BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ВЕДЫ ONLINE выходзяць у OFFLINE

23.02.2018 Лятучы ўніверсітэт
ВЕДЫ ONLINE выходзяць у OFFLINE
Напачатку вясны кампанія ВЕДЫ ONLINE вырашыла павандраваць па краіне і "развіртуаліцца" са сваімі сябрамі (актуальнымі і патэнцыяльнымі).

Каманда Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта ладзіць серыю дыскусійных сустрэч з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн — два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. Анлайн — гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасці. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні. Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім з адмыслоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, у якія аспекты ды развароты тэмы паглыбляцца. А сустрэчы "ўжывую” даюць унікальную магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання намацаных пытанняў, крытыкі і рэфлексіі, шчырай размовы.

Такім чынам, чакайце ВЕДЫ ONLINE:

  • 6 сакавіка — у Бабруйску;
  • 13 сакавіка — у Гродна;
  • 31 сакавіка — у Віцебску;
  • 7 красавіка — у Брэсце.

Сачыце за абвесткамі на сайце Лятучага ўніверсітэта, і да сустрэчы на Дыстанцыйнай платформе і ў афлайне!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео