BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадскасць ратуе гiстарычны цэнтр Магiлёва

01.02.2012 ЕўраБеларусь
Грамадскасць ратуе гiстарычны цэнтр Магiлёва
Праект прыбудовы да гандлёвага цэнтра "Магніт" з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі, што плануецца ў межах гістарычнага цэнтра...

Праект прыбудовы да гандлёвага цэнтра "Магніт" з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі, што плануецца ў межах гістарычнага цэнтра Магілёва, стаў прадметам грамадскага абмеркавання.

Аб’ект размяшчаецца па вул. Першамайскай, побач з будынкам былога Пазямельна-сялянскага банку і будынкам былога дваранскага сходу (абодва - помнікі архітэктуры кан. XIX - пач. XX стст.).

Грамадскае абмеркаванне праводзіцца дзякуючы руплівай працы магілёўскай грамадскасці, у першую чаргу - гарадскога аддзялення Таварыства беларускай мовы на чале з Алегам Дзячковым пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Важным мерапрыемствам стала пасяджэнне Архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, на якім абмяркоўваўся вышэйназваны праект.

У пасяджэннi прынялi ўдзел заказчык аб’екта (кіраўнік ТС "МагнітСэрвісЦэнтр" Барыс Вакуленка), генпраектыроўшчык (архітэктар Міхаіл Вінаградаў), прадстаўнікі грамадскасці, у тым ліку Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Таварыства беларускай мовы.

Падчас абмеркавання былі агучаны шматлікія пункты гледжання з розных бакоў, якія супадалі ў адзіным - праект не адпавядае як крытэрыям заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, нарматыўных дакументаў у сферы горадабудаўніцтва, так і элементарным катэгорыям архітэктурнай эстэтыкі з улікам iснуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

Па выніках абмеркавання праекта Архітэктурна-горадабудаўнічы савет вырашыў, што праект трэба прывесці ў адпаведнасць з дзеючымі нарматыўна-прававымі і тэхнічнымі дакументамі. У iншым выпадку, прапанаваны аб’ект трэба выносіць на іншую пляцоўку, за межы гістарычнага цэнтра Магілёва.

Такiм чынам, Архітэктурна-горадабудаўнічы савет пры Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Беларусi можа стаць сапраўдным інстытутам кантролю з боку прафесіяналаў з далучэннем прадстаўнікоў грамадскаскіх аб’яднанняў над архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасцю з мэтай недапушчэння памылковых рашэнняў.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео