BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Якога колеру Беларусь?

30.01.2012 Юлiя Iнышава, ЕўраБеларусь. Фота Івана Вядзеніна
Якога колеру Беларусь?
Лятучы унiверсiтэт асвойвае ўсё новыя i новыя пляцоўкi: чарговая публiчная лекцыя цыклу Urbi et Orbi адбылася ў "Арт-сядзiбе".

Лятучы унiверсiтэт асвойвае ўсё новыя i новыя пляцоўкi: чарговая публiчная лекцыя цыклу Urbi et Orbi адбылася ў "Арт-сядзiбе".

Гэта была не тое каб класiчная лекцыя, хутчэй замалёўкi на тэму колераў, нататкi, як падрыхтаваныя, так i раптоўныя, досыць сыры, але арыгiнальны матэрыял, якi ў далейшым аўтар плануе аформiць у кнiгу. Дык якога ж колеру Беларусь? Сваiмi думкамi i асацыяцыямi на гэтую тэму падзялiўся дызайнер, фатограф, паэт i публiцыст Мiхал Анемпадыстаў.

Прамоўца пачаў свой выступ з сiняга колеру, якi па вялiкiм рахунку для беларускай культуры маргiнальны. На тэрыторыi Беларусi сiнi часцей за ўсё сустракаўся ў тапонiмах рэк, азёр, сакральных месцаў. Спалучэнне сiняга i чырвонага сустракаем на абразах. Сiнi ў архiтэктуры - жылыя дамы на Беласточчыне, дзе кампактна пражываюць беларусы, i ў сiнiх праваслаўных царквах на Палессi. Выкарыстоўваў сiнi ў сваiх вiтражах Марк Шагал. На яго ж малюнках з’яўляецца чароўны сiнi снег уначы. А снег блакiтнага адцення днем маляваў Вітольд Бялынiцкi-Бiруля.

Гэтаксама, як i ў iншых, у нашай культуры iснавала дыхатомiя чорнага i белага колераў. Нечаканы вiзуальны шэраг - выкшталцоны керамiчны посуд чорнага колеру, якую рабiлi на тэрыторыi Беларусi, улюбёны чорны хлеб i чорная ралля, якая графiчна паўстае на палатне сучаснага польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасевiча.

Белы колер сiмвiзаваў святла i Бога. Тут дызайнер бачыць малако i белы клiнковы сыр, якi рабiўся ў палатняным мяшэчку, таму па адбiтках шва на гатовым прадукце кожная гаспадыня беспамылкова пазнавала свой сыр.

Залаты колер таксама абазначаў святло i свет i з’яўдяўся сiмвалам Бога. Адразу прыгадваецца залаты крыж Еўфрасiннi Полацкай. А яшчэ залатая восень, пшанiчнае поле, якое таксама залацiцца.

Святло асацыюецца таксама i з чырвоным. Гэта колер-фаварыт шляхты, а таксама каталiцкiх святароў (разам з белым). Чырвоны i белы - традыцыйная пара. У культуры гэта незлiчоныя і самыя дзiвосныя арнаменты на рушнiках. А яшчэ знаёмы з дзяцiнства ласунак - журавiны ў цукры...

Карацей, незвычайная атрымалася падборка малюнкаў, фотаздымкаў, расповедаў, асацыяцый. Па заканчэннi падумалася, што як немагчыма надаць беларускай культуры якi-небудзь адзiн колер, так i не хочацца гаварыць пра банальную рознакаляровасць. Проста праз сваю лекцыю (дакладней, майстар-клас) Мiхал Анемпадыстаў прадставiў своеасаблiвае бачанне беларускай культуры - праз эмацыйную прызму колеру.

 

 

 

 

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео