BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дапаможам разам Рыгору Барадуліну!

09.01.2012 Глеб Лабадзенка
Дапаможам разам Рыгору Барадуліну!
Личности
Глед Лабадзенка піша на сваім сайце: Сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасці з Народным паэтам Беларусі Рыгорам...

Глед Лабадзенка піша на сваім сайце:

Сябры, у 2008 годзе мы з вамі правялі шыкоўную акцыю салідарнасці з Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. У акцыі тады ўзяло ўдзел некалькі сотняў чалавек, было распаўсюджана пад 500 кніг, сабраная істотная дапамога дзядзьку Рыгору.

 З таго часу сітуацыя не змянілася, таму настаў час паўтарыць гэтую акцыю салідарнасці з Рыгорам Барадуліным, а значыцца - з беларускай літаратурай у ягонай асобе, з беларушчынай.
Як і тады, паўтаруся:

1. Рыгор Барадулін не прасіў пра гэта. Гэта мая ініцыятыва, якую я ажыццяўляю з ягонага дазволу.

2. Акцыя праводзіцца не таму, што Рыгору Барадуліну "няма чаго есці" (як гэта спрабавала выставіць адная вар'ятка мінулы раз), а таму, што паэт жыве сціпла, за званне "Народны паэт" атрымлівае даплату 105 тысяч рублёў. І калі мы можам выказаць яму сваю любоў і падзяку не толькі на словах, чаму гэтага не зрабіць?

3. Гэта - не акцыя па продажы кніг. Вы складаеце ахвяраванне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна.

Такім чынам, умовы акцыі:

  •  У дзядзькі Рыгора назбіралася каля 200 розных кніг з ліку тых, што выходзілі апошнім часам.
  • Акцыя будзе праводзіцца пакуль не скончацца гэтыя кнігі

Схема ўдзелу такая:

  • Вы дасылаеце імэйл на адрас: [email protected] са сваім намерам (тэма ліста "Барадулін-акцыя"), дзе пазначаеце:
- сваё імя і прозвішча (каму падпісваць)

- пажаданую кнігу (з ліку прыведзеных ніжэй)


- свой імэйл

- нумар свойго мабільнага тэлефона

- памер свайго ахвяравання
  • Атрымаўшы ваш імэйл, я паведамляю дадатковыя ўмовы: як можна здзейсніць ахвяраванне.
  • Па меры правядзення акцыі, Рыгор Барадулін будзе падпісваць кнігі. Як толькі кнігі скончацца, кожны ўдзельнік атрымае ліст з пазнакай, як можна забраць кнігу. Як і ў мінулы раз, кнігі будуць раздавацца цэнтралізавана: у пэўны час, у пэўным месцы.
  • Памер ахвяраваньня - асабістая справа кожнага. Улічваючы цяперашнія курсы долара і эканамічныя ўмовы, пажаданы памер: ад 50 тысяч рублёў. Пры такім разліку, удасца сабраць больш-менш прыстойную суму на некаторы час. Аднак гэта не значыцца, што калі ў вас ёсць магчымасць скласці толькі 20 тысяч рублёў, то вам будзе адмоўлена.

Памятайце, што акцыя мае 2 мэты:

  • Выказаць салідарнасьць любімаму паэту.
  • Сабраць яму найбольшую дапамогу.

 

КНІГІ, ВЫСТАЎЛЕНЫЯ НА АКЦЫЮ:
(Не крыўдуйце, калі не хопіць канкрэтнай кнігі, бо некаторых мала - будзе прапанаваная іншая.)

 

90 асобнікаў: 2011 год, 243 старонкі, пераклады яўрэйскіх паэтаў Беларусі, прысвячэнні ім, зацемкі на яўрэйскія тэмы.

 

16 асобнікаў: 2010 год, вершы ў арыгінале + пераклады на рускую мову, 511 старонак, цьвёрдая вокладка.

 

36 асобнікаў: 2009 год, 275 старонак, фармат А4, ліставанне паэта з мамай: 1954-1971.

 

35 асобнікаў: 2010 год, 107 старонак, супервокладка, рэпрынтнае выданьне ПЕРШАЙ кнігі Рыгора Барадуліна 1959 году. у кнізе захаваны аўтограф паэта сваёй маме.

 

Апроч гэтага, ёсць некаторыя асобнікі старых кніг паэта. Калі вас цікавіць нейкая канкрэтная кніга, пытайцеся.

 

Пра акцыю 2008 года можна пачытаць тут: 

http://labadzenka.by/?p=1067
http://labadzenka.by/?p=1077
http://labadzenka.by/?p=1074
http://labadzenka.by/?p=1078
http://labadzenka.by/?p=1089
http://labadzenka.by/?p=1092
http://labadzenka.by/?p=1100
http://labadzenka.by/?p=1102
http://labadzenka.by/?p=1116

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео