BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Наўрад ці вызваляць усіх палітвязняў

10.02.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Наўрад ці вызваляць усіх палітвязняў
Беларускія ўлады могуць вызваліць з вязніц некаторых сваіх апанентаў, каб атрымаць ад Еўрапейскага Саюза максімальны аб’ём матэрыяльных...

Беларускія ўлады могуць вызваліць з вязніц некаторых сваіх апанентаў, каб атрымаць ад Еўрапейскага Саюза максімальны аб’ём матэрыяльных рэсурсаў. Пра гэта заявіў Службе інфармацыі "Еўрабеларусі" дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Беларускае грамадства пачало абмяркоўваць магчымы “гандаль палітвязнямі” пасля прыезду ў Беларусь прадстаўніка ЕС Гунара Віганда.

“Я прысутнічаў на сустрэчы з Вігандам. Наколькі я зразумеў пазіцыю, якую ён агучваў, дыялог і кантакты з беларускімі ўладамі магчымыя толькі пры ўмове вызвалення. Ён падкрэсліў, што гэта прынцыповая пазіцыя Еўрапейска Саюза. Пры гэтым Віганд сказаў, што ў выніках сустрэчаў з беларускімі афіцыйнымі асобамі ў яго склалася ўражанне, што рыхтуецца нешта кшалту вызвалення кагосці з палітзняволеных. Вядома ж, ніякай канкрэтыкі - але, на яго думку, верагодна, што беларускія ўлады зацікаўленыя ў нешта пагуляцца”, - зазначыў ён.

На думку эксперта, зараз гэта цалкам верагодна.

“Я думаю, гэта рэальна, таму што Беларусі так ці інакш трэба выходзіць з той сітуацыі, у якую яна трапіла ў адносінах з Еўропай. Канешне, Беларусі невыгодна знаходзіцца ў такім становішчы. Тым болей, што ўвесь час узнікаюць пытанні наконт ўвядзення больш маштабных санкцый, эканамічных і іншых, - а гэта пэўная рызыка. Ёсць пытанні чыста палітычныя: захаванне балансу паміж Расіяй і Еўропай, асабліва ўлічваючы, што за апошні год быў вельмі моцны крэн ў бок Расіі”, - заўважыў Андрэй Казакевіч.

Разам з тым вызваленне фігурантаў гучных крымінальных спраў застанецца толькі гульнёй, лічыць ён.

“Для беларускага рэжыма вызваленне палітвязняў не нясе непасрэднай пагрозы, гэта сімвалічны крок. Так што ёсць пэўныя фактары, якія прынамсі спрыяюць руху ў дадзеным накірунку. Праз сімвалічныя крокі беларускі рэжым у стасунках з Еўрасаюзам будзе спрабаваць выціснуць максімальна матэрыяльных рэсурсаў і палітычных выгод, гульня ў гэтым полі цалкам верагодная”, - мяркуе палітолаг.

Аднак прадказаць, колькі палітычных апанентаў вызваляць з вязніцаў і каго менавіта, немагчыма.

“Цяжка сказаць. Гэта пытанне тактыкі, якую абяруць улады. Не думаю, што вызваляць будуць усіх. Зараз, па логіцы, уладам трэба прадэманстраваць сваю гатоўнасць працягнуць перамовы і спрабаваць атрымаць нейкія гарантыі, вязваляючы кагосці. А затым - яшчэ кагосці. Калі гэта толькі ход у гульні - напэўна, не будуць вызваляць усіх адразу. Хутчэй за ўсё, гэта будзе адбывацца па этапах”, - думае Андрэй Казакевіч.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, дырэктар дэпартамента па пытаннях Расіі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕС Гунар Віганд знаходзіцца з візітам у Беларусі 9-10 февраля. Галоўная мэта візіта - усталяваць еўрапейскі дыялог па пытаннях мадэрнізацыі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео