BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

6 красавіка ў Брэсце — дыскусійная сустрэча "Памяць: шлях ад фактаў да ідэнтычнасці"

03.04.2018 Лятучы ўніверсітэт
6 красавіка ў Брэсце — дыскусійная сустрэча "Памяць: шлях ад фактаў да ідэнтычнасці"
6 красавіка 2018 года ў Брэсце адбудзецца дыскусія пра тое, як праца з успамінамі мяняе нашы ўяўленні пра сябе і пра гісторыю.

Дзённікі, біяграфічныя ўспаміны, асабістыя аповеды займаюць усё больш месца ў нашым разуменні гісторыі сваёй краіны, супольнасці, сям’і і саміх сябе. Яны даюць новую веду пра падзеі і факты, што доўгі час адмыслова хаваліся і замоўчваліся. Яны адкрываюць знаёмыя са школы падзеі з іншага боку, калі побач з дзяржавамі, арміямі і героямі ўзнікае "звычайны чалавек" з ягонай праўдай і ягоным разуменнем.

Але ўспаміны — гэта не толькі новая веда. Дакументальныя спектаклі, вусная гісторыя, мастацка-дакументальная проза Святланы Алексіевіч патрабуюць перагляду сталых уяўленняў пра навуку, культуру і мастацтва. Свая і чужая памяць становяцца крыніцай для новых пытанняў і пошуку адказаў пра саміх сябе.

Падчас сустрэчы "Памяць: шлях ад фактаў да ідэнтычнасці" мы паспрабуем разабрацца і зразумець, як сёння адбываецца праца з успамінамі. Якім чынам — індывідуальна і супольна — мы звяртаемся да памяці? Што мы можам атрымаць новага з гэтага звароту?

Падчас сустрэчы Вольга Іванова прадставіць матэрыялы вуснагістарычных даследаванняў. На прыкладзе аднаго з аповедаў яна прапануе паразважаць пра шлях фармавання індывідуальнай ідэнтычнасці, пра механізмы памяці і расповеду.

Аксана Гайко прадставіць прыклад працы з успамінамі ў жанры дакументальнага тэатра і распавядзе пра пераасэнсаванне супольнай гарадской гісторыі і пераадоленне траўмы.

Разам з Таццянай Вадалажскай паразважаем пра развіццё сучасных тэхнічных сродкаў працы з памяццю.

Дыскусійная сустрэча "Памяць: шлях ад фактаў да ідэнтычнасці" пройдзе 6 красавіка, у пятніцу, у брэсцкай прасторы КХ (вул. Халтурына, 2/1). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэта "ВЕДЫ ONLINE", што арганізавала серыю дыскусійных сустрэч з выкладчыкамі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ў розных гарадах Беларусі. Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў Бабруйску, Гродна і Віцебску.

Анлайн і афлайн — два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. Анлайн — гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы "ўжывую" — гэта магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

Пра выступоўцаў:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео