымум тры з паловай, ня болей. Адзінае, што павысілі выплаты за прафэсійнае майстэрства”, - распавёў Сяргей.

Аднак у большасці выпадкаў сваю незадаволенасць заробкамі працаўнікі прадпрыемства выказваюць у гутарках між сабой. Уступаць у незалежны прафсаюз, каб разам адстойваць свае правы, яны баяцца.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 13 лютага працаўнікі Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання правялі страйк пасля таго, як атрымалі разліковыя рахункі за папярэдні месяц. Заробкі паводле вынікаў працы ў студзені складаюць 1,3-1,5 мільёна рублёў (158-183 долара). Кіраўніцтва  завода адразу ж паабяцала падвысіць заробкі на 20%.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео