BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вызначаны лаурэаты прэміі "Люблю Беларусь"

15.02.2012
Вызначаны лаурэаты прэміі "Люблю Беларусь"
У сядзібе беларускага ПЭН-цэнтра ў Дзень святога Валянціна ўзнагародзілi пераможцаў прэміі "Люблю Беларусь" у васьмі намінацыях, піша...

У сядзібе беларускага ПЭН-цэнтра ў Дзень святога Валянціна ўзнагародзілi пераможцаў прэміі "Люблю Беларусь" у васьмі намінацыях, піша “Салідарнасць”.

Узнагароду за "Беларусізацыю" журы аддала Ігару Случаку, які змагаецца за тое, каб беларуская мова часцей ўжывалася на афіцыйным узроўні.

У намінацыі для замежнікаў - "Pro-Belarus" - узнагародзілі былога амбасадара Украіны Рамана Бяссмертнага за паслядоўную пазіцыю ў адстойванні дэмакратыі ў Беларусі.

Лепшай журналісткай года прызнаная Марына Коктыш, якая трапна  задала пытанне Лукашэнку пра парушэнне грамадскіх правоў у Беларусі, а таксама не збаялася паправіць яго ў ягоным адказе.

Лепшым палітыкам году па версіі журы з’яўляецца ініцыятар акцый маўклівых пратэстаў і адзін з кіраўнікоў суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" Вячаслаў Дзіянаў.

Таксама адзначылі дзейнасць арганізатара акцый супраць павышэння кошту на паліва "Стоп-бензін" Арцёма Шаркова. Ён стаў лаўрэатам прэміі за "Грамадcкую чыннасць".

Пераможцам у намінацыі "Спорт" пасмяротна (загінуў 10 кастрычніка) прызнаны былы старшыня Беларускай асацыяцыі амерыканскага футбола Ігар Жукоўскі, якому належала ініцыятыва назваць мінскі клуб "Ліцвінамі", а кубак - у імя Вітаўта Вялікага. Узнагароду перададуць сваякам Жукоўскага.

У намінацыі "Культура" журы не магло не адзначыць мульт "Будзьма беларусамі!", створаны ў межах аднайменнай кампаніі, а прыз быў аддадзены рэкламшчыцы Юліі Ляшкевіч за ўклад у стварэнне мультфільма.

Галасавання за права звацца "Змагаром года" не было, бо, на думку арганізатараў прэміі, кожны з намінантаў у гэтай катэгорыі - Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зміцер Галко, усе 16 палітычных зняволеных, якія застаюцца за кратамі - прадэманстравалi неверагодную сілу духа і мужнасць. Таму адзначылі ўсіх адразу.

Штогадовую прэмію "Люблю Беларусь" заснаваў у 2010 годзе "Малады фронт", сёлета яна ўручалася трэці раз. У гэтым годзе моладзевая арганізацыя вызначала толькі намінантаў на прэмію, а лаўрэатаў абірала адмысловае журы, у склад якога ўвайшлі  пераможцы мінулых гадоў. На падставе іх выбару і былі вызначаны пераможцы прэміі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео