BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі пройдзе месяц шведскай літаратуры

07.02.2012
У Беларусі пройдзе месяц шведскай літаратуры
7 лютага а 19-й у кнігарні «логвінаЎ» (прасп. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры...

7 лютага а 19-й у кнігарні “логвінаЎ” (прасп. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасля ўрачыстага адкрыцця госці запрашаюцца на літаратурную вечарыну “Глобус Беларусі”, у якой возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Валянціна Аксак і Валярына Кустава. Вядучы імпрэзы - Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.

10 лютага шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр наведае Браслаў, дзе ў 16.00 сустрэнецца з дзецьмі ў мясцовым Музеі традыцыйнай культуры, каб распавесці ім пра сваю творчасць і пазнаёміць з двума новымі беларускімі перакладамі дзіцячых кніжак “Малы і Білан” і “Мама Му чытае”, якія выйшлі сёлета ў выдавецтвах “Літаратура і мастацтва” і “Мастацкая літаратура” адпаведна.

11 лютага ў 11.00 Юя Вісландэр завітае на Міжнародны кніжны кірмаш, дзе шведскае Пасольства ў Беларусі таксама прадстаўляе свой стэнд, і дасць прэс-канферэнцыю, а таксама правядзе аўтограф-сесію для ўсіх зацікаўленых. Адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі “Мама Му чытае”, падчас якой лялечны тэатр Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” пакажа сваю версію Мамы Му. Таксама прагучаць па-беларуску у перакладзе Андрэя Хадановіча і Надзеі Кандрусевіч песенькі, напісаныя Юяй для маленькіх аматараў ейных кніжак. У 14.00 Юя Вісландэр плануе правесці яшчэ адну прэзентацыю ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Мінска (прасп. Газеты “Праўда”, 20).

12 лютага ў 14.00 у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кніг “Мама Му чытае” і “Малы і Білан” з удзелам аўтаркі. На прэзентацыі ізноў можна будзе пабачыць лялечны тэатр Веранікі Фаміной і паслухаць дзіцячыя песенькі ў выкананні Галіны Казіміроўскай і Змітра Вайцюшкевіча. Вядучы - Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.

17 лютага шведскі пісьменнік Ульф Старк сустрэнецца са студэнтамі філфака Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова і прадставіць беларускі пераклад сваёй кніжкі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Дыктатар”, а літаратуразнаўца Яніна Арлоў раскажа пра перспектывы развіцця дзіцячай літаратуры ў Швецыі. Вядоўца імпрэзы - Віктар Шалкевіч.

18 лютага ў 14.00 прэзентацыя дзіцячай кнігі Ульфа Старка (папяровае выданне, плюс - электронная версія) адбудзецца ў кнігарні “логвінаЎ” пры ўдзеле аўтара. Уваход вольны.

28 лютага ў 18.30 кнігарня “логвінаЎ” прадстаўляе вечар шведскага дэтэктыва. Адбудзецца паказ фільма паводле рамана Стыга Ларсана і абмеркаванне феномена шведскага дэтэктыва. Вядучы вечарыны - Максім Жбанкоў. Уваход вольны.

12 сакавіка ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ” пройдзе імпрэза, прысвечаная паэту-набелісту Тумасу Транстромеру. У імпрэзе возьмуць удзел перакладчык Лявон Баршчэўскі і шведскі рэжысёр Лейф Ульсан. Вядоўца імпрэзы - Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.

Закрывае Месяц шведскай літаратуры ў Беларусі тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу, які адбудзецца 15 сакавіка ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ”. У вечары возьмуць удзел акторы мінскіх тэатраў, а таксама рэжысёры Лейф Ульсан і Валерый Анісенка. Уваход вольны.

У кнігарні “логвінаЎ” падчас імпрэзаў, а таксама ў любы іншы працоўны час можна будзе набыць беларускія пераклады шведскіх выданняў.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео