BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З “Нашай Нівы” спаганяюць пяць мільёнаў

10.02.2012
З “Нашай Нівы” спаганяюць пяць мільёнаў
Кастрычніцкі суд Мінска вырашыў спагнаць з «Нашай Нівы» 5 млн. рублёў (600 долараў) на карысць колішняга супрацоўніка Беларускага...

Кастрычніцкі суд Мінска вырашыў спагнаць з “Нашай Нівы” 5 млн. рублёў (600 долараў) на карысць колішняга супрацоўніка Беларускага тэлебачання Дзяніса Сухаварава.

Журналіста незадалены тым, як незалежная газета асвятляла ў ліпені 2011 года заведзеную супраць яго крымінальную справу. Так, суд Савецкага раёна Мінска асудзіў Сухаварава на пяць год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за “махлярства ў асабліва буйным памеры і прычыненні маёмаснай шкоды”. Гаворка ішла пра непагашаныя банкаўскія крэдыты, паведамляе прэс-служба БАЖ.

На пачатку снежня Дзяніс Сухавараў падаў скаргу на тое, што “Наша Ніву”, а таксама навіновае агенцтва БелаПАН і асабіста журналіст Вячаслаў Будкевіч распаўсюджвалі супраць яго “непраўдзівыя звесткі”, нягледзячы на тое, што СМІ спасылаліся на інфармацыю мінскай пракуратуры і ГУУС Мінгарвыканкама.

Зыскоўца абурыўся тым, што фігураваў у паведамленнях як “махляр”, у той час як прысуд па яго справе яшчэ не ўступіў у законную сілу. Як высветлілася, спадар Сухавараў падаў скаргу на судовае рашэнне, касацыйная інстанцыя яго адмяніла і накіравала справу на перагляд. У выніку яго апраўдалі.

У зыскавай заяве Дзяніс Сухавараў даводзіў, што “беспадстаўныя, незаконныя і наўмысна распаўсюджаныя” звесткі, растыражаваныя і іншымі СМІ, стварылі яго “рэзка негатыўны воблік” і нанеслі маральныя страты яму і яго блізкім.

Журналіст патрабаваў, каб БелаПАН і “Наша Ніва” абверглі распаўсюджаныя звесткі, і хацеў агулам спагнаць з іх 50 млн. рублёў. Кастрычніцкі райсуд адхіліў зыск да БелаПАН і Вячаслава Будкевіча, але часткова задаволіў яго ў дачыненні да “Нашай Нівы”, прысудзіўшы ёй кампенсаваць Сухавараву маральныя страты сумай у 5 млн. беларускіх рублёў.

“Я не згодны з рашэннем суда. Не лічу, што газета “Наша Ніва” вінаватая перад грамадзянінам Сухаваравым. Яго гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя больш пацярпелі ад яго ўласных дзеянняў, чым ад якіх бы то ні было публікацый”, - пракаментаваў вынікі слуханняў галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко.

“Паводле заканадаўства, каб прызнаць, што нейкія звесткі, апублікаваныя ў СМІ, знеслаўляюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю асобы, трэба спалучэнне трох фактараў: звесткі мусяць быць распаўсюджанымі, мусяць быць знеслаўляльнымі і мусяць не адпавядаць рэчаіснасці. На момант публікацыі інфармацыя пра грамадзяніна Сухаварава рэчаіснасці адпавядала - яму быў вынесены прысуд. А слова “махляр” пазначала яго працэсуальны статус - “абвінавачаны ў махлярстве”. Гэта не была маральная ацэнка яго дзеянняў”, - дадаў ён.

Апрача таго, пазоўнік не змог падчас суда даць аргументаваныя доказы, што яго гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя сапраўды пацярпелі, заўважыў галоўны рэдактар “Нашай Нівы”.

Андрэй Скурко паведаміў, што рэдакцыя яшчэ не атрымала матывацыйнай часткі прысуду - яе абяцалі даслаць прыкладна праз тыдзень. “Пабачыўшы яе, канчаткова вырашым, ці будзем аспрэчваць рашэнне суда”, - удакладніў ён.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео