BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцу Волчака прысудзілі да арышту

30.01.2012 ЕўраБеларусь
Праваабаронцу Волчака прысудзілі да арышту
Личности
У панядзелак, 30 студзеня, суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў рашэнне арыштаваць праваабаронцу Алега Волчака на чацвёра сутак. Такі...

У панядзелак, 30 студзеня, суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў рашэнне арыштаваць праваабаронцу Алега Волчака на чацвёра сутак. Такі прысуд вынес суддзя Аляксандар Якунчыхін, палічыўшы Волчака вінаватым у адміністрацыйным правапарцшэнні.

Праваабаронцу затрымалі ў цэнтры Мінска 27 студзеня. Паколькі ў чаканні суда ён правёў тры дні за кратамі, Алегу Волчаку засталося адзядзець яшчэ адні суткі, перадае Радыё Свабода.

Сведкам па справе Волчака выступаў мясцовы намеснік начальніка міліцыі Артур Шахлай. Ён заявіў, што калі праваабаронцу затрымалі на вуліцы ў пятніцу, ён пачаў лаяцца матам. Іншыя сведкі, супрацоўнікі МУС, заявілі, што затрымалі праваабаронцу па падазрэнні ў незаконным гандлі. Маўляў, Алег Волчак ішоў па вуліцы з вялікай торбай.

Алег Волчак пацвердзіў, што супрацоўнікі міліцыі некаторы час сачылі за ім, і толькі пасля затрымалі. Аднак ён заявіў, што не лаяўся матам.

Суддзя адмовіўся азнаёміць Волчака з адпаведнымі пратаколамі, таксама ён забараніў ажыццяўляць падчас паседжання гуказапіс.

Да суда Алег Волчак знаходзіўся ў камеры з двума бамжамі. Тыя паведамілі журналістам, што камера была вельмі халоднай, а харчаванне - кепскім. Сукамернікі праваабаронцы дадалі, што справай Алега Волчака займаўся асабіста кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёну.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео