BE RU EN
rss facebook twitter

19-25 верасня — Тыдзень беларускага мыслення

04.07.2016
19-25 верасня — Тыдзень беларускага мыслення
Беларускае мысленне — гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння, пошукі ідэнтычнасці на ростанях культурных уплываў ды традыцый.

Кажучы “мысленне” — разумеем не прафесійную ці карпаратыўную прыналежнасць, але здольнасць у любую эпоху выказвацца свабодна, свядома, крытычна ды абгрунтавана. Беларускае мысленне ёсць школай годнасці ды незалежнасці.

Апошні год вызначыўся шэрагам падзей, якія публічна і шырока прадстаўлялі беларускае мысленне як частку нашай культуры і ідэнтычнасці. Гэта кампанія “Цытуй сваё”, выданне Анталогіі беларусскага мыслення “Код прысутнасці”, абвяшчэнне конкурса эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”.

“Тыдзень беларускага мыслення” ставіць на мэту прадстаўленне разнастайных форм і праяўленняў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве, уключэнне інтэлектуальных здабыткаў у сучасную культуру і ідэнтычнасць, а таксама развіццё стасункаў інтэлектуальнай супольнасці з іншымі актарамі шырокага грамадскага працэсу.

Арганізатары прапануюць пазначыць прысутнасць і значнасць мыслення для беларускага грамадства шэрагам мерапрыемстваў для шырокай публікі і сродкаў масавай інфармацыі. Запрашаем грамадскія арганізацыі, даследчыя і культурніцкія суполкі і ініцыятывы, бізнес-арганізацыі, асобных інтэлектуалаў і экспертаў да ўдзелу ў распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у межах Тыдня.

Фармат падзей у межах Тыдня

Мэта Тыдня — прадставіць самыя розныя формы існавання і мовы мыслення: маналагічныя развагі на адвечныя ці суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі напрацовак і іншыя крэатыўныя формы.

Тэмы падзей у межах Тыдня:

  • Постаці і асобы беларускага мыслення, сучаснікі і продкі, настаўнікі, вучні і пераемнікі;
  • Актуальныя ідэі і праблемы, прадстаўленыя, як мысленне тут і цяпер;
  • Мысленне ў самых розных галінах і сферах: адукацыя, эканоміка, палітыка, бізнес, культура, тэхніка, экалогія і г.д.;
  • Розныя формы і “тэхналогіі” мыслення;
  • Гісторыя ідэй і падзей у беларускім мысленні;
  • Рэфлексія гісторыі і сучаснасці;
  • ...

Форма ўдзелу ў Тыдні

Мы запрашаем зацікаўленыя арганізацыі, групы і асобных удзельнікаў падаваць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў у межах Тыдня. Праграма будзе сфармаваная па выніках разгляду заявак.

Вітаецца ўдзел максімальна шырокага спектру ініцыятыў, фармальных і нефармальных арганізацый і суполак, асобных інтэлектуалаў і экспертаў. Вітаецца і заахвочваецца правядзенне мерапрыемстваў для шырокай аўдыторыі з розных рэгіёнаў Беларусі. Існуе магчымасць невялікай рэсурснай дапамогі ў арганізацыі асобных мерапрыемстваў Тыдня.

Заяўкі на ўдзел запаўняйце і дасылайце да 1 жніўня 2016 года.

Для атрымання больш дакладнай інфармацыі альбо тлумачэнняў звяртайцеся да арганізатараў праз адрас электроннай пошты: [email protected].

У арганізацыйны камітэт "Тыдня беларускага мыслення" уваходзяць:

Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт, Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускі калегіум, "Мова Нанова", "Беларусский журнал", кнігарня "ЛогвінаЎ", Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео