BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Танкачова: Стужынская агучыла выключна сваё асабістае меркаванне

04.02.2012
Танкачова: Стужынская агучыла выключна сваё асабістае меркаванне
О нас в медиа
"Офіс за дэмакратычную Беларусь", што месціцца ў Бруселі, прапанаваў імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць з "чорнага спісу"...

"Офіс за дэмакратычную Беларусь", што месціцца ў Бруселі, прапанаваў імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць з "чорнага спісу" Еўрасаюза і агучыў іх у еўрапейскіх інстытутах.

"Спіс кандыдатаў на выключэнне быў падрыхтаваны ў кансультацыі з беларускімі і міжнароднымі грамадскімі арганізацыямі. Імёны ўключаныя ў яго, не могуць быць раскрытыя без іх папярэдняй згоды", - чытаем ў заяве "Офіса за дэмакратычную Беларусь". Старшыня Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова адзанчае, што ні праваабарончая арганізацыя, якую яна ўзначальвае, ні сем'і палітвязняў не прымалі ўдзелу ў кансультацыях па гэтым пытанні.

"Спадарыня Стужынская ў дадзеным выпадку агучвала свой пункт гледжання, які ніякім чынам не быў абмеркаваны і не ўзгоднены папярэдне ў асяродку беларускіх грамадскіх арганізацый. Механізмаў для такога абмеркавання дастаткова, ніякага публічнага абмеркавання з гэтай нагоды не было, спадарыня Стужынская, па-мойму, агучыла выключна сваё асабістае меркаванне, якое выклікала крытыку ў асяродку беларускай незалежнай прэсы, гэта, канешне ж, выклікае дадатковую насцярожанасць", - сказала Алена Танкачова ў інтэрв'ю Радыё Рацыя.

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" распаўсюдзіў заяву адносна спісу неўязных беларускіх чыноўнікаў.

"Зважаючы на той факт, што Еўрапейскі Саюз не мае намеру ўводзіць сапраўдныя эканамічныя санкцыі дзеля аказання ціску на беларускія ўлады, шэраг беларускіх арганізацый і палітыкаў палічылі, што ўнясенне зменаў у так званы "чорны спіс“ наблізіць час вызвалення палітычных вязняў у Беларусі", - чытаем ў разпаўсюджанай заяве.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео