BE RU EN
rss facebook twitter

Конкурс эсэ "Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты"

20.04.2016 Лятучы ўніверсітэт
Конкурс эсэ "Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты"
Беларускае мысленне — неад’емная частка нашай культуры і ідэнтычнасці.

Ідэі, канцэпты і ўяўленні, што нараджаліся на гэтай зямлі з’яўляюцца падмуркам і крыніцай для разумення культурай самой сябе, спробамі ўгледзецца ў свае мінулае і будучыню, складнікам самастойнага еўрапейскага мыслення, умовай самаасэнсавання і развіцця. Але, на жаль, імёны мысляроў, іх ідэі і канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і "ўзяты" ў культуру і ідэнтычнасць беларусаў.

Цягам апошняга года ў межах кампаніі "Цытуй сваё" шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў намагаліся звярнуць увагу шырокага кола беларусаў на той скарб, які мы ўсе разам маем — беларускае мысленне. Дзякуючы супольным намаганням, з’явіўся "Цытатнік беларускага мыслення", думкі беларускіх мысляроў ўвасобіліся ў арыгінальныя выявы для саколак, адбылася серыя публічных лекцый і дыскусій "Спадчына Ігната Абдзіраловіча".

Працягваючы гэты шлях у пазнанне і разуменне саміх сябе, мы прапануем новы творчы крок — конкурс эсэ, прысвечаных постацям, ідэям і кантэкстам паўставання беларускай інтелектуальнай традыцыі.

Мэта конкурса — узбуджэнне цікавасці да інтэлектуальнай спадчыны, творчае і рэфлексіўнае пераасэнсаванне і прысваенне традыцыі беларускага мыслення, стварэнне галерэі тэкстаў, якія разгортваюць разуменне беларускай культуры і ідэнтычнасці.

Мы прапануем звярнуцца да самых розных гістарычных перыядаў і культурных кантэкстаў паўставання беларускага мыслення: ад самых далёкіх часоў да нашых сучаснікаў, якія рабілі свой унёсак у традыцыю апошнія дзесяцігодзі.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія эсэ, у якіх праводзіцца аналіз, рэфлексія, канцэптуалізацыя ці робіцца працяг самых розных аспектаў беларускага мыслення. Працы павінны быць напісаны ў межах наступных тэматычных накірункаў:

  1. Уяўляючы Беларусь. Ідэі і канцэпты ў беларускай традыцыі, праз якія ішло асэнсаванне Беларусі, грамадства, культуры, нацыі, яе мінуўшчыны і будучыні;
  2. Унікальныя ідэі, тэорыі і падыходы як беларускі ўнёсак у еўрапейскую і сусветную думку;
  3. Паўставанне і выбудова традыцыі: пераемнасць, разгортванне думак і ідэй ад мінулага ў будучыню;
  4. Шлях і лёс інтэлектуала: постаці беларускай інтэлектуальнай традыцыі. Гістарычны, культурны і палітычны кантэксты інтэлектуальнай працы, выклікі і адказы, індывідуальныя траекторыі і творчасць;
  5. Гісторыя беларускай інтэлектуальнай традыцыі: культурны кантэкст, абставіны і інстытуты развіцця мыслення;
  6. Асобны накірунак! Асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны Ігната Абдзіраловіча.

У склад журы конкурса ўваходзяць:

  • Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта;
  • Ірына Дубянецкая, бібліст, багаслоў і філосаф, акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума;
  • Міхаіл Баярын, філосаф, лінгвіст, санскрытолаг, перакладчык, паэт;
  • Віталь Рыжкоў, літаратар, перакладчык, лаўрэат літаратурных прэмій "Дэбют" і "Залаты апостраф";
  • Лідзія Міхеева, сацыёлаг, рэдактар аддзела культуры "Беларусского журнала".

Да ўдзелу запрашаюцца як сталыя навукоўцы, даследчыкі, літаратары, так і студэнты і пачаткоўцы, якія цікавяцца беларускай інтэлектуальнай спадчынай, шукаюць сваё месца ў традыцыі мыслення, прагнуць разумення і развіцця беларускай культуры і ідэнтычнасці.

Тэксты павінны быць раней не публікаваныя і напісаныя на беларускай альбо рускай мове. Памер тэкстаў: ад 10 да 25 тысяч знакаў.

Дасылаць свае працы трэба ў электронным выглядзе з пазнакай "На конкурс" на адрас электроннай пошты: [email protected] да 15 жніўня 2016 года.

Таксама абавязкова пазначце ў лісце сваё імя і прозвішча, кантактныя дадзеныя (адрас электроннай пошты, кантактны нумар тэлефона), сферу дзейнасці.

10 верасня 2016 года будзе абвешчаны шорт-ліст удзельнікаў. Пераможцы будуць абвешчаны падчас Тыдня беларускага мыслення на адмысловай імпрэзе.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды (электронныя кнігі), а ўсе аўтары эсэ з шорт-ліста — прыемныя падарункі. Найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя на сайтах Budzma.org"Беларусского журнала"Лятучага ўніверсітэта, а таксама войдуць у альманах, які будзе выдадзены напрыканцы 2016 года.

У арганізацыйны камітэт конкурса ўваходзяць:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео