BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

31 сакавіка ў Віцебску — "Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура"

29.03.2018 Лятучы ўніверсітэт
31 сакавіка ў Віцебску — "Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура"
31 сакавіка 2018 года ў віцебскай арт-прасторы "VZAP" філосаф Вольга Орышава прадставіць тэму: "Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура".

Чаму вобраз Імперыі, нягледзячы на сваю адыёзнасць, захоўвае прыцягальнасць? Чаму імперскасць здаецца неад’емнай ад самаадчування рускіх? Якую ролю (вялікая) руская літаратура адыгрывае ў падтрыманні "рускай матрыцы" калектыўнага ўяўнага? Які ўклад унесены постсавецкімі фантастамі-імперцамі ў падзеі ва Украіне? Разабрацца з гэтымі пытаннямі мы паспрабуем на падставе такой з’явы, як "сацыяльнае ўяўнае".

Для тых, хто далёкі ад праблем сацыяльнай тэорыі і наўрад ці чытаў "Уяўныя супольнасці" Бенедыкта Андэрсана, само словазлучэнне "сацыяльнае ўяўнае" падасца дзіўным.

Сапраўды, шматвекавая філасофская традыцыя разам з паўсядзённым словаўжываннем прызвычаілі нас думаць аб уяўленні ці "ўяўным" як аб чымсьцi індывідуальным — "маім" альбо "тваім". Аднак "сацыяльнае ўяўнае" — канцэпт, які трывала замацаваўся ў сацыяльнай тэорыі ў якасці вельмі важнага, добра працуючага інструмента разумення грамадства.

У нашым выпадку гаворка пойдзе пра Імперыю, і ў сваім выступе Вольга Орышава паспрабуе паказаць, як імперскія настроі ў расійскім калектыўным ўяўным счытваліся і напаўняліся вобразным зместам у постсавецкай фантастычнай літаратуры.

Сустрэча па тэме "Iмперскае сацыяльнае ўяўнае і руская постсавецкая фантастычная літаратура" адбудзецца 31 сакавіка (субота) у віцебскай арт-прасторы "VZAP" (вул. Кастрычніцкая, 2). Пачатак у 13.30. Уваход вольны!

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту "ВЕДЫ ONLINE", што арганізуе серыю дыскусійных сустрэч з выкладчыкамі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн — два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. Анлайн — гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы "ўжывую" — гэта магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

Пра выступоўцу:

Вольга Орышава — філосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Займаецца гісторыяй псіхалогіі і сацыяльнай тэорыяй. Адна з аўтараў і выкладчыкаў курса "Сацыяльнае ўяўленне і яго межы" на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео