BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

13 сакавіка ў Гродна — сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам і Таццянай Вадалажскай

08.03.2018 Лятучы ўніверсітэт
13 сакавіка ў Гродна — сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам і Таццянай Вадалажскай
13 сакавіка 2018 года ў гарадзенскім "Цэнтры гарадскога жыцця" Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская прадставяць тэму: "Беларуская адукацыя паміж глабальнымі выклікамі і мясцовай палітыкай".

Праблемы адукацыі — тэма не толькі вечная, але і надзвычай актуальная. З захапленнем і трымценнем мы чытаем прагнозы пра будучыню і змены ў патрабаваннях да адукацыі новага чалавека, пра эксперыменты ў фінскіх школах, пра неверагодныя магчымасці новых праграм. Пры гэтым назіраем вакол і знаходзім сябе ўключанымі ў мясцовыя практыкі: выгнання выкладчыкаў з універсітэтаў, разбурэння навуковых школ, рэгулявання кожнага кроку, перавядзення норм балонскага працэсу ў малаасэнсаваны спіс фармальных патрабаванняў.

Дык дзе ж Беларусь знаходзіць сябе ў працэсах радыкальных адукацыйных змен? Як вызначацца ў гэтых складаных абставінах? Якія пытанні і праблемы актуальныя ў беларускім кантэксце? На што арыентавацца кожнаму і супольна?

Пра гэтыя пытанні пойдзе гаворка падчас сустрэчы з аўтарамі дыстанцыйнага курса "Сучасная адукацыя: радыкальныя змены"Уладзімірам Мацкевічам, філосафам і метадолагам, заснавальнікам Лятучага ўніверсітэта, і Таццянай Вадалажскай, сацыёлагам і метадолагам, праграмным каардынатарам Лятучага ўніверсітэта.

Дыскусійная сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам і Таццянай Вадалажскай на тэму "Беларуская адукацыя паміж глабальнымі выклікамі і мясцовай палітыкай" адбудзецца 13 сакавіка (аўторак) у "Цэнтры гарадскога жыцця" (Гродна, вул. Савецкая, 3-5, уваход праз арку). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі "ВЕДЫ ONLINE", што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў у гарадах Беларусі з выкладчыкамі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта.

Анлайн і афлайн — два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. Анлайн — гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасць. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэту прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы "ў жывую" — магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео