BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская АЭС гарэла, не паспеўшы пабудавацца

14.02.2012 ЕўраБеларусь
Беларуская АЭС гарэла, не паспеўшы пабудавацца
Раніцай 12 лютага на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС адбыўся пажар. З людзей ніхто не пацярпеў, матэрыяльная шкода перавышае тысячу...

Раніцай 12 лютага на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС адбыўся пажар. З людзей ніхто не пацярпеў, матэрыяльная шкода перавышае тысячу долараў. 

Пра здарэнне стала вядома толькі днём пазней. Па словах будаўнікоў, загарэлася бытавое памяшканне на ахоўнай тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі. Паводле спецыялістаў, папярэдняй прычынай загарання магла стаць няспраўнасць электрасетак абагрэву, перадае Радыё Свабода.

Ёсць звесткі, што ў агні згарэла маёмасць рабочых, якія карысталіся бытоўкамі. Папярэдне матэрыяльныя страты ад пажару ацэньваюцца прыблізна ў 10 мільёнаў рублёў (1,22 тыс. долараў). Дзеля высвятлення прычыны пажару створаная спецыяльная камісія.

У аддзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па Астравецкім раёне паведамілі, што абышлося без чалавечых ахвяр. Аднак у стужцы навінаў на сайце МЧС інфармацыя пра здарэнне адсутнічае.

Разам з тым 13 лютага беларускі прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў, што будаўніцтва першай беларускай АЭС “ёсць скрайне важным праектам” і для Беларусі, і для Расіі, якая амаль што цалкам крэдытуе працы. "Зараз нам трэба хуткасна будаваць гэту станцыю", - прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы БелТА.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео