BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Лістапад 1996-га - наш Майдан, які не адбыўся (Відэа)

26.11.2011 Belsat.eu
Уладзімір Мацкевіч: Лістапад 1996-га - наш Майдан, які не адбыўся (Відэа)
О нас в медиа
Спроба імпічменту, шматтысячныя пратэсты і рэферэндум, які ператварыў Беларусь з парламенцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую. Падзеі 1996 года,...

Спроба імпічменту, шматтысячныя пратэсты і рэферэндум, які ператварыў Беларусь з парламенцкай рэспублікі ў прэзідэнцкую. Падзеі 1996 года, на думку філосафа Уладзіміра Мацкевіча, сталіся вырашальнымі ў лёсе краіны. "Лістапад 1996-га - наш Майдан, які не адбыўся, - гаворыць філосаф. - Чаму не адбыўся? Сапраўдная прычына, чаму не адбылася сапраўдная рэвалюцыя ў 1996 годзе, у тым, што мы не любім сваёй краіны. Мы ўсе, на жаль, ставімся да Беларусі як да аўтсайдара, як да той краіны, што вымушаная заўсёды арыентавацца на нейкія ўзоры больш перадавых, больш развітых краінаў. Майдан мусіў быць у нас першым, украінцы ў нас потым ужо капіявалі гэтыя рэчы. Але ў нас ён не адбыўся, бо мы не верылі ў свае сілы і магчымасці".

Правалілася і спроба імпічменту, у вялікай ступені - праз дзеянні Расеі, якая зрабіла стаўку на Лукашэнку. "Быў вялізарны ціск, быў ціск на дэпутатаў, што падпісваліся пад імпічментам. Дзяржава, КДБ на іх ціснулі. Але ціскам апраўдаць паразу нельга - было б смешна, калі б праціўнік не ціснуў на вас", - дадае Уладзімір Мацкевіч.

Калі ацэньваць законнасць вынікаў рэферэндуму 1996 года, на думку эксперта, трэба размяжоўваць законнасць правядзення і захаванне працэдураў. "Парушэнне працэдураў робіць яго вынікі нядзейснымі. Напрыклад, калі пачалося датэрміновае галасаванне, людзі не ведалі тых зменаў у Канстытуцыю, за якія яны галасуюць. Пачалося галасаванне, а змены былі прад'яўленыя выбарнікам пасля пачатку галасавання", - нагадвае Уладзімір Мацкевіч.

Аднак досвед 1996 года вялікай карысці беларускай дэмакратычнай апазіцыі не прынёс. Спробы аб'яднацца перад выбарамі церпяць паразу і ў лепшым выпадку застаюцца на паперы. У горшым - перарастаюць ва ўнутраную барацьбу. "Толькі моцная, кансалідаваная апазіцыя можа супрацьстаяць кансалідаванай моцнай ўладзе. І да сённяшняга дня гэтага, на жаль, не разумеюць некаторыя лідары. Такім чынам праводзіліся выбары мінулага года - ішлі невялічкімі групкамі супраць вялізарнай сілы. Гэта нават не партызаншчына і не тактыка такая. Гэта бязглуздзіца", - дадаў філосаф. 

 

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео