BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Стэфановіч: Выдаваць французкую візу Куляшову - гэта недапушчальна

18.01.2012 ЕўраБеларусь
Валянцін Стэфановіч: Выдаваць французкую візу Куляшову - гэта недапушчальна
Францыя дапусціла сур'ёзную памылку, дазволіўшы ўехаць на тэрыторыю краіны міністру ўнутраных спраў Беларусі Анатолю Куляшову. Пра...

Францыя дапусціла сур'ёзную памылку, дазволіўшы ўехаць на тэрыторыю краіны міністру ўнутраных спраў Беларусі Анатолю Куляшову. Пра гэта ў інтэрўю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусi" заявіў намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Анатоль Куляшоў, які з’яўляецца неўяздным у Еўрасаюз, з 17 па 20 студзеня знаходзіцца з візітам у Ліёне, дзе змешчаны Генеральны сакратарыят Інтэрпола. Супрацоўнікі французкай амбасады заявілі, што па просьбе Інтэрпола выдалі Куляшову "візу абмежаванага дзеяння", якая не з’яўляецца шэнгенскай, а дае права наведаць Францыю выключна ў часе афіцыйнай паездкі. Яны ўдакладнілі, што візіт беларускага міністра ў Францыю не разглядаецца як двухбаковы, паколькі не запланавана кантактаў кіраўніка МУС Беларусі з французкім бокам.

"Я лічу, што гэта недапушчальна, - заўважыў Валянцін Стэфановіч. - Такога кшталту дзеячы, якія заяўляюць, што ўласнаруч кіравалі разгонам "Плошчы", якія выклікаюць нараканні ў праваабаронцаў - у тым ліку ў сувязі з катаваннем у беларускіх вязніцах, не павінныя прымаць удзел у працы міжнародных канферэнцый".

Разам з тым намеснік кіраўніка "Вясны" патлумачыў, што французкія ўлады не парушылі ў дадзеным выпадку прынятых Еўрасаюзам санкцыяй супраць беларускіх службоўцаў.

"Абмежаванні на ўезд у краіны Еўрапейскага Саюза не распаўсюджваюцца адносна ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях, канферэнцыях АБСЕ, Інтэрпола і некаторых іншых. Аднак я як праваабаронца ўважаю, што Анатоля Куляшова не павінныя былі запрашаць на падобныя мерапрыемствы", - дадаў Валянцін Стэфановіч.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео