BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь зноў спрабуе выкарыстаць палітычных зняволеных як разменную манету ў адносінах з Захадам

04.02.2012 Каміль Клысіньскі, Цэнтр усходніх даследванняў (Польшча)
Беларусь зноў спрабуе выкарыстаць палітычных зняволеных як разменную манету ў адносінах з Захадам
Аналитика и исследования
25 студзеня на прэс-канферэнцыі Ірына Халіп, жонка аднаго з беларускіх палітвязняў Андрэя Саннікава, заявіла, што яшчэ ў лістападзе...

25 студзеня на прэс-канферэнцыі Ірына Халіп, жонка аднаго з беларускіх палітвязняў Андрэя Саннікава, заявіла, што яшчэ ў лістападзе мінулага года яе муж (верагодна, пад ціскам катаванняў і пагроз) папрасіў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку памілаваць яго. Сп-ня Халіп даведалася пра гэта толькі 24 студзеня, падчас першага - за тры месяцы - візіта ў турму да мужа. Андрэй Саннікаў быў адным з галоўных канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў снежні 2010 года. Адзін з лідэраў паслявыбарных пратэстаў супраць фальсіфікацыі рэзультатаў выбараў, ён быў арыштаваны і асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў.

У цяперашні час палітычнымі зняволенымі ў Беларусі лічацца адзінаццаць чалавек. Некалькі разоў Лукашэнка абвяшчаў, што памілуе іх, але толькі пры ўмове, што яны самі папросяць пра гэта.

Каментарый аўтара

  • Заява Ірыны Халіп з'яўляецца яшчэ адным пацверджаннем шматлікіх чутак пра жорсткае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў беларускіх турмах. Па наяўнай інфармацыі, іншыя палітычныя зняволеныя (напрыклад, яшчэ адзін кандыдат ад апазіцыі Мікалай Статкевіч) таксама прымушаліся да пісання прашэнняў пра памілаванне. Складаецца ўражанне, што гэтыя дзеянні робяцца паводле прамых указанняў прэзідэнта Лукашэнкі, які хоча зняважыць і зламаць волю сваіх самых рашучых праціўнікаў, адным з якіх з'яўляецца Андрэй Саннікаў.
  • Лукашэнка спадзяецца, што зняволеныя папросяць пра памілаванне пад ціскам, а ён пасля зможа выкарыстаць гэты факт на сваю карысць і прадставіць іх прашэнні як акт пакаяння і прызнання легітымнасці свайго кіравання. Ён, такім чынам, прадэманструе беларускаму грамадству, чыноўнікам і замежным назіральнікам, што яго дамінуючае становішча ў дзяржаве з'яўляецца бясспрэчным.
  • Той факт, што Лукашэнка зацягвае вырашэнне пытання пра памілаванне Саннікава, нягледзячы на яго прашэнне, можа азначаць, што прэзідэнт мае намер выкарыстаць палітычных зняволеных у сваіх адносінах з Захадам, калі для гэтага настане больш зручны момант. Напрыклад, у перыяд мацнейшага эканамічнага спаду альбо магчымага крызіса ў адносінах Беларусі з Расіяй. Не выключана, што беларускія ўлады будуць спрабаваць выкарыстаць гэты аргумент у перамовах з Міжнародным валютным фондам (МВФ). 30 студзеня кіраўнік Цэнтральнага банка Беларусі абвясціла, што ў бліжэйшай будучыні Беларусь будзе падаваць заяўку на новы крэдыт ад МВФ, каб пагасіць бягучыя запазычанасці перад фондам, якія зараз складаюць каля $ 3,8 млрд.
  • Падобна, што Аляксандр Лукашэнка зноў спадзяецца: выпускаючы палітвязняў, ён зможа пераканаць Захад распачаць палітычны дыялог з Беларуссю і атрымаць фінансавую падтрымку. У той жа час, нішто не паказвае на тое, што рэжым гатовы да палітычных рэформ альбо што працэсы вызвалення і амністыі актывістаў апазіцыі, якія для ЕС і ЗША з'яўляюцца адной з ключавых умоў для пачатку дыялогу, узнавіліся. Вырашальным фактарам для МВФ будзе ацэнка макраэканамічнай палітыкі беларускіх улад, пра якую МВФ шмат кажа на працягу ўжо доўгага часу. Такім чынам,  цяперашнія дзеянні Мінска не вызваляць краіну з ціскоў самаізаляцыі на міжнароднай арэне.

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Kamil Kłysiński. Belarus is trying to use the issue of political prisoners as a bargaining chip in its relations with the West // Centre for Eastern Studies.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео