BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Яся Каралевіч-Картэль: Трэба рабіць лепей, чым было да вас

15.02.2012
Яся Каралевіч-Картэль: Трэба рабіць лепей, чым было да вас
Личности
Табе 20 з "хвосцікам" і ты думаеш казаць пра свае дасягненні рана? Табе падаецца ў нашай краіне шмат бюракратыі і "шэрасці"? Гераіня...

Табе 20 з "хвосцікам" і ты думаеш казаць пра свае дасягненні рана? Табе падаецца ў нашай краіне шмат бюракратыі і "шэрасці"? Гераіня матэрыялу Альтэрнатыўнай моладзевай прасторы распавядае, як правесці міжнародны фэст, працаваць арт-дырэктарам культавага бара і рэалізаваць патэнцыял у грамадскіх арганізацыях.

Часта чуеш ад сваіх аднагодак, што ў Беларусі няма чаго рабіць маладому актыўнаму чалавеку. Асабліва, калі гэта тычыцца сферы культуры. Што немагчыма удзельнічаць ў стварэнні культурнай падзеі, прыдумаць нешта сваё і рэалізаваць: занадта шмат перашкод, бюракратыі і непаразумення. Калі і вы думаеце такім чынам, гэтае інтэрв’ю для вас!

Сустракайце: наша суразмоўца Яся Каралевіч-Картэль!

Ёй 22 гады і за гэты час Яся паспела ўзяць удзел у правядзенні міжнароднага кінафестывалю, папрацаваць у многіх грамадскіх арганізацыях і праектах, супрацоўнічаць з медыя-парталам і нават атрымаць у сваёй працоўнай запіс "арт-дырэктар" аднаго з культавых мінскіх бараў.

Мэты, вопыт, філасофія

- Яся, у цябе так насычана прайшлі 22 гады жыцця, з такім багатым рэзюмэ ці адчуваеш ты сябе чалавекам, які рэалізуе свой творчы патэнцыял на 100%?

- Я пачала патрошку працаваць прыкладна ў той час, як паступіла ва ўнівер. У асноўным гэта было звязана з беларускімі грамадскімі арганізацыямі, сферай грамадзянскай адукацыі.

Мне падаецца, што гэта не зусім дакладнае абазначэнне - рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Праца звычайна звязана са знешнімі мэтамі, да якіх ты імкнешся: нешта палепшыць вакол сябе, паказаць, што можна працаваць на іншым ўзроўні, зрабіць новае і лепшае. І калі размаўляць пра гэта - так, менавіта гэтым я зараз і займаюся. Здаецца, нават раз-пораз паспяхова.

- Распавядзі, калі ласка, пра самыя значныя для цябе падзеі

- Калі казаць пра нешта больш-менш бачнае з апошняга часу, да чаго я мела дачыненне, то цудоўным атрымаўся фестываль польскага кіно "Мувім" у Мінску, дзе я з боку 34mag.net выступала ў якасці піар-мэнэджэра фэста. У нас былі даволі простыя мэты: паказаць у Мінску культавае польскае кіно розных эпох, якога да таго у Беларусі не бачылі. Мы пераклалі на беларускую мову фільмы, якія у Польшчы былі папулярнымі ў 1980-я, 1990-я і нулявыя - так званую сярэднюю плынь.

Правядзенне такога кшталту фестываляў у першую чаргу дае нам магчымасць паглядзець на тое, як нейкія культурныя працэсы ідуць у іншых краінах, як там здымаюць кіно, што з гэтага кіно ў трэндзе, ці што там ёсць падобнага да нас.

Яшчэ больш бачным, але ўжо, на жаль, знікшым праектам быў бар "Малако". Кампанія за Альтэрнатыўную грамадзянскую службу, адным з ініцыятараў якой я была, таксама добра стартавала, але пакуль, на жаль, мы не дабіліся асноўнай сваёй мэты: прыняцця закона аб альтэрнатыўнай службе. З актуальнага можна яшчэ назваць праграму Лятучага універсітэта.

"Не можа быць закрытых прастораў для супрацоўніцтва"

- Што дапамагае табе быць паспяховай?

- Важна дакладна разумець, чаго ты хочаш, бачыць мэту і шляхі яе спаўнення. У такім выпадку неяк прасцей мірыцца з магчымымі паразамі, шукаць новыя шляхі і захады ці новыя кантакты. Вельмі важна быць часткай добрай каманды і мець кантакты з цікавымі людзьмі - заўсёды ёсць шанец, што вам дапамогуць. Ну і трэба ўмець сказаць сабе: гэта было не вельмі, я памыліўся вось тут і тут, наступным разам трэба будзе зрабіць па-іншаму. Гэта, відаць, можна назваць вопытам.

- Як самарэалізавацца на міжнародным узроўні, ці ёсць нейкі сакрэт паспяховасці?

- Мне падаецца, што няма і не можа быць закрытых прастораў для супрацоўніцтва, проста можна недастаткова старацца ці недастаткова шчыльна працаваць на свае мэты. А калі ёсць мэта, жаданне і сілы - усё магчыма. І агромністая колькасць мерапрыемстваў, праведзеных у Беларусі пры падтрымцы замежнікаў, гэта пацвярджае. У наш час наогул даволі цяжка казаць пра лакальны ўзровень творцаў, г.зн. у час, калі ты можаш сядзець дома на стуле са шведскай IKEA есці кітайскую ежу з суседняй забягалаўкі, і глядзець, ну... скажам, відос з Афрыкі - арыентавацца на лакальнасць ужо не мае асаблівага сэнсу. Міжнародны ўзровень задае планку якасці, да якой трэба ісці, і калі ты гэтага не робіш, то, магчыма, гэта не будзе цікава і тут.

"Падняць дупу і пачаць корпацца"

- Што ты параіш маладому творчаму чалавеку, які шукае свае месца, сваю нішу? Як знайсці яе тут, ў Беларусі?

- Ну, відаць трэба перастаць заганяцца наконт таго, што дзесьці прасцей, падняць дупу і пачаць корпацца ў тым, чым табе б хацелася займацца. Ну і дакладна, размаўляць пра мары - гэта, канечне, добра, але калі толькі размаўляць - нічога, відавочна, не адбудзецца. Трэба рабіць лепей, чым было да вас - па якасці гука ці карцінкі, па узроўню арганізацыі ці іншым - каб станавілася ясна, што ўсе магчыма, і што за вамі сіла :) Не ныць, што нічога немагчыма, а пачынаць з сябе. Гэта ж самае важнае - рабіць простыя крокі па паляпшэнню свету вакол сябе.

 

Гутарыла Алена Крушэўская, АМП

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео