BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Цi эффектыўны ў Беларусi грамадскiя структуры?

21.01.2012 ЕўраБеларусь
Цi эффектыўны ў Беларусi грамадскiя структуры?
Беларускія эксперты ў галіне эканомікі, правазнаўства ды адукацыі распавялі Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", наколькі паспяхова...

Беларускія эксперты ў галіне эканомікі, правазнаўства ды адукацыі распавялі Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", наколькі паспяхова працуюць у краіне арганізацыі "трэцяга сектара". Яны таксама падзяліліся меркаваннем, дзейнасць якіх арганізацый - дзяржаўных ці недзяржаўных - прыносіць больш багаты плён.

Валянцін Стэфановіч: "Беларускія НДА знаходзяцца ва ўмовах выжывання"

На думку намесніка кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянціна Стэфановіча, няўрадавыя арганізацыі не могуць паўнавартасна існаваць у Беларусі, бо церпяць перашкоды з боку дзяржавы.

"У Беларусі ёсць розныя няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца рознай дзейнасцю, і таму мне цяжка ахарактарызаваць іхнюю працу ўвогуле. Аднак магу сказаць, што ўмовы, у якія яны пастаўлены ў нашай дзяржаве, не спрыяюць эфектыўнай дзейнасці, гэтыя ўмовы нельга назваць нармалёвымі. То бок, апрача сваёй працы, якую тая ці іншая арганізацыя ўзяла на сябе, трэба яшчэ фактычна займацца выжываннем, бо могуць абвінаваціць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі", - сказаў ён.

Разам з тым праваабаронца заўважыў, што дзейнасьць беларускіх дзяржаўных арганізацый "трэцяга сектара", якія не маюць падобных праблем, цяжка назваць больш эфектыўнай.

"Я не думаю, што дзяржаўныя арганізацыі больш актыўныя - хаця б таму, што яны не займаюццца вострымі пытаннямі. Калі ўзяць сацыяльныя арганізацыі, скажам, па абароне правоў інвалідаў, то я не бачу, каб дзяржаўныя арганізацыі (а фактычна, праўладныя) нешта рабілі, стваралі безбар'ерны асяродак для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Я не бачу, каб у нас масава будавалі пандусы, ліфты ў пад'ездах - тут няма пра што казаць", - лічыць Валянцін Стэфановіч.

“Няўрадавыя арганізацыі ў нармальных краінах выконваюць функцыю дапаможнікаў у тых сферах, дзе не спраўляецца ўлада. І ў нармальных краінах гэтыя арганізацыі ніхто не пераследуе, дзяржава зусім не лічыць іх ворагамі. Таму я лічу, што ва ўмовах свабоды беларускія НДА будуць больш эфектыўнымі", - дадаў юрыст.

Яраслаў Раманчук: Дзяржаўныя пазаўрадавыя арганізацыі - гэта абсурд

Кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што ў Беларусі эфектыўна працуюць няўрадавыя арганізацыі, паколькі частка іх выходзіць на міжнародны ўзровень. Дзяржаўныя ж арганізацыі, на думку эканаміста, ў краіне існуюць толькі намінальна.

"У нашай краіне існуюць розныя грамадскія арганізаціі, якія выконваюць розную працу, і шмат з іх, безумоўна, паспаховыя. Вельмі паспяховыя, прыкладам, праваабарончыя арганізацыі - таму што пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ведаюць ва ўсім свеце. Арганізацыі, якія займаюцца экалагічнымі пытаннямі, таксама дастаткова добра прадстаўленыя, частка іх выходзіць за межы нашай краіны, яны з’яўляюцца партнёрамі еўрапейскіх сябраў. Ёсць таксама жаночыя арганізацыі, хаця рух за сапраўднае гендэрнае равенства ў нас яшчэ толькі пачынаецца. Урэшце рэшт, ёсць "мазгавыя цэнтры". На вельмі добрым узроўні, я лічу, цэнтры, якія займаюцца сацыялогіяй, у тым ліку - НДА, якую я ўзначальваю: яны ўваходзяць у сетку сусветных арганізацый, што займаюцца эканамічным аналізам.

Так што, калі ў нас будзе эканамічная і палітычная канкурэнцыя, свабода - тады, я думаю, беларуская грамадская супольнасць будзе адной з інстытуцый, якія забяспечаць гэтаму боку Беларусі зусім іншую па якасці прышласць", - паведаміў ён.

Што тычыца беларускіх дзяржаўных арганізацый "трэцяга сектара", эканаміст разглядае іхнюю дзейнасць як нізкаэфектыўную.

"Дзяржаўныя пазаўрадавыя арганізацыі - гэта ўвогуле абсурд, такога няма. Я лічу, што значна больш паслугаў павінныя аказваць недзяржаўныя арганізацыі, таму што яны блізкія народу - людзі, якія там працуюць, цэняць нейкія вартасці. Бо за што дзяржава не бярэцца - усё гніе, распадаецца альбо іржавее! Тут нават няма чаго параўноўваць. Безумоўна, сацыяльнымі пытаннямі, пытаннямі адукацыі і інфармацыі павінны займацца грамадская супольнасць і грамадскі рынак, а не дзяржава", - мяркуе Яраслаў Раманчук.

Алесь Анціпенка: "НДА ў Беларусі не дасягаюць сваёй мэты"

У сваю чаргу кіраўнік Беларускага калегіюма Алесь Анціпенка зазначыў, што ў сучаснай Беларусі грамадскія арганізацыі вельмі залежны.

"Я вельмі крытычна стаўлюся да дзейнасці арганізацый "трэцяга сектара", з розных прычын. Прычына першая - склалася абсалютна заганная традыцыя, калі няўрадавыя арганізацыі, фактычна па сваёй уласнай волі, зяўляюцца інструмантам ў руках палітычных партый. Гэта недапушчальна, бо грамадскія арганізацыі насамрэч мусяць быць аўтаномнымі. Другая рэч - няўрадавыя арганізацыі ў Беларусі ўжо апошнія 10-15 гадоў не дасягаюць сваёй мэты. Чым яны займаюцца, што распрацоўваюць у сацыяльных колах - гэта дастаткова цяжка сказаць. Увогуле, актыўнасць недзяржаўных арганізацый, за рэдкім выняткам, - яна незаўважная", - заявіў Алесь Анціпенка.

На ягоную думку, дзейнасьць дзяржаўных і недзяржаўных удзельнікаў "трэцяга сектара" параўнаваць немажліва, бо гэтыя арганізацыі маюць розныя функцыі.

"Справа ў тым, што функцыя недзяржаўных арганізацый - быць прамотарамі, чым не займаецца ніводная грамадская ўрадавая арганізацыя. Таму функцыі тут настолькі розныя, што параўноўваць эфектыўнасць працы такіх арганізацый не выпадае", - патлумачыў філосаф.

Аднак некаторыя НДА ў Беларусі выконваюць даволі сур'ёзную працу, заўважыў ён.

"Калі я кажу пра няўрадавыя арганізацыі, то пад іхняй працай маю наўвазе тое, што можна назваць кшталтаваннем, выхаваннем грамадзянскай свядомасці, альбо прамоцыі аўтаномных грамадзян у грамадстве. Гэта - іхняе галоўнае заданне: няўрадавыя арганізацыі павінны выхоўваць свабодных, вольных грамадзян", - падвёў вынікі кіраўнік Беларускага калегіюма.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео