BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З “Граніта” звальняюць сваякоў пратэставаўшых супраць нізкіх заробкаў

02.02.2012
З “Граніта” звальняюць сваякоў пратэставаўшых супраць нізкіх заробкаў
Кіраўніцтва прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт», што ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці), пазбавіла працы...

Кіраўніцтва прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю “Граніт”, што ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці), пазбавіла працы машыністку і вартаўнічку. Мужы абедзьвух жанчын з’яўляюцца актывістамі Незалежнага прафсаюза.

Адна з іх, Людміла Літвінка, - жонка сакратара прафсаюза Анатоля Літвінкі. Па словах мужчыны, кіраўніцтва завода аказвае ціск не на саміх членаў прафсаюза, а на іхніх сваякоў.

“Пры гэтым шукаюць такія хады, каб нельга было зачапіцца юрыдычна. Мая жонка працавала на замяшчэнні дэкрэтнага адпачынку. Тая дзяўчына, якую яна падмяняла, яшчэ павінна была больш за два гады быць у дэкрэце. Аднак атрымалася так, што яна выйшла з дэкрэтнага адпачынку. І, як мы даведаліся, гэта яе проста папрасілі выйсці, каб звольніць маю жонку”, - прыводзіць словы Анатоля Літвінкі Радыё Свабода.

Дзеянні адміністрацыі прадпрыемства ён разглядае менавіта як ціск, паколькі спадарыне Людміле не прапанавалі іншую вакансію.

“У нас паводле практыкі было так на прадпрыемстве: калі ўжо чалавек працуе на замене дэкрэтнага адпачынку, для яго зараней ужо шукаюць іншую пасаду, але пакідаюць працаваць. Але з маёй жонкай вось так абыйшліся, бо яўна замова была. Так, фармальна атрымліваецца - ўсё правільна. Аднак нядаўна ў мяне адбылася размова з начальнікам структурнага падраздзялення, дзе мне зрабілі намёк наконт працы маёй жонкі”, - распавёў Анатоль Літвінка.

Звольненая жонка супрацоўніка “Граніта” Мікалая, які прасіў не паведамляць ягонае прозвішча, таксама падмяняла жанчыну, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. І ёй таксама не прапанавалі іншай працы.

“Як сказаў начальнік драбільна-сартавальнага заводу Сяргей Міхайлаў, гэтыя актывісты Незалежнага прафсаюза дзесяцігодздзямі разам з сем’ямі не змогуць уладкавацца больш на „Граніт“. Маўляў, дзясятае пакаленне іх на завод не ўладкуецца. Гэта непасрэдна на планёрцы ім былі сказаныя такія словы ў прысутнасці многіх людзей”, - дадаў Мікалай.

Нагадаем, больш як месяц таму некалькі сотняў працаўнікоў “Граніта” выйшлі з афіцыйнага прафсаюза, паколькі былі незадаволеныя нізкімі заробкамі і некаторымі дзеяннямі кіраўніцтва завода. Пратэстоўцы правялі ўстаноўчы сход суполкі Незалежнага прафсаюза і зараз дабіваюцца яе рэгістрацыі.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео