BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Анлайн-апытанне "Беларускіх навін": 40% чытачоў за эканамічныя санкцыі з боку ЕС

16.02.2012 ЕўраБеларусь
Анлайн-апытанне "Беларускіх навін": 40% чытачоў за эканамічныя санкцыі з боку ЕС
Болей за 40% чытачоў інтэрнэт-выдання "Беларускія навіны" лічаць, што Еўрасаюз павінен ўвесці эканамічныя абмежаванні супраць афіцыйнага...

Болей за 40% чытачоў інтэрнэт-выдання "Беларускія навіны" лічаць, што Еўрасаюз павінен ўвесці эканамічныя абмежаванні супраць афіцыйнага Мінска.

Такія дадазеныя атрыманыя ў выніку анлайн-апытвання “Ці падтрымліваеце вы ідэю скараціць спіс неўезных у ЕС беларускіх чыноўнікаў?”

З усіх 2,478 тыс. апытанных станоўча адказала на пытанне 141 асоба (5,7%). Яшчэ 232 згодныя да іх далучыцца, калі ўлады вызваляць палітвязняў (9,4%).

Адваротнага меркавання прытрымліваецца 601 удзельнік (24,3%) апытання: “Спіс няўезных трэба нават пашырыць”. А найбольш папулярным стаў адказ: “Да візавых санкцый трэба дадаць эканамічныя”: За яго аддалі галасы 998 чытачоў рэсурса (40,3%).

Разам з тым 251 чытачоў (10,1%) мяркуе, што Еўрасаюз павінен навогул скасаваць усе санкцыі. Амаль столькі ж - 255 чалавек (10,3%) - заявілі: “Мне ўсё адно”.

Пры гэтым лічба галасоў за ўвядзенне эканамічных санкцый імкліва расце.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, некалькі тыдняў таму кіраўніца брусельскага “Офіса за дэмакратычную Беларусь” Вольга Стужынская заявіла, што ўведзеныя Еўрасаюзам абмежаванні супраць беларускіх улад з’яўляюцца неэффектыўнымі, а некаторыя нават пагаршаюць становішча краіны. “Я выступаю за тое, каб гэтыя санкцыі перагледзець”, - паведаміла яна.

У сваю чаргу старшыня Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка і кіраўнік Рады "ЕўраБеларусі" Уладзімір Мацкевіч, падзяляючы меркаванне аб нізкай эфектыўнасці санкцый ЕС, у той жа час заявілі, што для скарачэння чорных спісаў беларускіх чыноўнікаў на сёняшні момант няма ніякіх падстаў. Разам з тым кіраўніцтва кансорцыюма выступае супраць увядзення эканамічных абмежаванняў у дачыненні да афіцыйнага Мінска. Іншыя эксперты таксама прытрымліваюцца меркавання, што жорсткія санкцыі эфекту не дадуць, бо ад іх пацерпіць у першую чаргу насельніцтва краіны, а не ўлады.

Што тычыцца пазіцыі Еўрасаюза, Савета ЕС прыняла пастанову пашырыць мажлівасці ўжывання санкцый у дачыненні як да фізічных, так і юрыдычных асобаў, якія парушаюць асноўныя правы і свабоды ў Беларусі. Напрыклад, у спіс няўезных на тэрыторыю ЕС могуць дадаць яшчэ 135 чалавек. Пра жорсткія эканамічныя санкцыі мова не ідзе, аднак прэзідент Еўрапарламента заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць палітвяўняў.

Цікава, што беларускі ўрад просіць Еўразійскую эканамічную камісію паўплываць на сітуацыю і паспрыяць адмене санкцый, якія ўвялі супраць Беларусі ЕС и ЗША.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео