BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валер Карбалевіч не верыць у рэальнасць палiтычнага рэфармавання ў краiне

23.01.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Валер Карбалевіч не верыць у рэальнасць палiтычнага рэфармавання ў краiне
Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" заявы беларускага прэзідэнта адносна намераў рэфармаваць...

Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" заявы беларускага прэзідэнта адносна намераў рэфармаваць палітычную сістэму ў дзяржаве адразу пасля парламэнцкіх выбараў, якія павінныя адбыцца ўвосень. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка паведаміў у размове с прадстаўнiкамi кітайскіх СМІ.

"Мы сёння вывучаем пэўныя тэндэнцыі ў сучасным свеце і, канешне ж, мы будзем прыстасоўвацца, мадэрнізаваць нашую палітычную сістэму. <...> Думаю, што нам трэба звярнуць сур'ёзную ўвагу на палітычную рэформу альбо рэформу палітычнай сістэмы нашай краіны", - сказаў прэзідэнт.

"Я даўно прадумваў гэтае пытанне, з пэўнымі асобамі абмяркоўваў гэтыя праблемы, і мы пакрысе будзем у гэтым накірунку рухацца. <...> Галоўнае - захаваць стабільнасць, галоўнае - даць чалавеку магчымасць нармальна жыць і выражаць сваё меркаванне. Галоўнае - даць чалавеку магчымасць захаваць ягоныя асноўныя правы", - дадаў Лукашэнка.

Затым ён папрасіў парады ў Кітая ў дадзеным пытанні і праінфармаваў, што неўзабаве збіраецца пракансультавацца з кіраўніцтвам гэтай дзяржавы. "Калі Кітайская Народная Рэспубліка нам у гэтым плане нешта падкажа, як звычайна, дык мы будзем вельмі ўдзячнымі. Кітай падкажа", - перакананы Аляксандар Лукашэнка.

Палітолаг Валер Карбалевіч да заяваў прэзідэнта ставіцца скептычна.

"Не думаю, што ён будзе насамрэч праводзіць нейкія палітычныя рэформы. Я не веру такім заявам, тым болей - што тычыцца мадэрнізацыі палітычнай сістэмы. Хутчэй за ўсё, на справе будуць створаны нейкія бутафорныя арганізацыі, якія пасля абвесцяць вынікам правядзення палітычнай рэформы", - сказаў ён.

Суразмоўнік таксама патлумачыў, чаму Аляксандар Лукашэнка пачаў казаць пра палітычныя рэформы менавіта зараз, хаця раней адмаўляўся ад падобных прапановаў.

"Гэта сведчыць пра тое, што на сённяшні дзень ва ўлады ёсць сур'ёзныя праблемы, што сістэма перыжывае крызіс: і ў эканоміцы, і ў палітыцы. Напрыклад, ёсць праблема недаверу з боку грамадзтва: тая частка грамадзянаў, якая раней давярала ўладам, зараз давяраць перастала, што пацвярджаюць таксама вынікі незалежных сацыялагичных апытванняў", - давёў палітолаг. sexe24

Нягледзячы на тое, што беларускі кіраўнік пра свае планы распавёў кітайскім журналістам, ягоныя заявы адрасаваныя заходнім краінам, перакананы Валер Карбалевіч.

"Гэта сігнал Захаду, што нас не трэба спісваць з рахункаў, што ў Беларусі магчымыя змены ў бок лібералізацыі. Аляксандар Лукашэнка падкрэсліў, што ў правядзенні рэформ будзе карыстацца досведам Кітая - тут не вельмі зразумела, што маецца наўвазе [заходнія дзяржавы крытыкуюць палітыку Кітая - ЕўраБеларусь]. Аднак я не думаю, што гаворка ідзе пра далейшае "закручванне гаек". У такім выпадку гаворкі пра нейкія палітычныя рэформы проста не было бы", - мяркуе палітолаг.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео