BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мацкевіч: Стан беларускай статыстыкі не дае магчымасці аналізаваць дадзеныя

09.02.2012 Мара Нальшанская, Еўрарадыё
Мацкевіч: Стан беларускай статыстыкі не дае магчымасці аналізаваць дадзеныя
О нас в медиа
Філосаф, метадолаг і адзін з сустваральнікаў беларускага лятучага універсітэту Уладзімір Мацкевіч каментуе заяву Аляксандра Лукашэнкі...

Філосаф, метадолаг і адзін з сустваральнікаў беларускага лятучага універсітэту Уладзімір Мацкевіч каментуе заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт беларускай навукі.

Еўрарадыё: Як вы можаце пракаментаваць заяву, што гуманітарыі не спраўляюцца з задачай сур’ёзнага навуковага суправаджэння ідэалогіі і працы з насельніцтвам?

Уладзімір Мацкевіч: Бываюць такія выпадкі калі нават з самым прынцыповым апанентам можна пагадзіцца. У дадзеным выпадку Лукашэнка прыходзіць да правільнай высновы. Сучасная навука, якая сканцэнтраваная ў беларускіх універсітэтах і Акадэміі Навук, не здольная аналізаваць і разумець сучасны стан беларускага грамадства, бо яна не з’яўляецца нават навукай. Калі навукай кіруюць палітыкі і ідэолагі, яна не можа прыходзіць да правільных высноваў, увогуле не можа выконваць сваіх функцый – пазнаваць свет, у тым ліку і грамадства.

Еўрарадыё: Але акцэнт у заявы быў на тым, што гуманітарыі не могуць патлумачыць рэчаіснасць, а на тым, што яны не спраўляюцца з суправаджэннем ідэалогіі.

Уладзімір Мацкевіч: Лукашэнка хоча, каб навука працавала пад замову, каб падганяла веды пад нейкі загадзя вядомы вынік. Але гэта не задача навукі. Такіх “навукоўцаў” у Лукашэнкі сёння шмат. Калі ў 2003 годзе ён загадаў пабудаваць ідэалогію беларускай дзяржаўнасці, ён даручыў гэта так званым навукоўцам з Акадэміі навук, з розных вышэйшых навучальных установаў. І яны кінуліся выконваць загад. І што з гэтага атрымалася? Навука так не жыве, навука мае толькі адзін крытэр сваёй працы: ісціна і новая веда. Калі новая веда забароненая, калі можна паўтараць толькі старыя веды, і дысертацыі сёння абараняюцца толькі пад абгрунтаванне ўжо вядомага і ідэалагічна ўхваленага, то якая можа быць новая веда і якая можа быць ісціна? У гэтым сэнсе я бачу Лукашэнку і пабудаваны ім рэжым галоўнай перашкодай існавання беларускай навукі.

Еўрарадыё: А як існуе незалежная беларуская навука?

Уладзімір Мацкевіч: Па-першае, ўвогуле навуковыя дасягненні не з’яўляюцца ў тым выглядзе, у якім яны прадукуюцца навукоўцамі, адразу даступнымі шырокай аўдыторыі. Неабходныя папулярызацыя і распаўсюджанне гэтай веды. А гэта патрабуе выдаткаў і адпаведнай палітыкі ў галіне навукі. На сёння такой палітыкі ў Беларусі няма. Той жа ЕГУ ці лятучы універсітэт акурат і ствараюцца як альтэрнатыва заангажаванай “дзяржаўнай навуцы”. Гэтыя ўстановы ствараюцца тымі навукоўцамі, якія не могуць выконваць сваю місію у сённяшняй ідэалагізаванай навуцы. Але без падтрымкі, без фінансавання, без спрыяльных умоваў, гэтыя ўстановы вымушаныя або эміграваць або існаваць у амаль падпольных умовах.

Еўрарадыё: Але нават на эміграцыі ЕГУ пазіцыянуе сябе як беларускі універсітэт?

Уладзімір Мацкевіч: Вы можаце вывучаць, напрыклад, Антарктыду, ніколі не бываючы ў Антарктыдзе? Ці можаце вы вывучаць слана, ніколі не бачыўшы яго на ўласныя вочы? Астраномы не могуць даляцець да зорак, дык яны і вывучаюць тое, што могуць назіраць. Калі беларускія навукоўцы вымушаныя працаваць у Вільні, калі яны не могуць праводзіць адпаведных даследаванняў, вымярэнняў у самой Беларусі, то як яны могуць даць адпаведную ацэнку ці даць новую веду пра Беларусь. Знаходзячыся ў эміграцыі, яны не маюць доступа да аб’екта свайго даследавання.

Еўрарадыё: Але атрымліваецца замкнёнае кола: пакуль навукоўцы не асэнсуюць сітуацыю, яна не зменіцца, а пакуль сітуацыя не зменіцца, навукоўцы не маюць магчымасці яе асэнсоўваць. Які выхад?

Уладзімір Мацкевіч: У гэтым сэнсе ў Беларусі ўжо ёсць напрацаваныя падыходы і метады для аналізу сучаснай сітуацыі. Мы вывучаем сучаснасць, а для гэтага патрэбны сучасны матэрыял. Стан беларускай статыстыкі не дае магчымасці аналізаваць дадзеныя. Нават дзяржаўная статыстыка пабудаваная так, што немагчыма нармальна да яе ставіцца. Было некалькі спробаў правесці аналіз эканамічных, сацыяльных умоваў сучаснасці па звестках дзяржаўнай статыстыкі, і адразу высвятляецца, што яна несапраўдная, яна падагнаная і ангажаваная. Зараз стаіць вялікае пытанне па доступу да сапраўдных лічбаў, сапраўдных фактаў, якія толькі і могуць быць пакладзеныя як падмурак у навуковае даследаванне.

Еўрарадыё: Што можна зрабіць цяпер, каб не страціць назаўсёды гэтую неасэнсаваную навукова сучаснасць?

Уладзімір Мацкевіч: Трэба выкарыстоўваць навуковы падыход. Трэба рабіць калекцыю сапраўдных фактаў. Гэта можа стаць матэрыялам для наступных пакаленняў. Але сапраўды год за годам такога стану прыводзіць да таго, што мы не паспяваем за сучасным развіццём. Па-першае, нацыя без навукі не ўпісваецца ў сучасны свет, яна спазняецца з развіццём. Па-другое, губляецца кваліфікацыя людзей, якія могуць гэта рабіць. Калі навуковец некалькі год не мае магчымасці займацца сваёй прафесійнай справай, ён губляе кваліфікацыю. У сучасным свеце аднаўленне веды такое хуткае, што трэба вельмі хутка бегчы каб заставацца на месцы, як казала Аліса.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео