BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Злотнікаў: Заробкаў у 500 долараў не будзе ні пры якім раскладзе

01.02.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Леанід Злотнікаў: Заробкаў у 500 долараў не будзе ні пры якім раскладзе
Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў у размове с карэспандэнтам Службы iнфармацыi «ЕўраБеларусi" aбверг заявы старшыні Нацбанка...

Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў у размове с карэспандэнтам Службы iнфармацыi “ЕўраБеларусi" aбверг заявы старшыні Нацбанка Беларусі Надзеі Ермаковай, якая паабяцала падняць заробкі да 500 долараў. Па словах эканаміста, рэальныя прыбыткі беларусаў хутка пачнуць зніжацца, і вельмі верагодна, што краіну чакае яшчэ адна інфляцыя, а на атрыманне знешніх крэдытаў разлічваць не варта.

Так, беларускія ўлады просяць новы крэдыт у Міжнароднага валютнага фонда. "Наша прапанова - рэфінансаваць тую запазычанасць, якая ёсць у нас перад МВФ", - сказала Надзея Ермакова. Памер запазычынасці зараз складае 3,8 млрд. долараў.

Леанід Злотнікаў лічыць, што МВФ новую прапанову Беларусі разглядаць не будзе. “Папрасілі, каб яны самі сабе пазыкі вярнулі! Папярэдні крэдыт ужо з’елі, а некаторых патрабаванняў, на якіх МВФ яго даў, беларускія ўлады яшчэ не выканалі. Напрыканцы мінулага года да нас прыязджаў прадстаўнік МВФ у Беларусі, Украіне і Малдове Марцін Райзер. Ён назваў канкрэтныя ўмовы, неабходныя для атрымання крэдыта. Дык вось, Беларусь практычна ніякія умовы не выконвае.

Напрыклад, прадстаўнік МВФ даў рэкамендацыі наконт росту заробкаў. Апрача таго, фонд незадаволены хадой прыватызацыі і шмат якімі іншымі момантамі. Краіна пакуль што не пачала выконваць умовы фонда - наадварот! Гаворка ішла пра тое, каб вызваліць камерцыйныя банкі ад фінансавання сацыяльных праграм, паракласці інвеставанне гэтых праграм на дзяржаўны “Банк развіццё”, каб камерцыйныя банкі працавалі як належыць, на камерцыйных прынцыпах. Гэтага таксама не было зроблена", - нагадаў эканаміст.

"Беларусь даволі значна адступіла ад лібералізацыі цэнаў, значна пашырыўшы ў канцы года спіс тавараў, цэны на якія несупынна рэгулюе дзяржава. Таму зараз наўрад ці даводзіцца разлічваць, што МВФ будзе даваць нейкія крэдыты. МВФ ужо навучаны горкім досьведам – маўляў, крэдыты давай, а ўмовы ніхто не выконвае. Таму проста так ён зараз не дасць крэдыт", - перакананы эксперт.

"Пазычаць шмат у гэтым годзе не давядзецца"

Менавіта таму беларусам не варта разлічваць на падвышэнне заробкаў, дадаў Леанід Злотнікаў. “З аднога боку - няма чым пазыкі вяртаць. А з іншага - адразу ж абяцанне яшчэ большыя выдаваць заробкі. Яшчэ больш будзем жыць у пазыку! Бо, толькі пазычыўшы яшчэ, можна даваць большыя заробкі. Але я думаю, пазычаць шмат у гэтым годзе не прыйдзецца. МВФ спяшацца з крэдытам не будзе, Расія - таксама. Той крэдыт на стабілізацыю, які фонд ЕўрАзЭС пачаў выдаваць у мінулым годзе, - гэты фонд таксама незадаволены тым, што шэраг умоў па пераходу да рынкавай эканоміцы не выконваецца. Яшчэ пад той крэдыт, які быў абяцаны ў мінулым годе - гэта трошку менш за мільярд долараў. І нават калі нам яго дадуць - гэта вельмі мала, такіх грошаў не хопіць на тое, каб падняць заробкі да 500 долараў", - патлумачыў эканаміст.

На сённяшні дзень Беларусь ужо жыве за кошт пазычаных сродкаў, і хопіць іх прыблізна да красавіка, дадаў Леанід Злотнікаў.

"Напрыканцы мінулага года мы атрымалі чатыры мільярды, і яшчэ 2,7 мільярда - у форме субсідый, якія прадастаўляюцца ў форме зніжаных коштаў на расійскія энэрганосбіты. Ды яшчэ краіна атрымала ў бюджэт праз падвышаныя падаткі бізнэса і камерцыйных банкаў (я маю наўвазе падатак на фіктыўны прыбытак, які ўтвараецца за кошт таго, што ў перыяд інфляцыі зніжаныя кошты - а падаткі з прадпрыемстваў бяруць рэальныя, і падатак за кошт курсавых розніцаў, якія ўтварыліся ў банках). Вось дзяржава перапампавала сабе рэсурсы прадпрыемстваў і банкаў, і атрымала нямала. А яшчэ атрымае ў сакавіку, калі прадпрыемствы скончаць разлічвацца за прыбытак мінулага года. Гэтых грошаў, якія мы атрымалі напрыканцы года, і тых, што дзяржава бярэ з карэйскіх банкаў і прадпрыемстваў, можа быць, хопіць да сярэдзіны вясны", - прагназуе ён.

"Вяртаць прыйдзецца па мільярду долараў штомесяц"

Калі скласці ўсе атрыманыя Беларуссю крэдыты, сума складзе каля 12 млрд. долараў, паведаміў Леанід Злотнікаў.

"Новых крэдытаў чакаць не даводзіцца, а вяртаць шмат патрэбна. І не толькі тое, што павінная вярнуць дзяржава - яна будзе, канешне, вяртаць свой пазычаны мільярд і 700 мільёнаў. Але яшчэ шмат павінныя прадпрыемствы і банкі! Гэта яшчэ каля 10 з хвосцікам мільярдаў, нават больш. Усяго атрымліваецца, што вяртаць прыйдзецца па мільярду штомесяц. Гэта - адток! А прыбытак - адзін мільярд, які выдзяліў фонд ЕўрАзЭС. І тое - за яго ён будзе патрабаваць выканання пэўных умоў. Галоўнай у антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС з'яўляецца Рассія, а Расея расчараваная тым, як мы не выконваем сваіх абяцанняў што да лібералізацыі эканомікі. Так што з гэтага боку чакаць асабліва няма чаго", - тлумачыць эканаміст.

На ягоную думку, краіна можа атрымаць пэўны прыбытак, толькі прадаўшы ўласныя прадпрыемствы. Аднак прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка на гэта наўрад ці пойдзе, лічыць эксперт.

"Застаецца разлічваць толькі на даходы ад прыватызацыі. А Лукашэнка пакуль лічыць, што за нашыя прадпрыемствы надта мала даюць. Досвед продажу акцый МТС (амаль год прадавалі!) паказвае, што шмат тут не возьмеш. Карацей кажучы, сітуацыя складаецца гэткім чынам, што на 500 долараў заробку складана разлічваць. Як бы мы на пачатку лета не пакаціліся тым шляхам, які быў у мінулым маі!", - непакоіцца эканаміст.

"Ці мала што абяцае Ермакова!"

Надзея Ермакова запэўніла, што Нацыянальны банк перакрыў эмісійныя крыніцы грашовых тратаў, і таму крызіс 2011 года не паўтарыцца. Аднак на яе заявы лепей не пакладацца, перакананы Леанід Злотнікаў.

"Ці мала што абяцаецца! Ермакова! Яна - не той чалавек, які прымае апошняе рашэнне ў гэтай краіне. Трэба будзе падвысіць заробкі - іх павысяць, і пенсіі з лютага павышаюцца. Грошы пакуль ёсць - золатавалютныя рэзервы прыйдзецца выдаткоўваць. Эмісіі, канешне, не будзе, але, калі ЗВР будуць праядацца - прыблізна па мільярду ў месяц, тады ізноў пачнецца: ці плаціць заробкі, ці не плаціць. Калі плаціць - значыць, трэба будзе грошы друкаваць. І што будзе рабіць Ермакова? Канешне, яна будзе друкаваць!", - упэўнены эканаміст.

"Альбо беларускі хаос - альбо расійскі капітал"

Леанід Злотнікаў таксама пракаментаваў заяву Надзеі Ермаковай пра тое, што Беларусь “пакуль што не падрыхтаваная” перайсці на адзіную з Расіяй валюту. На думку эксперта, увядзенне расійскай валюты выратавала бы беларускую эканоміку.

"Пагражае нам вось што. Расія скажа: "Вы нічога не хаціце выконваць! Не жадаеце пераходзіць на расійскі рубель - жывіце, як хаціце! Жывіце сваім розумам, мы вам тады крэдытаў даваць ня будзем". І што з гэтага выйдзе? Галадаць канешне, мы не будзем - зараз не тыя часы, бульбы-мяса свайго хопіць. Але ўлетку прыбыткі пачнуць імкліва падаць - за кошт росту цэн, натуральна, бо заробкаў ніхто зніжаць не будзе. Пачнуць друкаваць грошы, і гэтак далей - ізноў горш. Гэтага "горш" не будзе, калі Расія нам зноўку падкіне чаго паесці. Падкіне - і ўсё цудоўна будзе! Аднак умовы Расеі не выконваюцца - увесь час, усе ўмовы не выконваюцца, не толькі пераход на адзіны рубель. А тут яшчэ Адзіная эканамічная прастора, пойдуць свае канфлікты, бо наўрад ці наша дзяржава па-сапраўднаму адкрые эканоміку краіны для расійскіх тавараў... Ну і што ў гэткіх умовах павінная рабіць Расія?", - разважае ён.

Па інфармацыі Леаніда Злотнікава, большасьць беларускіх грамадзянаў хвалююць перадусім эканамічныя праблемы, тады як пра незалежнасць сваёй краіны яны не думаюць.

"Насельніцтва ведае, што калі Расія дапаможа - будзе ўсё нармалёва, заробак будзе падвышацца. А каго хвалюе самастойнасць? Толькі 10% насельніцтва хвалюе праблема незалежнасці Беларусі. Усе астатнія думаюць так: увойдзем у склад Расіі - будзем добра жыць і пазбавімся гэтага... гэтых людзей, якія ня ўмеюць кіраваць беларускай эканомікай. хаця бы гэткім чынам! Тут альбо бясконцы хаос, альбо пераход на расійскі рубель, а значыць, інфляцыя скончыцца, заробкі будуць у расійскіх рублях, прыйдзе сюды расійскі капітал, заканадаўства зменіцца ў бок лібералізацыі, пачнецца свободны бізнэс, як у Расеі, і гэтак далей. Свабодны бізнэс - у сэнсе, паўсюль будуць хабары альбо "адкаты", затое працаваць можна", - аналізуе эканаміст.

"Сёння такая сітуацыя: з аднога боку - нічога не хацім рабіць, а з іншага - хацім добра паесці, дайце яшчэ раз паесці, дайце крэдыты! Як нахлебнікі мы ўжо ўсім надыкучылі", - падсумаваў эксперт.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео