BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўразійскі Саюз уратуе ад санкцый Еўрасаюза? (Відэа)

15.02.2012 Belsat.Eu
Еўразійскі Саюз уратуе ад санкцый Еўрасаюза? (Відэа)
О нас в медиа
Кіраўнікі краінаў Адзінай эканамічнай прасторы не будуць наўпрост дапамагаць афіцыйнаму Мінску ў канфлікце з Еўрасаюзам, мяркуе...

Кіраўнікі краінаў Адзінай эканамічнай прасторы не будуць наўпрост дапамагаць афіцыйнаму Мінску ў канфлікце з Еўрасаюзам, мяркуе філосаф Уладзімір Мацкевіч.

"Зварот Румаса гаворыць і пра тое, што гэты Саюз ствараецца як палітычны звяз і не выконвае сваіх функцыяў з пункту гледжання кіраўнікоў гэтых краін. Ён нібыта мае супрацьстаяць палітыцы Еўрасаюза ў рэгіёне, але ні сілы, ні разумення, як гэта рабіць, ні ў воднага кіраўніка Еўразійскага Саюзу няма", - дадаў ён.

Урад Беларусі звярнуўся да партнёраў па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з просьбаю выпрацаваць кансалідаваную пазіцыю ў пытанні санкцый супраць Беларусі з боку ЕС і ЗША. Агенцтва БелаПАН са спасылкаю на крыніцу ў Савеце міністраў паведамляе, што ліст з такою просьбаю віцэ-прэм’ер Сяргей Румас накіраваў старшыні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Віктару Хрысценку. Румас прапаноўвае разгледзець гэтае пытанне на чарговым пасяджэнні Савета ЕЭК.

"Ім прыйдзецца гэты выбар рабіць, і думаю, што ў гэтым выпадку выбар будзе не на карысць Беларусі. І з гэтай няёмкасці Назарбаеў і Пуцін будуць выходзіць проста замаруджваючы, адцягваючы рашэнне, не прымаючы яго. Таму плёну гэты зварот Румаса ніякага не дасць", - мяркуе Уладзімір Мацкевіч.

10 лютага Савет Еўрасаюза прыняў пастанову, якая пашырае магчымасці прымянення санкцый у дачыненні беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, датычных да парушэнняў асноўных правоў і свабод.

"Нашыя ўлады з цяжкасцю разумеюць, наколькі канфрантацыя з Еўропай і ўсім светам кепска ўплывае на краіну, на ўсе працэсы і акалічнасці ў краіне, палітычныя, эканамічныя ды ўвогуле на жыццё людзей", - падкрэслівае Уладзімір Мацкевіч.

Дамову пра стварэнне Еўразійскай эканамічнай камісіі прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі ў лістападзе 2011 года. Еўразійская эканамічная камісія - наднацыянальны орган, які кіруе інтэграцыйнымі працэсамі ў фарматах Мытнага саюза і АЭП. Узначальвае яе Віктар Хрысценка. Камісія складаецца з Савета і Калегіі. У склад Калегіі ўваходзяць тры прадстаўнікі ад кожнай дзяржавы, а ў склад Савета - віцэ-прэм’ер ад ураду кожнай краіны. Старшыня Савета ЕЭК - Сяргей Румас.

 

 

Крыніца

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео