BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Барысаве і Баранавічах страйкуюць рабочыя

14.02.2012 ЕўраБеларусь
У Барысаве і Баранавічах страйкуюць рабочыя
Раніцай 13 лютага працаўнікі Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання правялі папераджальны страйк. Рабочыя...

Раніцай 13 лютага працаўнікі Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання правялі папераджальны страйк. Рабочыя баранавіцкага "Атланта" 14 лютага з той сама мэтай праводзяць сход.

У панядзелак на асноўнай пляцоўцы вытворчасці БАТЭ часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталявання, пазней да акцыі пратэсту далучыліся работнікі 2-й вытворчай пляцоўкі. Падзеі пачаліся неўзабаве пасля таго, як людзі атрымалі разліковыя рахункі за папярэдні месяц, перадае Радыё Свабода са спачылкай на Міхаіла С.

Як распавёў мужчына, заробкі паводле вынікаў працы ў студзені складаюць 1,3-1,5 мільёна рублёў (158-183 долара).

У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюцца спраўдзіць факт часовага страйку, аднак не абвяргаюць, што намеснікі генэральнага дырэктара БАТЭ Аляксандар Марчанка і Андрэй Скрыпко сустракаліся з забастоўшчыкамі, запісвалі іхнія патрабаванні і паабяцалі паведаміць пра вынікі разгляду цягам тыдня.

Тым часам супрацоўнікі завода "Атлант" у Баранавічах збіраюццца выказаць свае прэтэнзіі адміністрацыі. Для гэтага яны плануюць правесці сход у аўторак пасля працоўнага дня, паведамляе Еўрарадыё.

Рабочыя хочуць спытацца ў адміністрацыі і прафкама, чаму заробкі цяпер не дацягваюць да двух мільёнаў, чаму адмянілі надбаўкі і не даплочваюць за тых, хто ідзе на лісток непрацаздольнасці.

Работнікі цэха зборкі рухавікоў пральных машын, дзе і пройдзе сход, скардзяцца таксама, што вымушаныя працаваць у шкодных умовах. У гэтым цэху стаіць печка, з дапамогай якой заліваюць ротары электрарухавікоў. Талоны на малако даюць толькі заліўшчыку, але на алергію пакутуюць многія работнікі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео