BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антон Бокун: Хай пракуратура адкажа за “Аперацыю “Ы”

09.02.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Антон Бокун: Хай пракуратура адкажа за “Аперацыю “Ы”
Пастар пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік» Антон Бокун мае намер скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія...

Пастар пратэстанцкай царквы “Ян Прадвеснік” Антон Бокун мае намер скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія уварваліся ў яго дом падчас сустрэчы хрысціянскага “Ліцвінскага клуба”.

“Думаю, не трэба тлумачыць, што адбылося. Падчас сустрэчы ўварваліся людзі ў чорнай і камуфляжнай вопратцы без апазнавальных знакаў, з закрытымі тварамі. Яны крычалі на людзей і агадалі: “Усім устаць! Рукі ўгору! Не варушыцца!” Калі мы запыталіся, што такое і хто вы такія, адзін з іх прадставіўся маёрам міліцыі з Маскоўскага РАУСа. Прозвішча, наколькі я разабраў, Бегункоў”, - распавядае Антон Бокун.

“Першы ўдар прыйшоўся на дзяцей”

На момант ўварвання ў доме знаходзіліся дзевяць дзяцей ва ўзросце ад 3 да 12 год.

“Дзеці пачалі плакаць, бо вельмі спужаліся. Першы ўдар прыйшоўся менавіта на іх - як раз у дзіцячым пакоі пабілі вокны, а праз іх ўскоквалі людзі ў чорным. Дзякуй Богу, нікога не параніла: дзеці паспелі выскачыць з пакою. Адзін хлопчык доўга не мог супакоіцца, казаў: “Тата, яны нас заб’юць? Нас зарэжуць?” Бо ўсё выглядала сапраўды вельмі страшна. Прычым вокны выбівалі, калі дзверы былі адчыненымі - можна было як мінімум пацягнуць за клямку”, - працягвае пастыр.

Таксама пабілі шкло і ў кухні, дзе на той момант знаходзілася некалькі жанчын.

“Потым нам заявілі: паступіла інфармацыя, што тут вырабляюць наркотыкі, зараз разбярэмся, і калі не так - усім вызвалім. Некаторыя казалі - паступіла інфармацыя пра тое, што тут збіраецца секта. Усіх, апрача цяжарных і жанчын з маленькімі дзецьмі, загрузілі ў падагнаны аўтобус, адвезлі ў маскоўскі РАУС. Там пераппісалі пашпартныя дадзеныя і пачалі адпускаць. Пасля мы каротка памаліліся. Людзі былі ў знерваваным стане - ніхто нам так і не патлумачыў, што адбылося”, - зазначыў пастыр.

Антон Бокун, які з’яўляецца ўладальнікам памяшкання, плануе звярнуцца ў пракуратуру.

“Гэта прыватны дом, мы збіраемся падаць скаргу ў пракуратуру на супрацьспраўныя дзеянні міліцыі, каб патлумачылі, што гэта было і хто нясе адказнасць за разбітае шкло, за ўсю гэту “аперацыю “Ы”. Бо тое, што адбылося, інакш назваць нельга - гэта была маштабная аперацыя, якая не мела абсалютна ніякага сэнсу”, - лічыць ён.

“Як быццам патрапіў у рэаліці-шоў!”

Пастыр не ведае, якія мэты пераследавалі арганізатары аперацыі і што яна можа азначаць.

“На вялікі жаль - ці на шчасце? - ніякіх здагадак я не маю. Тым больш, што не было ніякіх прэтэнзій, нічога такога, што магло бы навесці на тыя альбо іншыя думкі. Проста без усякіх прычын людзей затрымалі і павезлі ў пастарунак для высвятлення асоб”, - сказаў Антон Бокун.

Пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі ніякіх прэтэнзій да затрыманых не мелі і не задавалі ім ніякіх пытанняў.

“Як быццам бы проста адбылося нейкае рэаліці-шоў! Часам я чытаў пра такое, і зараз склалася ўражанне, што ў нечым падобным удзельнічаў. Уявіце сабе : вы сядзіце дома - і тут б’ецца шкло і незразумела хто ўрываюцца! Усіх арыштавалі - і адпусцілі. А чаму, да чаго і пры чым - ніхто не ведае”, - дадаў ён.

“Біццё шыбаў пачалося на слова “чэкісты”

Антон Бокун праводзіць паралелі паміж тым, што адбылося ў яго доме, з тэмай сустрэчы клуба. Так, падчас уварвання невядомых вернікі разважалі над жыццём у сталінскім канцэнтрацыйным лагеры, якое апісаў беларускі празаік Францішак Аляхновіч.

“Мне вельмі складана тлумачыць, што азначаюць гэтыя дзеянні. Асабліва - улічваючы, што сустрэча прысвячалася творчасці Францішка Аляхновіча, мы абмяркоўвалі яго кніжку “У капцюрох ГПУ”. Я бачу ў гэтым вельмі шмат сімвалізму і таго, што Госпад сапраўды  хоча паказаць нам сувязь паміж падзеямі, якія адбываліся тады, і тым, што адбываецца зараз. Біццё шыбаў пачалося менавіта ў той момант, калі прагучала слова “чэкісты”, - даводзіць пастыр.

Разам з тым ён не ўпэўнены, да якой арганізацыі належаць людзі ў чорным.

“Можна здагадацца, што гэта чэкісты. Бо на пытанні, чаму яны не ўвайшлі праз дзверы, гэтыя людзі нічога не адказвалі і наагул паводзілі сябе па-хамску. Іх было як мінімум 15. Але я не бачыў, колькі было тых, якія засталіся на вуліцы. Некаторыя былі ў масках, дзе толькі прорэзі для вачэй, некаторыя былі проста ў дублёнках і балоневых куртках. Адным словам, там былі і жук і жаба - але нікога ў форме, каб можна было іх хоць неяк ідэнтыфікаваць. У іншага на куртцы быў надпіс “АМАП” - але такую можа апрануць хто заўгодна! Бэджаў з фатаграфіямі ў іх не было. А вось ў пастарунку міліцыянеры былі ўжо ў форме”, - аналізуе Антон Бокун.

Злачынцы не змаглі ўвайсці праз адкрытыя дзверы

Цікавым застаецца факт, што ўдзельнікі аперацыі літаральна не здолелі ўвайсці праз адкрытую брамку і адчыненыя дзверы, як быццам нешта не пускала іх у дом.

“Яны лазілі праз плот, калі брамка была адчыненая. Перад тым 50 чалавек увайшло праз дзверы, і ніхто не меў з гэтым праблем. А тыя не маглі гэтых дзвераў адчыніць! Я здзіўляюся, што жанчыны з дзецьмі могуць адчыніць дзверы, а дарослыя мужчыны не змаглі. Ці не спрабавалі, ці штурмавалі і не здолелі. Аднак я не ведаю, як можна незачыненыя дзверы не адчыніць”, - прызнаўся пастыр.

Антон Бокун мае намер працягваць сваю дзейнасць, у тым ліку і сустрэчы “Ліцвінскага клуба”. “А чаму я павінен нешта змяняць? Нічога супрацьпраўнага ў нас не адбываецца. Ведаю, што Госпад дазволіць рухацца наперад”, - верыць ён.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео