BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Экс-пасол Вялікабрытаніі: Расія - адзіная магчымасць Захаду ўплываць на Беларусь

27.01.2012 Кастусь Лашкевіч, Андрэй Аляксандраў (фота), TUT.BY
Экс-пасол Вялікабрытаніі: Расія - адзіная магчымасць Захаду ўплываць на Беларусь
Личности
Увечары 26 студзеня ў беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лондане адбылася прэзентацыя адразу дзвюх англійскамоўных кніг пра...

Увечары 26 студзеня ў беларускім рэлігійна-культурным цэнтры ў Лондане адбылася прэзентацыя адразу дзвюх англійскамоўных кніг пра Беларусь: брытанскага даследчыка Эндру Уілсана і экс-амбасадара Вялікабрытаніі ў Мінску Браяна Бэнэта, перадае карэспандэнт TUT.BY.

Эндру Уілсан (Andrew Wilson), выкладчык Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжа Лондана, ужо 20 год вывучае постсавецкую палітычную і культурную прастору. Першая кніга Уілсана пра нашу краіну - “Беларусь: апошняя еўрапейская дыктатура” (Belarus: The Last European Dictatorship) - пабачыла свет мінулай восенню ў выдавецтве Ельскага ўніверсітэта (ЗША).

Згодна з ацэнкай экспертаў, нічога падобнага па глыбіні, ахопе і дакладнасці фактаў што да гісторыі і сучаснасці Беларусі (ад часоў Полацкага княства да прэзідэнцкіх выбараў-2010) па-англійску яшчэ не выдавалася. Уілсан настолькі глыбока валодае беларускім матэрыялам, што паслядоўна ўжывае ў кнізе транслітарацыю айчыннай тапанімікі і прозвішчаў з беларускай мовы на англійскую, тлумачыць сэнс гістарычнай назвы "Літва" і яе неадпаведнасць аднайменнай сучаснай дзяржаве.

 

На Фота злева - направа: Эндру Уілсан, старшыня Англа-беларускага таварыства Джым Дынглі і Браян Бэнэт

 

Кніга амбасадара Злучанага каралеўства ў Мінску ў 2003-2007 гг. Браяна Бэнэта (Brian Bennett) мае сугучную назву: “Апошняя дыктатура ў Еўропе: Беларусь за Лукашэнкам” (The Last Dictatorship in Europe: Belarus Under Lukashenko; выдавецтва Hurst & Co. (Publishers) Ltd). Аднак у адрозненне ад Уілсана, які даследуе ўсе “10 вякоў беларускай гісторыі”, Бэнэт апісвае выключна 20 суверэнных год рэспублікі. Кніга адстаўнога дыпламата цікавая найперш тым, што ўтрымлівае персанальныя назіранні і характарыстыкі брытанца пра рэаліі сацыяльна-палітычнага жыцця Беларусі.

Асаблівая ўвага аўтара - прэзідэнту Беларусі. Аляксандр Лукашэнка - і ў назве, і на вокладцы, дзве апошнія главы цалкам прысвечаны яму: “Нельга пісаць пра Беларусь, не згадваючы пра Лукашэнку. У гэтай кнізе я паспрабаваў адказаць на пытанне, чаму адзін чалавек можа так дамінаваць у краіне, дзе жывуць такія прыемныя, добразычлівыя, адукаваныя людзі”.

Характарызуючы стасункі Беларусі з Еўрасаюзам, Бэнэт назваў неэфектыўнымі санкцыі Бруселя ў дачыненні да афіцыйнага Мінска: “Я перакананы ў тым, што неабходны кропкавыя эканамічныя санкцыі, якія паскорылі б змену аўтарытарнага палітычнага рэжыма ў Беларусі. Аднак праблема ў тым, што прыняцце гэтага рашэння залежыць ад 27 краін-сябраў Еўрасаюза. Для адной іх часткі пытанне правоў чалавека ёсць першаснае, для другой на першым месцы стаіць гандаль”.

На думку былога пасла, дыскусіі ў Мінску, Бруселі і Лондане адносна сітуацыі ў Беларусі не маюць асаблівага сэнсу: “Каб уздзейнічаць на ўлады Беларусі, нам трэба весці дыялог з Расіяй. У Крамля ёсць уласныя інтарэсы ў Беларусі, рычагі ўплыву і моцная дыпламатыя. Межаванне з ліберальнай дэмакратыяй было б для іх нашмат больш выгадным”, - лічыць Бэнэт.

А вось Эндру Уілсан перакананы ў тым, што Расія сёння не зацікаўлена ў змене кіраўніка Беларусі. Маючы эканамічныя рычагі ўплыву, Крэмль можа выкарыстоўваць кіраўніка Беларусі там, дзе ім трэба. У той час як прыход новага чалавека, нават калі ён будзе прарасійскім, пакідае магчымай перазагрузку адносінаў Беларусі з Захадам, што супярэчыць знешнепалітычнай дактрыне Расіі.

 

 

У чым Бэнэт і Уілсан сышліся, дык гэта ў тым, што Аляксандр Лукашэнка не пакіне пасаду дабравольна. На іх думку, дамагчыся змен ў цяперашніх умовах у Беларусі магчыма "толькі на плошчы". Аднак гэта ўжо справа беларускага народа, якую за яго не ў стане выканаць ніхто.

Разам з тым Браян Бэнэт прадказвае ў кнізе, што наступным прэзідэнтам Беларусі, калі змены нарэшце адбудуцца, “хутчэй за ўсё будзе дэмакрат”: “У Беларусі існуе кансэнсус, што краіна мусіць перайсці да рынкавых прынцыпаў, неабходнай умовай чаго ёсць ліберальна-дэмакратычная структура”. Пры гэтым ён адзначае, што наступнік першага прэзідэнта Беларусі будзе ані прадстаўніком апазіцыі, ані выхадцам з вертыкалі Лукашэнкі: “Гэта будзе іншы від палітычнай істоты, якая з’явіцца з нечаканага боку”.

 

На фота: Браян Бэнэт і а. Аляксандр Надсан

 

Патрыярх беларускай грамады на Туманным Альбіёне, рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандр Надсан высока ацаніў працу абодвух аўтараў, падкрэсліўшы, што кнігі адкрываюць свету сапраўдную Беларусь, закладаюць падмурак для пабудовы дэмакратычнай дзяржавы.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео