BE RU EN
rss facebook twitter

19-25 верасня — Тыдзень беларускага мыслення!

06.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
19-25 верасня — Тыдзень беларускага мыслення!
Праграма мерапрыемстваў "Тыдня беларускага мыслення", які пройдзе з 19 па 25 верасня, сфармаваная!

Дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў па ўсёй краіне штодня будуць аб’ядноўваць беларусаў, для якіх мысленне з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. А гэта не толькі філосафы і мысляры! Арганізатары падкрэсліваюць, што, кажучы "мысленне", разумеюць не прафесійную прыналежнасць, але перадусім здольнасць выказвацца свабодна, свядома ды абгрунтавана.

Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў аб’ядналіся ідэяй беларускага мыслення як часткі нашай ідэнтычнасці, самаразумення нацыі, шляхоў асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння. У канцы траўня 2015 году імі быў распачаты супольны культурніцкі праект "Цытуй сваё!", які паслужыў стартам "Года беларускага мыслення". Яскравыя падзеі Года шырока і публічна прадстаўлялі інтэлектуальныя здабыткі Беларусі і прасоўвалі іх ў сучасную культуру.

Ініцыятыва "Цытуй сваё" атрымала свой працяг у выданні зборніка і стварэнні арыгінальных дызайнерскіх саколак, была выдадзена і прэзентавана Анталогія беларускага мыслення "Код прысутнасці", адбылася серыя публічных лекцый і дыскусій "Спадчына Ігната Абдзіраловіча", а таксама быў абвешчаны конкурс эсэ, прысвечаны постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтэлектуальнай традыцыі. Падвядзенне вынікаў конкурса і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 25 верасня — на завяршальнай імпрэзе Тыдня.

Такім чынам, "Тыдзень беларускага мыслення", які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, ставіць за мэту падвесці вынікі Года і прадставіць усю разнастайнасць форм і праяў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі — арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных форм і моў мыслення.

У спіс арганізатараў "Тыдня беларускага мыслення" ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускі калегіум, "Мова Нанова", "Беларусский журнал", кнігарня "логвінаЎ" і Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера".

Распачнецца "Тыдзень беларускага мыслення" адкрыццём выставы "Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення", якую ладзяць "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт і Беларускі калегіум. Адкрыццё адбудзецца 16 верасня ў 19.00 у прасторы "Корпус8" (прасп. Машэрава, 9). Арганітзатары акцэнтуюць увагу на тым, што распачынаецца выстава ў пятніцу, напярэдадні Тыдня, і спадзяюцца, што, дзякуючы ёй, удзельнікі натхняцца атмасферай, збяруцца з думкамі, зарыентуюцца, выбудуюць сваю траекторыю па падзеях "Тыдня беларускага мыслення" і акунуцца ў яго віры.

"Гэтая выстава дазволіць убачыць, як словы "беларускае мысленне" са статуса аксюмарана перайшлі ў цалкам "нармальнае" пазначэнне пэўнай з’явы. Яе можна вывучаць, разумець ці ўключацца праз працяг традыцыі ці крытыку, аспрэчванне і інавацыі, — распавядае каардынатарка "Тыдня беларускага мыслення" Таццяна Вадалажская, — Мы хацелі б, каб Тыдзень стаў прыгодай для ўсіх удзельнікаў, калі ў блізкім і знаёмым ты знаходзіш новае і нечаканае, у канцэнтраваным згустку падзеяў разумееш плыні, тэндэнцыі, а можа, нават пэўны стыль і сваю мову. У выніку ты знаходзіш сябе ў прасторы мыслення і змяняешся разам з ім".

Больш за дзесяць арганізацый, суполак і ініцыятыў па ўсё Беларусі далучыліся да стварэння падзей "Тыдня беларускага мыслення". Мерапрыемствы будуць праходзіць на розных пляцоўках як у Мінску (гэта: "Корпус8", Галерэя "Ў", "ЦЭХ", Галерэя ТUT.BY, PUNKT, Press Club Belarus, Imaguru), так і ў Астраўцы, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна і Магілёве. Уваход на ўсе мерапрыемствы Тыдня — вольны!

Падрабязную і актуальную праграму "Тыдня беларускага мыслення" можна знайсці тут, а таксама на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Сачыце за абвесткамі на старонцы падзеі ў Фэйсбуку.

Па дадатковую ці больш дакладную інфармацыю звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected]. Арганізатары з радасцю і імпэтам адкажуць на ўсе вашыя пытанні!

Да сустрэчы на мерапремствах "Тыдня беларускага мыслення"!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео