BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

24.01.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
        ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI" Міхал Анемпадыстаў "Колер Беларусі" 27 студзеня а 18.30 Арт Сядзіба  (вул. Куйбышава, 22)   Кожная нацыя мае...

 

 

 

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Міхал Анемпадыстаў

"Колер Беларусі"

27 студзеня а 18.30

Арт Сядзіба 
(вул. Куйбышава, 22)

 

Кожная нацыя мае сваю прастору культуры... У гэтым сэнсе беларускую культуру можна ўявіць такой калекцыяй нашых здабыткаў, традыцый, візуальных, вербальных твораў і іншых рэчаў і з’яваў, якія маркіруюць нас як беларусаў і дапамагаюць зразумець, асэнсаваць свае месца ў свеце.

Да прыкладу - колер... Што колеры могуць сказаць пра нас, нашае гістарычнае і сучаснае? Дамы, тралейбусы, нашае адзенне - усе гэта неяк пафарбавана... Але наколькі каларыстыка нашага асяроддзя грунтуецца, падпітваецца традыцыяй? Якім колерам аддавалі перавагу продкі сучасных беларусаў і чаму? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і нашай культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і нашай ментальнасцю... Як увогуле можна працаваць з колерам, намінуючы яго як "нацыянальны маркер"?

У межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" дызайнер, паэт, культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў, шукаючы адказаў на гэтыя пытанні, стварае і дэманструе свой адметны спосаб працы з такой фактурай, як "беларуская рэчаіснасць", "традыцыйная культура", "культура беларускасці".

Каментуючы намер публічна распавесці пра гэта на лекцыі, мастак кажа: "...Сэнс захавання традыцыі не ў тым, каб карыстацца рэчамі гэтак сама, як імі карысталіся ў традыцыйным грамадстве. А проста каб ведаць іх каштоўнасць, іхнія ўнутраныя эстэтычныя законы. Каб гэтыя ўнутраныя законы можна было, асэнсаваўшы, выкарыстоўваць. Каб умець стылізаваць іншыя прадукты - візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя - стылізаваць паводле нацыянальных каштоўнасцяў".

Лекцыя "Колер Беларусі" адбудзецца 27 студзеня а 18.30 у "Арт Сядзібе" (вул. Куйбышава, 22, ГД "Гарызонт", 2-гі паверх).

Анлайн-трансляцыя будзе даступна па спасылцы: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=370
 

Запрашаем!

Уваход вольны.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео