BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Ігара Марозава "Герменэўтыка дойлідства"

06.02.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Ігара Марозава "Герменэўтыка дойлідства"
        ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI" Ігар Марозаў "Герменэўтыка дойлідства" 10 лютага, а 18.30 "Арт Сядзіба"  (вул. Куйбышава, 22)   Я намагаюся...

 

 

 

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Ігар Марозаў

"Герменэўтыка дойлідства"

10 лютага, а 18.30

"Арт Сядзіба" 
(вул. Куйбышава, 22)

 

Я намагаюся навучыць разумець, паказаць заканамернасць, паводле якой мы разумеем. Я даю не рыбку, і нават не вуду - я хачу даць здольнасць чытаць, каб яна была глыбейшая. Падштурхнуць да пошуку свайго ўспрымання.

Ігар Марозаў,
з інтэрв'ю TUT.BY

 

Сёння, калі мы ўсё больш пераконваемся, што "голыя" веды яшчэ не гарантуюць разумення нават самых, здавалася б, відавочных з'яў, становіцца актуальнай сама праблема разумення. Так, вывучаючы нейкі асобны аб'ект або з'яву, мы непазбежна ўсведамляем, што іх якасці і значнасць раскрываюцца выключна ў шырокім гістарычным і прадметным, а, галоўнае, у духоўна-вобразным, дадзеным праз пачуцці кантэксце. Верагодна, гэтым тлумачыцца папулярнасць такога напрамку ў спазнанні свету, як герменэўтыка. Праз зварот да тэкстаў, паслядоўна і змястоўна звязаных паняццяў, сэнсаў самай рознай прыроды і сутнасці герменэўтыка адкрывае даследчыку прастор для разнастайных інтэрпрэтацый.

Такім самабытным тэкстам можа быць прадстаўлена архітэктура - свет, створаны намі, у які мы ўклалі разуменне і свае ўяўленні пра гарманічную, годную светабудову. Герменэўтыка дазваляе нам апераваць архітэктурай не столькі тэхналагічна, як матэрыяльным асяроддзем з усім наборам неабходных тэхнічных, тыпалагічных, функцыянальных характарыстык, колькі гуманітарна - ва ўяўленнях пра яе, шматузроўневых напластаваннях сэнсаў, канатацый, сімвалаў... За межамі Беларусі ў асяроддзі архітэктараў - тэарэтыкаў і практыкаў - такі падыход прэтэндуе на статус галоўнага канцэптуальнага і даследчага стрыжня.

А як у гэтую сусветную тэндэнцыю ўпісваецца наша беларуская архітэктура? На чым варта яе тэорыя, чым жыве практыка? І ці ёсць наогул падставы казаць пра беларускую архітэктуру як пра ўнікальную з'яву, непаўторны тэкст? Як ўпісваецца яна ў міжнародны кантэкст? ..

Пра гэта, а таксама пра тое, як навучыцца разумець архітэктурныя тэксты і чаму гэта важна, у цыкле лекцый "Urbi et Orbi" разважае архітэктар, культуролаг, аглядальнік часопіса "Архітэктура і будаўніцтва", прафесар Ігар Марозаў.

Лекцыя "Герменеўтыка дойлідства" адбудзецца 10 лютага а 18.30 у "Арт Сядзібе" (вул. Куйбышава, 22, 2-і паверх). 

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі па адрасе: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=387

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео