BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Захар Шыбека: мястэчкі для Беларусі - што піраміды для Егіпта

17.01.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Захар Шыбека: мястэчкі для Беларусі - што піраміды для Егіпта
Личности
Цыкл публічных лекцый "Urbi et Orbi" сёлета распачаўся лекцыяй вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі "Скарбы беларускіх мястэчкаў:...

Цыкл публічных лекцый "Urbi et Orbi" сёлета распачаўся лекцыяй вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі "Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі, страты, надзеі на адраджэнне". Паразважаць на тэму нашых мястэчак лектара вымусілі... турысты. Менавіта ім будзе цікава даведацца пра тое, што ў нашых мястэчках хаваюцца сапраўдныя скарбы.

У Беларусі існавала больш 600 мястэчак - невялікіх гарадкоў для абслугоўвання аграрнай эканомікі, якія ўзніклі ў Вялікім княстве Літоўскім і захоўвалі сваю значнасць да канца XIX - пачатку XX ст. Напрыклад, ярмарка ў Зэльве ў канцы XVIII - пачатку XIX ст. не саступала Лейпцыгскай.

Мястэчкі як рэзідэнцыі памешчыкаў вылучаліся інтэлектуальным патэнцыялам. Са 116 замкаў Беларусі палова знаходзіцца ў мястэчках. А яшчэ - палацы, касцёлы, цэрквы, сiнагогi, карчмы... Увогуле з 2,5 тыс. помнікаў гісторыі і культуры Беларусі больш паловы прыпадае на мястэчкі. Тут ствараліся i рухомыя каштоўнасці: бібліятэкі (Шчорсы), музейныя калекцыі (Паставы). Мястэчка было цэнтрам адукацыі, даступнай для сялян (гімназія ў Свіслачы), а таксама адукацыі рэлігійнай (ешыбот у Міры).

Але шмат свіх скарбаў беларусы, на жаль, на змаглі захаваць. Драўляныя храмы не шкадаваў наш клімат. У час культурных катастрофаў - войнаў, паўстанняў - наша спадчына руйнавалася, рухомыя каштоўнасці вывозіліся за мяжу. Са 116 замкаў захавалася 20. З 2 тыс. сінагог - 106. З 60 даваенных мячэцяў - тры...

Ці магчыма ўвогуле вярнуць страчаны рай? Захар Шыбека гаворыць аб чатырох шляхах. Першы - музеізацыя. Напрыклад, савецкую спадчыну варта не забываць, а інтэрпрэтаваць, пазбаўляючы ідэалагічная нагрузкі і надаючы статус музейных экспанатаў. Другі шлях - мемарыялізацыя, ушанаванне памяці славутых землякоў (персанальныя музеі, помнікі, шыльды). Напрыклад, Дзятлава звязана з імем гетмана Канстанціна Астрожскага, Вішнева - радзіма прэзiдэнта Iзраiля Шымона Пераса, у Свіслацкай гімназіі вучыўся Кастусь Каліноўскі. Па-трэцяе - рэстытуцыя, вяртанне вывезеных помнікаў культуры. Але гэта самы цяжкі шлях, бо ў Беларусі дагэтуль няма рэестра вывезеных каштоўнасцяў.

Нарэшце, чацверты шлях - рэстаўрацыя. Венецыянская хартыя па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў і славутых мясцін 1964 года забараняе выдаваць муляжы за помнікі гісторыі. Гэта значыць важней мець руіны, чым узведзеныя на іх месцы муляжы. Праўда, Рыжская хартыя 2000 года пра аўтэнтычнасць гiстарычнай рэканструкцыi культурнай спадчыны робіць для краін, пацярпелых у Другой сусветнай вайне, выключэнне, і фактычна дазваляе нам рабіць муляжы, максімальна набліжаныя да арыгіналаў. Таму выраб муляжоў - самы дасканалы для Беларусі спосаб вяртання страчанага раю мястэчак.

- Так, рай беларускiх мястэчак у поўнай меры не ўзноўлены, але да гэтага варта імкнуцца. I ключы ад гэтага рая знаходзяцца ў руках турбізнэса, - лічыць Захар Шыбека. - Пазнавальны, краязнаўчы турызм мае выключные значэнне ў развіцці малых гарадоў. Наша гісторыя багатая, і тут галоўная праблема - інтэрпрэтацыя: экскурсавод павінны ўмець стварыць яскравы моўны вобраз помнiка, якога перад вачыма няма.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео