BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці існуе ў Еўрасаюзе свабода веравызнання?

27.01.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Ці існуе ў Еўрасаюзе свабода веравызнання?
У пачатку студзеня Еўрапейская камісія раскрытыкавала новую канстытуцыю, якую прадставілі ўлады Венгрыі. Дакумант істотна абмяжоўвае...

У пачатку студзеня Еўрапейская камісія раскрытыкавала новую канстытуцыю, якую прадставілі ўлады Венгрыі. Дакумант істотна абмяжоўвае грамадзнскія правы, у тым ліку - права на свабоду веравызнання.

Увогуле ж на тэрыторыі усяго Еўрапейскага Саюза ідуць дыскусіі, што прымаць за рэлігійную свабоду і ці неабходна яе абмяжоўваць. Медыка могуць звольніць нават за нацельны крыж, хаця афіцыйна прапагандуецца свабода "апранацца хто як хоча". У той сама час лекар не згубіць працу, калі адмовіцца ад аборта. Пра гэта распавяла юрыст Дзіна Шаўцова, якая з'яўляецца членам грамадзянскай ініцыятывы "За свабоднае веравызнанне".

"Насамрэч любое права ня мае застылых межаў. Калі мы разгледзім сітуацыю Еўрапейскага суда, яна мае пэўную эвалюцыю, бо для Еўропы ўласціва, што усе стандарты пры рэалізацыі права часта фармуюцца менавіта рашэннем Еўрасуда. Пры гэтым тое, што ўчора прызнавалі неадпаведным стандартам, сёння стаецца нармалёвай з'явай - і наадварот", - тлумачыць праваабаронца.

"Напрыклад, што тычыцца нейкіх элементаў адзення, звязаных з прыналежнасцю да той ці іншай канфесіі. Гэтую дыскусію вядуць даўно яе, пачала Францыя з пытння спецыфічнага масульманскага адзення для жанчын. АБСЕ праводзіла семінары, на якіх доўга абмяркоўвалася дадзеная праблема: дзе тыя межы, якія абмяжоўваюць свабоду? На афіцыйныя дакуманты нельга фатаграфавацца з закрытым тварам. Гэта звязана з тэрактамі і іншымі выпадкамі, якія прывялі да мераў падвышанай бяспекі - тут няма нейкіх канкрэтных фобій. Масульманская традыцыя насіць адзенне, якое закрывае твар, не дазваляе дастаткова ясна індэфікаваць чалавека", - даводзіць Дзіна Шаўцова.

Большая частка масульман, якія жывуць у Францыі, не з'яўляюцца карэннымі французамі, але прыехалі з Афрыкі ці Азіі. Таму дадзеная праблема носіць не толькі рэлігійны характар, але таксама палітычны. Аднак у Еўропе маюцца судовыя справы, звязаныя з сімваламі традыцыйнага для рэгіёна хрысціянства.

"Адна з гучных спраў, якую разгледзеў Еўрапейскі суд па правах чалавека, тычыцца наяўнасці хрысціянскіх крыжоў у школах Італіі. Быў перагляд дадзенай скаргі, і другое разгляданне справы адмяніла вынікі першага. За Італіяй фактычна было прызнана права прытрымлівацца тых традыцый, якія складаліся праз вякі, г.зн. мець дадзеную сімволіку ў грамадзкіх мейсцах", - тлумачыць эксперт.

"З іншага боку, ёсць трывожныя тэндэнцыі. Ужо некалькі год таму ў межаў АБСЕ з'явіліся дзьве асобныя канферэнцыі, прысвечаныя злачынствам, здзейсненым на глебе нянавісці. Адна тычыцца злачынстваў супраць мусульманаў, другая - супраць хрысціянаў. Гэта яшчэ адзін трэнд, які ў дадзенай сферы выклікае трывогу. Таму ў нашай "дарожнай карце" мы нагадалі пра талерантнасць, талерантнае выхаванне", - сказала Дзіна Шаўцова.

Аднак здараецца, што і сама талерантнасць прыводзіць да абсурдных сітуацый. Напрыклад, вядомы выпадак, калі еўрапейцу дазволілі сфатаграфавацца для атрымання пасведчання кіроўцы з... дуршлаком на галаве, які прызналі рэлігійным галаўным уборам.

"Кажучы пра талерантнасць, мы пераступаем нават праз пэўны этычны бар'ер, акрэсленыя традыцыйныя погляды на тэрыторыі той ці іншай краіны. Мы ведаем прэцэндэнты, калі пастара ў Швецыі асудзілі за тое, што высказаў сваю хрысціянскую пазіцыю ў дачыненні да аднаполых параў. Часам сэксуальным меньшасцям даюць больш свабоды, у тым ліку і прапагандаваць свае погляды, чым хрысціянскім супольнасцям", - аналізуе Дзіна Шаўцова.

У дадзеным выпадку маюцца яўныя супярэчнасці з пункту гледжання біялогіі: шлюбам лагічна назваць выключна гетэрасэксуальную пару, паколькі толькі яна можа працягнуць чалавечы род. З іншага боку, ніводная царква не мае абавязку адмаўляцца ад свайго навучання.

"У такім разе, прыйшлося бы выразаць з Бібліі ліст Апостала Паўла да Рымлянаў, дзе асуджаецца гомасэксуалізм! Разам з тым, у Беларусі сэксуальныя меншасці патрабуюць, каб гомасэксуальныя пары прызнавалі такім сама шлюбам, як і звычайны шлюб паміж мужчынам і жанчынай. У сваю чаргу, выкананне гэтых патрабаванняў прывядзе да новых - права аднаполых пар браць на выхаванне дзяцей, якім будуць прывіваць свае погляды. Урэшце рэшт, мы вымрэм, як маманты! У нас галава ёсць не толькі для таго, каб шапку апранаць. Трэба прымаць да ўвагі, што існуюць натуральныя рэчы", - перакананая Дзіна Шаўцова.

На сённяшні дзень у Еўрасаюзе існуюць супрацьлеглыя тэндэнцыі, што да права выражаць рэлігійныя погляды. Прыкладам, універсітэцкім прафэсарам забаронена выкладаць крэаталогію.

"Калі казаць пра дзяржаўныя забароны, была справа медычнай сястры з Англіі - яе крымінальна пераследавалі за тое, што насіла на працы крыжык. Але ёсць супрацьлеглы прыклад: права медычнага супрацоўніка адмовіцца рабіць аборт менавіта з прычыны сваіх рэлігійных перакананняў. Гэтае права было зацверджана", - падсумавала юрыст.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео