BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Анжаліка Борыс: Не выкарыстаць шанец уступіць у дыялог - дзейнічаць па прынцыпу "чым горш, тым лепш"

28.01.2012 Паводле Rzeczpospolita
Анжаліка Борыс: Не выкарыстаць шанец уступіць у дыялог - дзейнічаць па прынцыпу "чым горш, тым лепш"
Личности
"Дадзены дыялог вёўся ў інтарэсах сотняў тысяч палякаў у Беларусі, якіх мы павінны прымаць ва ўлік пры любой уладзе", - сказала былы...

"Дадзены дыялог вёўся ў інтарэсах сотняў тысяч палякаў у Беларусі, якіх мы павінны прымаць ва ўлік пры любой уладзе", - сказала былы кіраўнік неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі (СПБ) Анжаліка Борыс.

 

- Кіраўнік афійцыйнага Саюза палякаў у Беларусі - Мечыслаў Лысы. Вы ведаеце яго шмат гадоў. Ці з’яўляецца шчырай яго гатоўнасць да дыялога з цяперашнім кіраўніком незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжалікай Арэхва?

- Я пазнаёмілася са сп. Лысым, калі працавала на пасадзе кіраўніка аддзела адукацыі СПБ у 1999-2000 гадах. Ён быў дырэктарам школы ў Рубяжэвічах пад Мінскам, і я дапамагала яму абсталёўваць кабінет польскай мовы ў яго школе. Сп. Лысы камунікаваў са мной нават пасля распаду Саюза палякаў, калі мы з ім апынуліся на процілеглых баках барыкады. Ён спытаў мяне, якія я бачу магчымасці вырашэння таго канфлікта. Я адказала, што гатовая гэта абмяркоўваць. Мабыць, да гэтага не былі гатовыя беларускія ўлады, якія ўспрымалі мяне як іншаземную шпіёнку і ўвасабленне ўсяго магчымага зла.

- Значыць, сп. Лысы яшчэ некалькі гадоў таму заявіў пра сваё жаданне прымірыць канфліктуючыя бакі?

- Я не думаю, што тое, што было ім сказана, ён казаў без кансультацыі з уладамі. Яго нядаўняя заява аб гатоўнасці да дыялога мне таксама не падаецца яго асабістай пазіцыяй. Тым не менш, не выкарыстаць шанец уступіць у дыялог, нават калі я не веру ў шчырасць заявы сп. Лысага, азначала б дзейнічаць па прынцыпу "чым горш, тым лепш". Мы павінны выкарыстоўваць любую магчымасць, каб нармалізаваць сітуацыю з Саюзам палякаў у інтарэсах усіх палякаў, а таксама з маёмасцю Саюза: дзвюх польскіх школ і 16-ці польскіх дамоў, якія зараз разбураюцца і не выкарыстоўваюцца ў мэтах, для якіх яны былі заснаваныя нашымі суайчыннікамі з Польшчы.

- Вашая пераемніца на пасадзе кіраўніка апазіцыйнага Саюза палякаў лічыць, што дыялог яе арганізацыі з рэжымам не мае сэнсу, пакуль не зменіцца палітычны рэжым у Беларусі.

- Саюз палякаў - гэта культурна-асветніцкая арганізацыя, таму ўжываць у дачыненні да яе такія тэрміны, як "змена палітычнага рэжыма", мякка кажучы, недарэчна. Мы не палітычная сіла, якая імкнецца да змены ўлады ў Беларусі, таму дыялог у інтарэсах сотняў тысяч палякаў у Беларусі мы павінны праводзіць пры любой уладзе. Вядома, калі такі дыялог не аслабляе саму арганізацыю.

- Сапраўды, ці аслабляе арганізацыю доўгатэрміновая дзейнасць у падполлі?

- Незаконная дзейнасць моцна тармозіць развіццё незарэгістраванага СПБ, таму што гэта абмяжоўвае магчымасці вывучэння польскай мовы і папулярызацыі польскай культуры і традыцый. А гэта асноўныя накірункі дзейнасці Саюза палякаў, на якіх грунтуецца сама ідэя існавання гэтай арганізацыі. Неафіцыйнае існаванне з'яўляецца адзінай магчымасцю выжывання для яе. Цягам доўгіх гадоў, аднак, узнікае стомленасць з-за неабходнасці знаходзіцца ўвесь час у падполлі, арганізацыя пачынае пакутаваць ад сіндрому пераследу і замыкаецца ў сабе, з’яўляецца востры недахоп творчых маладых супрацоўнікаў. Я баюся, што ў цяперашні час СПБ, у асноўным, змагаецца менавіта з гэтай праблемай. Зрэшты, недахоп актыўных маладых людзей з’яўляецца праблемай большай часткі польскіх абшчын ва ўсім свеце.

- Пасля адстаўкі з пасады прэзідэнта Саюза палякаў у Беларусі вы выправіліся ў Паўднёвую Амерыку. Ці дапамогло вам жыццё ў Бразіліі лепш зразумець тыя працэсы, якія адбываюцца ў польскім асяродку ў Беларусі?

- Мне здаецца, што разуменне праблем мясцовай польскай абшчыны дазваляе мне больш аб'ектыўна, чым калі-небудзь раней, ацэньваць сітуацыю ў Беларусі. Гэтае падарожжа пацвердзіла, што я мела рацыю, калі сцвярджала, што прыярытэтам дзейнасці любой польскай арганізацыі за мяжой павіннае быць выкладанне польскай мовы і ўцягванне ў гэтую дзейнасць як мага большай колькасці творчых маладых людзей.

- У апошні час у Польшчы ідзе дыскусія пра тое, хто павінен займацца пытаннямі фінансавых сродкаў, якія выдзяляюцца на дзейнасць польскай абшчыны: Сенат альбо Міністэрства замежных спраў. Што вы можаце сказаць на гэтую тэму?

- Для такіх краін, як Беларусь і іншыя краіны былога савецкага блоку, перадача паўнамоцтваў у размеркаванні рэсурсаў урадавым аддзелам, якім з’яўляецца МЗС, можа выклікаць праблемы пры атрыманні гэтых сродкаў бенефіцыярамі. У выпадку з Сенатам, гэтая праблема ўзнікае ў меншай ступені, паколькі Сенат яшчэ да вайны ўзяў апеку над польскай абшчынай.

- Па вяртанні з Бразіліі, ці ёсць у вас намер далучыцца да жыцця польскай абшчыны ў Беларусі?

- Беларуская ўлада занадта часта і выразна давала зразумець, што, калі я падымаю пытанне пра дзейнасць палякаў у Беларусі, узнікаюць вялікія праблемы. Я б не хацела яшчэ раз уваходзіць у гэтую раку і дастаўляць новыя непрыемнасці сваім суайчыннікам. Таму пакуль я ўстрымаюся ад адказу на гэтае пытанне, таму што яшчэ сама не ведаю адказу.

 

Пераклад з польскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Andrzej PisalnikRzeczpospolita

 

/em

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео