BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Перамога Азаранкі - Вікторыя Лукашэнкі

05.02.2012 Якуб Цястань, Gazeta Wyborcza
Перамога Азаранкі - Вікторыя Лукашэнкі
Личности
Тэнісістка Вікторыя Азарынка, якая нядаўна атрымала перамогу ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, зараз з’яўляецца адной з нешматлікіх...

Тэнісістка Вікторыя Азарынка, якая нядаўна атрымала перамогу ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, зараз з’яўляецца адной з нешматлікіх беларусак, вядомых за межамі сваёй краіны. І гэта ёсць добрая магчымасць для піяра дыктатару з Мінска.

"Вікторыя - гонар Беларусі", - так пачынаецца віншавальны ліст прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Але беларускі лідэр забыўся згадаць у лісце пра тое, што беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зарабіла за два тыдні 1,7 млн. еўра і што яна б ніколі не дасягнула такога поспеху, калі б перад гэтым не пакінула Беларусь.

У суботу вечарам 28 студзеня сп-ня Азаранка, абыграўшы расіянку Марыю Шарапаву з лікам 6-3, 6-0, выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі - першы турнір ў гэтым годзе з чатырох турніраў Вялікага шлема, які з’яўляецца найбольш важнай падзеі ў міжнародным тэнісе. 22-гадовая Азаранка ў цяперашні час узначальвае рэйтынг сусветнага тэніса, увайшоўшы ў залю славы разам з тэніснымі знакамітасцямі, такімі, як Штэфі Граф і Марціна Наўрацілава.

"Радзіма ўдзячная Вам за вялікае дасягненне, якое будзе назаўжды ўпісанае ў гісторыю беларускага спорту", - напісаў прэзідэнт Лукашэнка. Ён таксама ўзнагародзіў сп-ню Азаранку ордэнам Айчыны III ступені - адной з самых высокіх узнагарод краіны, якая да гэтага часу ўручалася героям вайны, а не спартсменам.

Лукашэнка віншуе і ўхваляе Азаранку, хоць яна з'яўляецца сімвалам таго поспеху, дасягненне якога сталася магчымым менавіта ўдалечыні ад радзімы.

Пераехала з сям'ёй у Монтэ-Карла

Дзяўчына нарадзілася ў Мінску і пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў. Яе маці, Ала, працавала інструктарам у найбуйнейшых тэнісных клубах сталіцы. У былых савецкіх рэспубліках тэніс быў дысцыплінай, нашмат менш папулярнай, чым баявыя мастацтвы, хакей ці футбол, але гэта быў яшчэ і від спорта, які асабліва цаніўся наменклатурнымі элітамі, якія маглі дазволіць сабе дарагое абсталяванне для гульні і кошт заняткаў. У Беларусі тэніс абавязаны сваёй папулярнасцю рэдкім міжнародным поспехам беларусаў: Наталлі Зверавай, якая ў 1998 годзе стала фіналісткай Адкрытага чэмпіянату Францыі, паўфіналісту Уімблдона Уладзіміру Ваўчкову, а таксама Максіму Мірнаму - аднаму з вядучых сусветных гульцоў у парнай гульні.

Для дасягнення поспеху на міжнароднай арэне, тэнісісты павінны мець магчымасць падарожнічаць па ўсім свеце. Менавіта таму нават у савецкі час ім было дазволена выязджаць за мяжу, а ў некаторых выпадках нават трэніравацца там. Так, Мірны выправіўся ў Фларыду, а Азаранка ва ўзросце 14 гадоў, як лепшы гулец краіны сярод юніораў, з’ехала ў Скотсдейл, што ў штаце Арызона.

На новым месцы Азаранке дапамог Мікалай Хабібулін, прафесійны расійскі гулец Паўночна-Амерыканскай хакейнай лігі (НХЛ), які тады жыў у Феніксе і якога маці Азаранкі ведала яшчэ з савецкіх часоў. Мільянер і зорка НХЛ Хабібулін прапанаваў таленавітай юніёрцы стыпендыю і жыллё. Без яго дапамогі, напэўна, Азаранка б не здолела прабіцца: усяго праз некалькі гадоў навучання пад кіраўніцтвам амерыканскіх інструктараў яна развіла свой фірмовы стыль наступлення, які сёння прыносіць ёй перамогу.

У ЗША кар’ера Азаранкі пайшла ўгару: яна стала топ-юніёрам свету ва ўзросце 17 гадоў і ўжо праз некалькі гадоў выйграла свае першыя прафесійныя турніры ў Брысбене, Мемфісе і Маямі.

Выйграўшы свой першы мільён долараў, тэнісістка пераехала з сям'ёй у Монтэ-Карла. Беларускія ўлады не спрабавалі ёй перашкаджаць, таму што сп-ня Азаранка была ўжо ў першай дзесятцы сусветных гульцоў у тэніс і, у выніку, галоснасць прынесла рэжыму Лукашэнкі больш карысці, чым шкоды.

Яна ніколі не каментуе палітычныя пытанні

У Манака Віка, па звестках, жыве недалёка ад тэнісіста свету № 1 Новака Джокавіча і, падобна яму, не плаціць падаткі. Гэта важна, таму што яна ўжо зарабіла 2,3 млн. долараў гульнёй у тэніс. Яе трэніруе француз, прадстаўляе агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі, а спонсарамі з’яўляюцца фірмы Nike, Rolex і шэраг іншых брэндаў, якія ў роднай краіне Азаранкі мала каму даступныя.

Яна ніколі не ўпадала ў няласку да рэжыму і, у адрозненне ад Марціны Наўрацілавай і Івана Лендла, якія хутка змянілі свае савецкія пашпарты на амерыканскія, Азаранка дагэтуль гуляе пад беларускім сцягам, належным чынам прымае ўдзел у нацыянальных камандных матчах, наведвае Мінск (у асноўным, па грамадскіх абавязках), а нядаўна адыграла ў дабрачынным матчы з Каралін Вазняцкі.

Калі замежныя журналісты пытаюць Вікторыю Азаранку пра Беларусь, яна заўсёды расказвае прыемныя рэчы: пра сваю бабулю, пра выхавацельку дзіцячага садка, якая была такой працавітай, што яе вымусілі сысці на пенсію, ці пра тое, што "Беларусь - чыстая краіна, а беларусы - сумленныя і старанныя людзі". Яна ніколі не каментуе палітычныя пытанні.

Лукашэнка плаціць ёй за дабрыню. Кожны раз, калі тэнісістка выйграе буйны чэмпіянат, ён хваліцца ёю і запрашае яе ў Беларусь, але трымаецца ў баку ад яе сваякоў і... яе долараў.

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Azarenka’s win, Lukashenko’s Victoria // Presseurop.Eu.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео