BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як налажданы дыялог паміж Міністэрствам культуры і грамадскімі арганізацыямі

11.01.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Як налажданы дыялог паміж Міністэрствам культуры і грамадскімі арганізацыямі
Яшчэ ў 2006 годзе быў зацверджаны Закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь". Паводле артыкула 4, які датычыць...

Яшчэ ў 2006 годзе быў зацверджаны Закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь". Паводле артыкула 4, які датычыць грамадскіх арганізацый, створана Грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве культуры па пытаннях аховы спадчыны. Як сёння наладжаны дыялог памiж Мiнкультам i грамадскiмi арганiзацыямi i цi дае ён вынiкi? 

- Мы абмяркоўваем шмат розных пытанняў, якія паступаюць ад грамадскіх арганізацый, самай актыўная з якіх з’яўляецца Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, - кажа начальнік ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі. - За мінулы год ад гэтага грамадскага аб’яднання нам паступіла 20 лістоў. І на ўсе гэтыя лісты мы не толькi адказалі, але i правялі на iх падставе ў міністэрстве шэраг рабочых паседжанняў.

На грунце трох апошніх лістоў Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) рыхтуецца чарговае паседжанне, якое адбудзецца ў Мiнкульце на наступным тыдні. У гэтых лістах ішла гаворка пра Мінскае замчышча, забудову вуліцы Гандлёвай (зараз Зыбіцкай). Апошнія лісты былі выкліканыя незадавальняючым адказам Міністэрства культуры па праекту Мінскага замчышча архітэктара Сяргея Багласава і наконт альтэрнатыўнай прапановы БДТАПГК. У таварыстве лiчаць, што афіцыйны праект быў узгоднены не ў прававым і метадычным рэчышчы. Тое самае тычыцца забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай. Старшыня БДТАПГК Антон Астаповіч тлумачыць, што Навукова-метадычная рада Мiнкульта не заўсёды аб’ектыўна з пункту гледжання навуковай абгрунтаванасці дзеючага заканадаўства падыходзіць да разгляду праектаў. І шляхі па выпраўленні сітуацыі намечаныя.

- Дзякуй богу, што дыялог з мiнiстэрствам хоць i напружана, але ідзе, - адзначае Антон Астаповіч. - Часам гэты дыялог бывае бясплённы і кожны бок застаецца пры сваім меркаванні. А бывае, што прыходзім да паразумення, і Мінкульт прызнае тыя заявы, якія агучвае Таварыства аховы помнікаў. Цешыць, што наконт вырашэння найбольш спрэчных пытанняў, гістарычных цэнтраў і важных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры запрашае і будзе запрашаць грамадскага партнера - БДТАПГК - на папярэдняе азнаямленне з праектамі, на іх абмеркаванне, на выпрацоўку пэўнух заключэнняў па праектай дакументацыі.

Такiм чынам, дыялог паміж мiнiстэрствам i грамадскiмi арганiзацыямi паступова павiнны стварыць падмурак сапраўднай сістэмы аховы спадчыны.

- Мiнiстэрства культуры імкнецца гэты дыялог весці, намагаецца, каб грамадскія арганізацыі прымалі актыўны ўдзел у справе аховы спадчыны, бо мы ў гэтым зацікаўленыя, - адзначыў Ігар Чарняўскі. - Але падкрэслю: гэты дыялог павінны быць прафесійным. Мы б хацелі чуць не проста агульныя фразы і заявы, а весці прафесійные абмеркаванне на падставе абгрунтаваных прапаноў, заснаваных на дакументах. Напрыклад, спецыялiсты БДТАПГК часта выказваюць слушныя прапановы адносна надання статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Антон Астаповiч распавёў, што зараз таварыства рыхтуе экспертны савет, які будзе разглядаць праектныя прапановы яшчэ да таго, як яны будуць вынесеныя на абмеркаванне Навукова-метадычнай радай Мiнкульта, каб праца апошняй грунтавалася на падставе экспертных заключэнняў (ці адпавядае праект заканадаўству і навукова-метадычным рэкамендацыям). Таксама рыхтуюцца змены ў Закон "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны", і днямі БДТАПГК накіравала ў Палату прадстаўнікоў ліст з абгрунтаваннямі шэрагу сваiх прапаноў па ўдасканальванню гэтага закона.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео