BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усходняе партнёрства як інструмент дэмакратызацыі і мадэрнізацыі краін Усходняй Еўропы?

03.02.2012 Даніэль Шалігоўскі, Eastbook.Eu
Усходняе партнёрства як інструмент дэмакратызацыі і мадэрнізацыі краін Усходняй Еўропы?
Аналитика и исследования
"Гарантыі бяспекі, стабільнасці і ўстойлівага развіцця на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза не будуць магчымымі на практыцы без інтэнсіўнага...

"Гарантыі бяспекі, стабільнасці і ўстойлівага развіцця на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза не будуць магчымымі на практыцы без інтэнсіўнага супрацоўніцтва з суседнімі краінамі". Менавіта з гэтай мэтай і была запушчана ў маі 2009 года на Саміце ў Празе ініцыятыва "Усходняе партнёрства" (УП). Няма ніякіх сумневаў, што яна добра садзейнічае еўрапеізацыі, якая разумеецца як "мадэрнізацыя былых камуністычных дыктатур... і слабых дзяржаў Еўропы". Але ж ці выконвае свае функцыі Усходняе партнёрства?

Яго мэтай, як гаворыцца ў прынятай на Саміце Дэкларацыі, з'яўляецца "стварэнне неабходных умоў для паскарэння палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім Саюзам і зацікаўленымі краінамі-партнёрамі", яно павінна служыць "прыхільнасці гэтых краін да забеспячэння стабільнасці, бяспекі і росквіту Еўрапейскага Саюза, краін-партнёраў і наогул усяго еўрапейскага кантынента".

Шмат шуму з нічога

На самай справе, Усходняе партнёрства - гэта адзін велізарны дыскусійны форум, на якім дзяржавы-партнёры прадстаўляюць свае дасягненні і абменьваюцца назіраннямі. Аднак гэта не забяспечвае рэальную падтрымку працэса рэформ. Формула партнёрства, скіраванага на супрацоўніцтва шасці краін - Беларусі, Украіны, Грузіі, Арменіі і Азербайджана - па сутнасці, пазбаўлена ўзгодненасці і не мае канкрэтнай мэты з-за велізарнага разыходжання інтарэсаў бакоў. Краіны, уключаныя ў ініцыятыву, нават не хаваюць той факт, што яны, галоўным чынам, зацікаўленыя ў развіцці двухбаковых адносін з ЕС. Аднак пытанне, нядаўна зададзенае Аляксандрам Лукашэнкам, "Калі Усходняе партнёрства з нейкай школы навучання палітыцы і дыпламатыі адной краіны - гэта значыць нас - ператворыцца ў нармальнае партнёрства?" гучыць іранічна і патрапляе ў цэль.

Ініцыятыва "Усходняе партнёрства" - нішто іншае, як яшчэ адзін працэс па "умацаванню" Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД), у якой на гэты раз распрацоўваецца ўсходні накірунак, у якасці процівагі французскаму Міжземнаморскаму саюзу, які патэнцыйна можа парушыць баланс сіл Поўдня і Усходу з-за павелічэння цікавасці Еўрасаюза да сваіх паўднёвых суседзяў. Нягледзячы на высокія прынцыпы, Усходняе партнёрства не прапаноўвае краінам Усходняй Еўропы ўступленне ў Еўрапейскі Саюз, не вырашае пытанне візавага рэжыму і не вызначае падрабязныя ўмовы ўключэння ў адзіны еўрапейскі рынак. Больш за тое, УП паўтарае ўсе памылкі папярэдняй канцэпцыі ЕПД: адсутнасць прапісаных дэталяў, адсутнасць інструментаў, якія дазволяць забяспечваць выкананне рашэнняў, а таксама выдзяленне недастатковых фінансавых сродкаў для рэалізацыі гэтых рашэнняў.

Праблемы ва Усходнім партнёрстве заключаюцца не толькі ў яго структуры. Няма сумневаў, што УП было ўхвалена іншымі краінамі ЕС, паколькі яно не патрабуе для сябе ніякіх дадатковых выдаткаў, а фінансавыя сродкі на ініцыятыву паступаюць з некаторых інструментаў, створаных для Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

З самага пачатку Еўрапейскі Саюз трымаўся на адлегласці ад гэтай польска-шведскай ідэі, што стала асабліва прыкметна падчас Пражскага саміта з нагоды інаўгурацыі Усходняга партнёрства: еўрапейскія лідэры прыбылі туды, "галоўным чынам, каб сфатаграфавацца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай". Гэтае раздзяленне было трапна ахарактарызаванае Конрадам Шыманьскім, еўрадэпутатам ад партыі "Права і справядлівасць": "Некаторыя хацелі б проста пазбавіцца ад краін Усходняй Еўропы з дапамогай пустых дэкларацый. Іншыя хацелі б, каб частка гэтых дэкларацый мела пад сабой змест, які б прывёў да стратэгічнага руху Усходняй Еўропы на Захад".

Вяртаючыся да першаасноў

Гаворачы пра Усходняе партнёрства, цяжка не задацца пытаннем: каму ж на самай справе патрэбнае гэтае партнёрства?

У той час як ЕС, робячы такую прапанову дзяржавам Усходняй Еўропы, несумненна, хоча стварыць зону свайго ўплыву і буферную зону паміж ЕС і Расіяй, гэта не так ясна ў выпадку з краінамі Усходняй Еўропы. Так, ва Украіне Усходняе партнёрства ўсё часцей успрымаецца як элегантны спосаб адмяніць перспектыву ўступлення Украіны ў ЕС: украінскія эксперты падкрэсліваюць, што "некаторыя заходнееўрапейскія палітыкі ўспрымаюць Усходняе партнёрства не як крок на шляху да сяброўства з ЕС, а як яго яго замену".

Насамрэч, чаканні ЕС наконт краін-партнёраў невядомыя (не лічачы імкненне ЕС зрабіць іх дэмакратычнымі і палепшыць іх эканамічныя стасункі з сабой). Хоць апошняе здаецца відавочным: па дадзеных статыстычнай службы ЕС "Еўрастат", гандлёвы абмен паміж ЕС і краінамі УП за апошнія дзесяць гадоў патроіўся, аднак намер набліжэння сябраў УП да дэмакратыі да гэтага часу застаецца сумнеўным.

Краіны Усходняга партнёрства, у асноўным, зацікаўленыя ў адчувальных выгадах, якія яны могуць атрымаць тут і цяпер. Кожны кіламетр збудаванай аўтамагістралі, любая інавацыйная тэхналогія альбо новая праца не можа быць пераацэненая ўсходнееўрапейскімі краінамі (па дадзеных Еўрастата, больш за 40% экспарта з ЕС у краіны Усходняга партнёрства складаюць аўтамабілі, машыны і электроніка). Гэта не дзіўна, улічваючы, што адно з галоўных правіл УП патрабуе ад ініцыятывы прыносіць адчувальную карысць яе грамадзянам.

Тым не менш, УП заснавана на прынцыпе абумоўленасці: "больш за большае", што азначае, што чым больш краіна-партнёр аказваецца заахвочанай у працэс інтэнсіфікацыі рэформ, тым большую падтрымку ад ЕС яна атрымлівае. У адпаведнасці з правіламі УП, на кожным кроку на шляху да дэмакратызацыі і мадэрнізацыі краіны павінны ўзнагароджвацца дадатковымі прывілеямі ЕС: удзел у адзіным рынку, адмена візавага рэжыму ці фінансаванне маладзёжных праграм абмену і г.д. І ўсе гэтыя прывілеі ў краін па-ранейшаму адсутнічаюць. Гэтак жа, як дэмакратызацыя...

Знайсці іншы шлях

Усходняе партнёрства як інструмент дэмакратызацыі з'яўляецца абсалютна неэфектыўным інструментам, і не толькі з-за яго структуры. Галоўным чынам таму, што краіны-партнёры самі не зацікаўлены ў дэмакратызацыі. Больш таго, Еўрасаюз прымяняе да краін, уключаных у ініцыятыву, двайныя стандарты: ён заплюшчвае вочы на парушэнні правоў чалавека ў Азербайджане (тут не апошняе месца займае факт, што ЕС імпартуе нафту і газ з гэтай краіны) і часу ад часу папракае Беларусь і Украіну. У выпадку з апошняй, такая пазіцыя ЕС прывяла да пазбаўлення волі Юліі Цімашэнкі. Між тым міжнародная грамадская арганізацыя Freedom House сцвярджае, што "калі цяперашняя тэндэнцыя не зменіцца, то краіна можа скаціцца ў аўтарытарызм і клептакратыю". Паводле польскага штотыднёвіка Polityka, "у Беларусі вынікам стала тое, што, пасля кароткага перыяду лёгкай сацыяльнай напружанасці, Лукашэнка зноў пачаў размаўляць з апазіцыяй пры пасярэдніцтве спецназа і разарваў усе кантакты з Еўропай. У Азербайджане гарантаванае пажыццёвае прэзідэнцтва Аліева, таму што ўлада перайшла да яго пасля смерці яго бацькі. Арменія знаходзіцца на шляху да пуцінізма. У Грузіі Саакашвілі растрачвае ўсе дасягненні "Рэвалюцыі руж". Ва Украіне, Юлія Цімашэнка сядзіць за кратамі, "дзякуючы" суддзям, цалкам залежным ад прарасійскага прэзідэнта. Толькі Малдова магла б стаць праеўрапейскім лідэрам у групе гэтых краін, але яна знаходзіцца ў канфлікце з Прыднястроўем і пакутуе ад разнастайных праблем маладой дэмакратыі, у тым ліку - карупцыі".

Тым не менш, краіны Усходняй Еўропы пакуль яшчэ могуць сабе дазволіць мець праблемы, паколькі прапанова Еўрапейскага Саюза прадугледжвае для іх шматлікія рэформы. Аднак ЕС ўсё радзей і радзей глядзіць на сваіх усходніх суседзяў, вырашаючы свае ўласныя праблемы альбо праблемы на Поўдні. Французкі Le Monde піша: "Польшча прыкладае намаганні, каб пераканаць мацнейшыя краіны ў важнасці развіцця Усходняга партнёрства, але ні Францыя, ні Англія ў ім не зацікаўленыя", а Брусель назваў Усходняе партнёрства "вырадкам". Гэта меркаванне пацвярджаецца Г.О. Рудзінгам з Цэнтра еўрапейскіх даследванняў у вобласці палітыкі (CEPS), які падкрэслівае, што "людзі з Заходняй Еўропы не ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь", "Малдова - маленькая краіна, якая падвяргаецца трагічным выпрабаванням і пра якую людзі з Захаду нават ніколі не чулі".

Будучыня - у нашых руках

Якім будзе лёс Усходняга партнёрства і ці ёсць у яго надзея на будучыню? Так, але не з дапамогай сілы. Перш за ўсё, неабходна даведацца пра чаканні краін-партнёраў ад ініцыятывы і дапамагчы ім пазбавіцца ад ілюзій на гэты конт. Анджэй Бжэзецкі, галоўны рэдактар польскага выдавецтва Nowa Europa Wschodnia, трапна заўважае: "Мы дазволілі сабе паддацца ілюзіі непазбежнай і занадта лёгкай інтэграцыі нашых суседзяў, асабліва Украіны, у Еўрасаюз... Між тым, мы бачым, што і іхнія эліты, і большая частка грамадства хочуць атрымаць для сябе заходні дабрабыт, але не ўсе хочуць палітычных і сацыяльных рашэнняў".

Усходняе партнёрства павінна пачаць кіравацца прынцыпам "лепшыя павядуць за сабой астатніх". Грамадствам Усходняй Еўропы патрабуецца дакладна тое ж, што і палякам, якія пасля падзення камунізма з'ехалі ў краіны Заходняй Еўропы для набыцця досведу, крытычна неабходнага ім для далейшай працы,а таксама для знаёмства з еўрапейскай культурай.

Калі Усходняе партнёрства хоча бачыць нейкі сэнс у будучыні, яно павінна засяродзіцца на вызваленні грамадскага патэнцыялу. Вось чаму лібералізацыя альбо адмена візавага рэжыму з'яўляюцца абавязковымі!

Еўропа мае патрэбу ў адкрытасці ў адносінах да ўсходніх суседзяў і інтэнсіфікацыі як двухбаковых, так і шматбаковых адносін паміж партнёрамі.

Еўропа мае патрэбу ў актывізацыі супрацоўніцтва ў рамках няўрадавых арганізацый і ўніверсітэцкіх супольнасцяў, павелічэнні фінансавання такіх праграм, як Erasmus, каб чалавечы капітал пачаў прыносіць не толькі мадэрнізацыю Усходняй Еўропе, але і адкрыў шлях да свабоды.

Пакуль што, Усходнім партнёрствам прафінансаванае будаўніцтва сотняў аўтамабільных дарог, але ніводная з іх сама па сабе не вядзе да дэмакратыі...

 

Даніэль Шалігоўскі,
эканаміст, палітык-аматар. Выпускнік факультэта еўрапейскіх даследаванняў Універсітэта інфармацыйных тэхналогій і мэнэджмэнту г. Жэшув, сябра "Форума еўрапейскіх ініцыятыў" пры гэтым універсітэце. Працуе ў галіне польска-еўрапейскіх адносін з Украінай, Беларуссю і Расіяй.

Артыкул напісаны паводле тэкста з той жа назвай, узнагароджанага Міністэрствам замежных спраў Польшчы на конкурсе "Вашыя парады Еўрапейскаму Саюзу".

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Daniel SzeligowskiEastbook.Eu

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео