BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Украінскія ўлады бяруць прыклад з беларускіх"

18.01.2012 ЕўраБеларусь
"Украінскія ўлады бяруць прыклад з беларускіх"
Так пракамэнтаваў Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" адмову ў регістрацыi жаночага руху FEMEN міністэрствам юстыцыі Украіны кіраўнік...

Так пракамэнтаваў Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" адмову ў регістрацыi жаночага руху FEMEN міністэрствам юстыцыі Украіны кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.

"Я лічу, што гэта абсурднае абвінавачванне арганізацыі, якая выбірае менавіта такія формы данясення сваіх мэсэджаў да людзей, да грамадзян, да Еўропы. Я нічога экстрэмісцкага ў дзейнасці гэтай арганізацыі не бачу, таму што яна не пагражае жыццю альбо маёмасці іншых людзей, не займаецца тэрарызмам. Так што ўкраінскія ўлады бяруць прыклад, безумоўна, не з тых краін, якія з’яўляюцца па-сапраўднаму дэмакратычнымі, якія шануюць права ўласнасці і грамадзянскай свабоды. Яны бяруць прыклад з беларускіх, расійскіх, паўднёва-карэйскіх, кубінскіх, савецкіх улад. Гэта савецкая спадчына, таму што павінен быць адзіны прынцып аднясення арганізацый да экстрымісцкіх. Калі ёсць пагроза жыццю і здароўю людзей, нейкія фізічныя дзеянні - тады гэта экстрымізм. А калі арганізацыя FEMEN асаблівым чынам сябе паводзіць - гэта, безумоўна, права кожнага чалавека на самавыражэнне", - дадаў Яраслаў Раманчук.

Як ужо паведамляла Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi", пра тое, што Дзяржаўная рэгістрацыйная служба Украіны адмовілася зарегістраваць украінскі жаночы рух FEMEN, 16 студзеня паведаміла кіраўніца арганізацыі Анна Гуцол. Адна з апошніх акцый руху была праведзеная ў Мінску - тры ягоныя ўдзельніцы ў знак пратэсту супраць беларускіх улад распрануліся каля будынка КДБ у цэнтры горада. Пазней дзяўчын затрымалі невядомыя, якія вывезьлі украінак у лес і моцна збілі. Ахвяры абвінавачваюць у выкраданні і здзеках супрацоўнікаў беларускіх спецслужб.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео