BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дыктатура абразілася на люстэрка

08.02.2012 Анджэй Пісальнік, Твой стыль
Дыктатура абразілася на люстэрка
О нас в медиа
"НаеБАШ пра БАЖ" - менавіта так коратка і трапна ацаніў у сваім блогу нядзельны прапагандысцкі фільм Беларускага тэлебачання "БАШ на БАЖ"...

"НаеБАШ пра БАЖ" - менавіта так коратка і трапна ацаніў у сваім блогу нядзельны прапагандысцкі фільм Беларускага тэлебачання "БАШ на БАЖ" пра Беларускую асацыяцыю журналістаў знакаміты беларускі метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

На канстатацыі трапнасці каментара паважанага эксперта развагі пра фільм, які не месціцца ані ў межах журналісцкай этыкі, ані журналісцкага (ды і нават прапагандысцкага) майстэрства, можна было б скончыць. Аднак з таннай падробкі БТ вынікае больш смутная выснова.

Нядзельны "наеБАШ пра БАЖ" у выкананні дзяржаўных прапагандыстаў - гэта папяраджальны стрэл у накірунку незалежнай беларускай журналісцкай супольнасці. Гэта сігнал таго, што над адной з найбольш уплывовых і патрэбных грамадскіх арганізацый навісла пагроза знішчэння. Логіка дыктатуры, якая пануе ў нашай краіне, не ўнікальная і не адрозніваецца ад логік іншых дыктатур. І ёй, як іншым, уласцівае пачуццё помслівасці, якое перарастае ў параною.

На Беларусі ўжо даўно знішчаныя дзеяздольныя структуры палітычнай апазіцыі. Пасля жорсткага прысуду кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму ў значнай ступені знішчаны і праваабарончы рух. Пра ўсе гэтыя і іншыя непрывабныя бакі дыктатуры інфармуем мы - незалежныя журналісты. Мы, як люстэрка ў знакамітай казцы Пушкіна, калі ведаем, што ёсць нешта прыгажэйшае, чым дыктатура - кажам пра гэта, нягледзячы на помслівасць дыктатара. А ён, як казачная царыца, гатовы разбіць кожнае люстэрка, якое кажа яму праўду.

Крыніца

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео