BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

6 сакавіка ў Бабруйску — дыскусійная сустрэча "Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?"

28.02.2018 Лятучы ўніверсітэт
6 сакавіка ў Бабруйску — дыскусійная сустрэча "Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?"
6 сакавіка 2018 года ў бабруйскім антыкафэ "1387" Андрэй Ягораў прадстаўляе тэму "Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?"

Як звязаныя новыя тэхналогіі, палітычнае і грамадскае жыццё? Блакчэйн — гэта проста модная тэма і падстава для хайпу, ці гэта тэхналогія кідае выклік грамадскім стасункам? Як звязана тэма блакчэйну з устойлівасцю дзяржаўных інстытуцый, сфармаванай сістэмай сацыяльнага забеспячэння, магчымасцямі самакіравання? Як новыя тэхналогіі звязаныя з практычнай арыентацыяй у палітыцы?

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі "ВЕДЫ ONLINE", што арганізуе серыю дыскусійных сустрэч з выкладчыкамі Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Анлайн і афлайн — два бакі адукацыйнага і мысленчага працэсу. З аднаго боку, гэта зручнасць, дасяжнасць і новыя магчымасці. Але ёсць і іншы бок. Нішто не заменіць сустрэчы чалавека з чалавекам сам-насам у тым, каб набыць разуменне, адшукаць адказы на вострыя і складаныя пытанні.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе анлайн-курсы, каб увайсці ў тэму, засвоіць базавыя веды і зразумець, з кім са спецыялістаў ды навукоўцаў варта далей разгортваць камунікацыю, куды паглыбляцца. Сустрэчы "ў жывую" — магчымасць для супольнага абмеркавання праблем, асэнсавання пытанняў, крытыкі і рэфлексіі.

Пра выступоўцу:

Андрэй Ягораў — палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, аўтар анлайн-курса "Практычная палітыка" на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.

Дыскусійная сустрэча па тэме "Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?" адбудзецца 6 сакавіка (аўторак) у бабруйскім тайм-клубе "1387" (вул. Чангарская, 54). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Даведкі па нумары тэлефона: (+375 29) 7825115.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео